История Беларуси в составе Речи Посполитой

Страницы работы

128 страниц (Word-файл)

Содержание работы

Гiсторыя Беларусi ў складзе Рэчы Паспалiтай — адзiн з найболын цiкавых i складаных перыядаў гiсторыi Бацькаўшчыны.

1569 год паклаў пачатак новай, трагiчнай старонцы ў гiсторыi Беларусi. У гэты год на палiтычнай карце Еўропы знiкла самастойная, магутная i незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялiкае княства Лiтоўскае i з'явiлася новая — Рэч Паспалiтая, што значыць "рэспублiка". Гэты гiстарычны акт адбыўся ў вынiку Люблiнскай унii, якая абвясцiла аб iнкарпарацыi княства ў Польшчу i ўтварэннi Рэчы Паспалiтай.Як здарылася, што без адзiнага выстралу, без барацьбы знiкла раптам цэлая дзяржава, добраахвотна пераўтварылася ў польскую правiнцыю? Менавiта так шмат гадоў у гiстарычнай лiтаратуры раскрывалiся падзеi 1569 г. у Люблiне.

Два стагоддзi памiж дзяржавамi, аб'яднанымi асабiстай унiяй, iшла барацьба: з боку Полынчы — за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку Вялiкага  княства Лiтоўскага - за незалежнасць.

У гэтай барацьбе на першым плане ў Польшчы заставалася задача замацаваць асабiстую унiю, а ў выпадках, калi яна перапынялася (1434 — 1447, 1492 — 1501), аднаўляць яе шляхам выбрання чарговага вялiкага князя лiтоўскага на польскi прастол.

Захаванне асабiстай унii на працягу двух стагоддзяў дазваляла палякам аказваць свой уплыў на ўсе сферы дзяржаўнага i грамадска-палiтычнага жыцця Вялiкага княства Лiтоўскага, наблiжаць iх да польскага ладу. Спадчынная манархiя ў ВКЛ эвалюцыянiравала ў бок канстытуцыйнай, выбарнай. Дваранства атрымала палiтычныя правы i такiя органы дзяржаўнай улады, як сейм i паны-рада. З'явiлiся такiя, як у Польшчы, органы i пасады: гетман, ваявода, кашталян, магiстрат, войт, маршалак i г.д.

Паступова пануючыя колы ВКЛ пераймаюць у палякаў i спосаб iх жыцця (традыцыi, звычаi, жыллё, адзенне i г.д.). Нейкая частка шляхты адмаўляецца ад свайго веравызнання i апалячваецца. У вынiку адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы амаль знiкаюць удзельныя княствы i з'яўляюцца такiя адзiнкi тэрытарыяльнага падзелу, як ваяводствы (на Беларусi — Вiцебскае, Мiнскае i Мсцiслаўскае), па-веты i воласцi, што таксама зблiжала дзве краiны.

Такiм чынам, да сярэдзiны XVI ст. Вялiкае княства Лiтоўскае па свайму дзяржаўнаму i грамадска-палiтычнаму ладу наблiжалася да Полыпчы. I хаця гэтыя працэсы былi яшчэ далёкiя ад завяршэння, палякi мусiлi спяшацца з iнкарпарацыяй. Такая паспешлiвасць была выклiкана шэрагам гiстарычных умоў.

Па-першае, палякi баялiся, што са смерцю апошняга з дынастыi Ягелонаў Жыгiмонта II Аўгуста асабiстая унiя, якая злучала дзве краiны, спынiцца канчаткова, таму што Жыгiмонт II, хаця i быў яшчэ не стары (крыху больш за 40 гадоў), але не меў нашчадкаў.

Па-другое, у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм за дзвесце гадоў саюзных адносiн склаўся пэўны пласт з дробнай шляхты, якi падтрымлiваў унiю. Прыхiльнiкам унii ў ВКЛ з'яўляўся i "прышлы" польскi эле-мент (каралеўскiя служкi, беглыя польскiя сяляне i iнш.). Аб гатоўнасцi гэтай часткi насельнiцтва падтрымаць унiю сведчыла кан-федэрацыя пад Вiцебскам, склiканая ў 1562 г.

Па-трэцяе, дзяржаўны i палiтычны лад Польшчы i Вялiкага княства Лiтоўскага зблiзiлiся, што было станоўчай умовай злiцця гэтых краiн.

Па-чацвёртае, склалiся спрыяльныя знешнiя ўмовы. У 1558 г. Расiя пачала вайну з Лiвонскiм ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. У 1559 г. магiстр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да Вялiкага княства Лiтоўскага. Памiж ордэнам i ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапiла Данiя, частку — Швецыя, а Курляндыя i Земгалiя, стаўшы наследным герцагствам, з 1561 г. аказалiся ў залежнасцi ад княства. ВКЛ не менш, чым Расiя, было зацiкаўлена ў выхадзе да Балтыйскага мора, таму што гэта быў лепшы шлях для гандлю збожжам у Заходняй Еўропе. Пасля далу-чэння Курляндыi i Земгалii да ВКЛ Iван Грозны перанёс ваенныя дзеяннi на землi Беларусi. У 1562 г. рускiя войскi ўжо стаялi ля сцен

171


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Учебные пособия
Размер файла:
2 Mb
Скачали:
0