История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 47


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Значнае месца ў жыццi насельнiцтва Беларусi займала царкоўная музыка. Да нашых часоў захавалiся помнiкi праваслаўнай музыкi — зборы царкоўных гiмнаў, iрмалоi XVI — XVIII стст. (Супрасльскi, Вiцебскi, Жыровiцкi, Слуцкi, Мiрскi i iйш.).

Болын за чатыры стагоддзi таму ў Нясвiжскай друкарнi быў на-друкаваны "Канцыянал" - адзiн з першых на Беларусi нотных зборнiкаў, якi змяшчаў больш за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымi да iх нотамi. У 1594 г. "Канцыянал" быў перавыда-дзены ў Вiльнi. У Нясвiжы была створана адна з першых на Беларусi майстэрня па вырабу музычных iнструментаў, а таксама падручнiк па харавых спевах. Яго напiсаў каля 1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцiгоддзя падручнiк быў выдадзены ў Вiльнi на польскай мове пад назвай "Пачатак музыкi — як фiгуральных, так i харавых спеваў" з дабаўленнем iтальянска-польскага слоўнiка музычных тэрмiнаў.

Развiццё музычнай культуры дазволiла магнатам ствараць у сваiх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялiкiя капэлы былi пры тэатрах: Нясвiжскiм — Мiхала Казiмiра Радзiвiла, Слонiмскiм — Мiхала Казiмiра Агiнскага, Гродзенскiм — Антонiя Тызенгаўза i Шклоўскiм — Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкiх капэл складала модная на той час у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфiчныя нумары ў драматычных, оперных i балетных спек-таклях XVII —XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сiмфонii, кан-цэрты, араторыi, кантаты. Дзейнiчалi i народныя капэлы, якiя часам запрашалiся на балi да паноў.

Побач з магнацкiмi капэламi дзейнiчалi аркестры Тышкевiчаў у Свiслачы, Аляксандра i Казiмiра Сапегаў у Ружанах i Дзярэчыне i iнш. Аркестры беларускiх магнатаў часам былi буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскiя. Напрыклад, аркестр М.Агiнскага налiчваў 106 iнструментаў, у той час як у аркестры, у якiм працаваў славуты Ф.Гайдн (аўстрыйскi кампазiтар XVIII ст., якому належаць 104 сiмфонii, больш за 20 опер, 14 мес i шмат iншых музычных твораў), было толькi 14 iнструментаў. Iснавалi ваенныя аркестры, якiя звы-чайна складалiся з духавых iнструментаў.

Высокi ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкi на сцэнах тэатраў такiх складаных музычных твораў, як опера i балет. Для падрыхтоўкi акцёраў оперы i балета на Беларусi iснавала некалькi школ (у Слуцку, Нясвiжы, Слонiме). Спектаклi суправаджала капэла музыкантаў высокай квалiфiкацыi (у асноўным немцы, чэхi, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклi былi разлiчаны на тэатральныя карцiны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталii. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалi кадэты, салдаты гарнiзона.

Асаблiва цiкавым быў Слонiмскi тэатр Мiхала Казiмiра Агiнскага, якi iснаваў дваццаць гадоў (1771 - 1791). У тэатры працавалi прафесiйныя iтальянскiя, нямецкiя, польскiя спевакi, прыгонны хор

242


КУЛЬТУРА


 


i балет. Балетная трупа была пад-

рыхтавана ў Слонiмскай балетнай

школе, спектаклi суправаджала

капэла Агiнскага. Збор нот, тво-

раў, што выконвалiся на розных

сцэнах (фiлiялы тэатра iснавалi ў

Седлiцах — Польшчы i Целя-

ханах), налiчваў 60 опер, 18 бале-

таў, 3 музычныя камедыi, 253

сiмфонii i больш за 460 iншых

твораў (араторыi, арыi, музыка

для дывертысментаў, асобных

танцаў i г.д.)- Рэпертуар тэатра

складаўся   з   опер   i   балетаў

iтальянскiх кампазiтараў, а так-

сама твораў М.К.Агiнскага ("Зме-

нены фiлосаф", "Елiсейскiя палi"

i iнш.). Сцэна тэатра дазваляла

ставiць спектаклi барочнага

стылю  —  з  выхадам вялiкай

колькасцi спевакоў, статыстаў, з

Мiхал Агiнскi

паказам тэатралiзаваных баталiй

коннiкаў i водных феерый. Частка

сцэны затаплялася вадой i па ёй

плавалi лодкi. Тэхнiчныя магчымасцi сцэны дазвалялi паказваць адна-

часова два фантаны, якiя асвятлялiся бенгальскiмi агнямi. Пры тэатры

працаваў спецыяльны пiратэхнiк — майстар па феерверках.

Не менш цiкавы i вядомы быў Нясвiжскi тэатр, звязаны з iмем Францiшкi Уршулi Радзiвiл. Для свайго тэатра яна напiсала 16 драматычных i оперных лiбрэта, сярод якiх "Дасцiпнае каханне", "Суддзi пазбаўленага розуму", "Каханне нараджаецца з погляду" i iнш. П'есы ставiлiся ў спецыяльнай тэатральнай зале Нясвiжскага замка, у летняй рэзiдэнцыi Радзiвiлаў Альбе, у "зялёным" тэатры i палацы пад назвай "Кансаляцыя", амфiтэатр якой на прырод-ным узгорку быў разлiчаны на тысячу глядачоў. Спачатку тэатр Радзiвiлаў з'яўляўся аматарскiм: на сцэне выступалi члены кня-жацкай сям'i, сваякi, госцi, выхаванцы кадэцкай школы. У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўлялiся iншаземцы-прафесiяналы i артысты з прыгонных сялян, якiя атрымалi адпа-ведную адукацыю. Асаблiва гэта ўзмацнiлася пасля смерцi Францiшкi Уршулi Радзiвiл, калi са сцэны знiклi драматычныя творы i перавага аддавалася операм i балетам. Ставiлiся творы замежных i айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты "Агатка" i оперы "Войт альбанскага паселiшча" напiсаў кампазiтар нямецкага паходжання Ян Давiд Голанд (дырыжор нясвiжскага аркестра), вершаванае лiбрэта — Мацей Радзiвiл.