История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 21


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

да парады. Мабыць, перакананы ворагамi Расii i Вялiкага княства Лiтоўскага, ён прыняў памылковае рашэнне працягваць вайну. Яго падтрымаў Земскi сабор 1566 г.

Такая пазiцыя Расii паставiла ВКЛ у яшчэ больш цяжкае становiшча ў вынiку ўзмацнення iнкарпаратарскай хвалi польскiх магнатаў. У такiх умовах дэлегацыя ВКЛ на Люблiнскiм сейме пасля анексii болыпай часткi княства ў Польскае каралеўства мусiла падпiсаць ганебную Люблiнскую унiю (1569). 3 гэтага часу вайна за Лiвонiю павiнна была стаць вайной Рэчы Паспалiтай.

Уступленне ў вайну Швецыi i крымскiх татар, а таксама апрычнiна яшчэ болып знясiлiлi Расiю i адкрылi Рэчы Паспалiтай добрыя перс-пектывы ў вайне. Але зноў яна не змагла выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, бо сама перажывала цяжкiя гады бескаралеўя. Расiя першая актывiзавала свае ваенныя дзеяннi ў Лiвонii i здолела захапiць нека-торыя крэпасцi, у тым лiку Пернаў (Пярну). Гэтыя ваенныя поспехi дазволiлi маскоўскаму ўраду пачаць перамовы з германскiм iмператарам Максiмiльянам аб прызнаннi права Расii на Прыбалты-ку. Атрымаўшы адмову, рускi ўрад пачаў новую ваенную кампанiю. Ваенныя поспехi Расii насцярожылi не толькi Рэч Паспалiтую, але i Рым.

Абраны ў 1576 г. польскi кароль Стэфан Баторый фармiруе наёмнае войска (часткова аперацыю фiнансуе Ватыкан) i пачынае контрнас-тупленне супраць расiйскай армii ў Лiвонii i на Беларусi. Пасля 20-дзённай асады цаной вялiкiх страт адваёўваецца Полацк, вызва-ляецца Лiвонiя, ваенныя дзеяннi пераносяцца на ўласна рускую тэ-рыторыю. Заваяваўшы Вялiкiя Лукi i шэраг дробных крэпасцей, Стэ-фан Баторый распачынае аблогу Пскова i марыць аб паходзе на Ноўгарад i Маскву. Але гераiчная абарона Пскова ў 1581 — 1582 гг. канчаткова вызначыла вынiк вайны i прымусiла знясiленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мiрныя перамовы. Яны праходзiлi ў в.Кiверава Гара паблiзу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэднiцтве папскага прадстаўнiка езуiта А.Пасевiна. Згодна з перамiр'ем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гiсторыю як Ям-Заполь-скае, Рэч Паспалiтая вяртала Расii захопленыя рускiя гарады — Вялiкiя Лукi, Холм, Завалочча, Iзборск, Апочку, Гдоў, Себеж i iншыя з усiмi iх землямi, за выключэннем раёна г.Велiжа, дзе адраджалася мяжа, што iснавала да 1514 г. Расiя ў сваю чаргу адмаўлялася ад усiх зя-мель, захопленых у Лiвонii i на Беларусi. Мэта, якую ставiла Расiя: знайсцi выхад да Балтыйскага мора, не была дасягнута.

У вынiку Лiвонскай вайны аказалася спустошанай i зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусi, загiнула шмат насельнiцтва, знiшчаны культурныя каштоўнасцi. Венгерскiя наёмнiкi, якiя ўварвалiся першымi ў Полацк, рабавалi жыхароў, руйнавалi ўсё. Менавiта ў час рабавання горада наёмнiкамi Стэфана Баторыя загiнулi многiя культурныя каштоўнасцi, у тым лiку i Полацкi летапiс. Вынiкам Лiвонскай вайны на Беларусi было далейшае ўмацаванне

202


ЗНЕШНЯЯ ПАШТЫКА

пазiцый польскiх феадалаў i каталiцкага ўплыву, яшчэ болып глыбокi раскол беларускага грамадства на рэлiгiйнай глебе.

Аднак адна мэта, якую ставiў Ватыкан у Лiвонскай вайне, фiнансуючы паход Стэфана Баторыя, засталася недасягнутай: распаў-сюджванне каталiцызму далей на Усход, падпарадкаванне Расii папу рымскаму. Мiсiя Пасевiна схiлiць Iвана Грознага да унii праваслаў-най i каталiцкай цэркваў правалiлася, але iдэя не памерла.

Хутка для рэалiзацыi гэтай iдэi трапiўся зручны выпадак. На па-чатку XVII ст. Расiю напаткала бяда-лiха. На працягу трох гадоў (1600 —1602) вясной i летам iшлi пралiўныя дажджы, а ўвосень яны змянялiся раннiмi замаразкамi. Неўраджай прывёў да страшэннага голаду. Каб не кармiць халопаў, феадалы выганялi iх тысячамi са сваiх двароў. Дзесяткi тысяч халопаў, сялян, пасадскiх людзей гiнулi ў тыя гады ад голаду. У адной Маскве за два гады i чатыры месяцы загiнула болып за 120 тыс. чалавек. Мноства галодных i халодных людзей блукалi па дарогах Расii. На тую бяду ў 1598 г. памёр апошнi з дынастыi Рурыкавiчаў — цар Фёдар Iванавiч. Барыс Гадуноў, якi прыйшоў да ўлады, а потым i Васiль Шуйскi ў вельмi складаных эканамiчных i палiтычных абставiнах не здолелi прыпынiць "смуту" — барацьбу працоўных мас супраць феадалаў.