Першапачаткова рэформа стала праводзiцца ў заходняй i цэнтраль-най частках Беларусi. Ва ўсходнiх раёнах Беларусi (у раёнах Рэчыцы, Мазыра, Бабруйска, Барысава, Мсцiслава, Оршы, Гомеля, Глуска, Магiлёва, Полацка) на дзяржаўных землях спачатку была праведзена палавiнчатая рэформа - ураўноўвалiся зямельныя ўчасткi, удакладнялiся натуральныя паборы i павiннасцi. I хаця ўрад пакiнуў плацяжы насельнiцтва "по старйне", на справе грашовыя павiннасцi сялян значна павялiчвалiся за кошт змены адзiнкi падатковага абкла-дання. У вынiку рэформы феадальныя павiннасцi бралiся не "са службы", а з "дыму" - сялянскага двара.
Як вядома, на ўсходзе Беларусi аграрная рэформа пачала шырока праводзiцца з канца XVI ст. i ў першай палове XVII ст. Незалежна ад пачатку i мясцовых асаблiвасцей рэформы, яе вынiкi ўсюды былi аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркi, канчатковае за-прыгоньванне сялян, павелiчэнне сялянскiх павiннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу i шляхты. Пад фальварак звычайна адводзiлiся лепшыя ворныя землi памерам у 8 — 15 валок. Велiчыня валокi павiнна была складацца з 30 моргаў (21,37 га), на практыцы валокi былi ад 33 да 46 моргаў. Такiм чынам кампенсавалася адпаведнай дабаўкай не прыдатная для ворыва зямля, калi яна была ў надзеле. Сяляне атрымлiвалi ў спадчыннае карыстанне ад валокi да паўвалокi зямлi, якая заставалася маёмасцю гаспадара, цi феадала.
У вынiку рэформы адбылiся змены ў прававым становiшчы сялян. Да рэформы асноўнымi групамi сялян, як вядома, былi: чэлядзь ня-вольная, людзi "пахожыя", "непахожыя", сяляне-слугi. Пасля
217
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
рэформы з часам знiкае чэлядзь нявольная, якая злiваецца з прыгон-ным сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць "пахожых" лю-дзей, а з канца XVI - першай паловы XVII ст. "пахожыя" i "непа-хожыя" сяляне злiваюцца ў адну групу прыгоннага сялянства.
Такiм чынам, пасля аграрнай перабудовы сельскай гаспадаркi ся-ляне дзеляцца на наступныя катэгорыi: цяглыя, асадныя, агароднiкi i слугi. Цяглыя сяляне павiнны былi адбываць паншчыну па 2 днi на тыдзень, талокi, гвалты, а таксама плацiць чынш (у залежнасцi ад якасцi атрыманай зямлi) ад 6 да 21 гроша з валокi i натуральны аброк. За нявыхад на працу па няўважлiвай прычыне штрафавалi. Вялiкiм цяжарам для сялян былi такiя павiннасцi, як уборка сена, падводная, дарожная i iнш.
Асадныя (аброчныя) сяляне не хадзiлi на паншчыну, затое плацiлi 30 грошаў чыншу i адбывалi астатнiя павiннасцi нароўнi з цяглымi, але ўсё ж былi менш залежныя, як апошнiя.
Прывiлеяванай была катэгорыя сялян-слуг: рамеснiкаў, кавалёў, конюхаў i г.д. Яны былi болын заможныя, лепш забяспечаныя зямлёй. Вядома: блiжэй да гаспадарчага стала - i болып перападае крошак.
Вышэйшую групу ўтваралi ваенна-служылыя людзi: баяры-путныя, баяры-панцырныя. 3 гэтай групы, як правiла, рэкруцiраваўся шляхецкi стан.
Самай гаротнай, збяднелай часткай сялян былi агароднiкi, халупнiкi, кутнiкi. Агароднiкi звычайна не мелi палявой зямлi, толькi агарод, халупнiкi мелi толькi хату, а кутнiкi, цi яшчэ iх звалi каморнiкi, нават i ўласнай хаты не мелi, а тулiлiся ў кутках (ка-морках) ха^ багатых сялян.
Заканадаўства iмкнулася канчаткова запрыгонiць сялян, прыма-цаваўшы iх да зямлi. Калi Статут 1566 г. вызначыў 10-гадовы пошук збеглых сялян, то Статут 1588 г. павялiчыў гэты тэрмiн у два разы i ўзаконiў 10-гадовы тэрмiн земскай даўнасцi (калi селянiн пражыў на зямлi пана 10 гадоў), пасля якога вольны сялянiн рабiўся прыгон-ным.
Што датычылася чэлядзi нявольнай, то ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмiн пошукаў не абмяжоўваўся.
Не толькi гаспадаром, але i адзiным суддзёй быў для селянiна фе-адал, якi меў права "караць паводле свайго меркавання". Праўда, у 1768 г. сейм ухвалiў пакаранне смерцю за забойства селянiна, бо шляхта так здзеквалася над бяспраўным беларусам, што смерць ся-лян ад пабояў была нярэдкай з'явай. Але нiводзiн феадал у Рэчы Паспалiтай не выконваў пастановы сеймаў.
Такiм чынам, у вынiку аграрнай рэформы адбылiся амаль што рэвалюцыйныя змены:
была
разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай i Заходняй
Беларусi, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;
цалкам
змянiлiся катэгорыi сялян, iх эканамiчнае i прававое
становiшча: адны групы сялян знiклi, iншыя аказалiся ў болыпай
218
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.