БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Мялецiй Сматрыцкi
якая вызначалася iдэйна-тэматыч-най i жанрава-стылявой разна-стайнасцю (эпiграмы, дэкламацыi, элегii, сатырычныя i духоўныя вершы, грамадзянская лiрыка). Ананiмная лiрычная паэма "Ля-мант на смерць Лявона Карповiча" ўслаўляе чалавека як носьбiта высокiх маральных якасцей, дзейснага, мужнага, самаах-вярнага змагара за веру сваiх продкаў, узнiмае яго да ўзроўню хрысцiянскага святога. За-ключная частка "Ляманта" мае выразны публiцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад iмя нябожчыка заклiкае жыць сум-ленна i высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлiгiйныя традыцыi свайго народа. Твор вызначаецца глыбокай эмацыя-нальнасцю i пранiкнёным лiрызмам, яскравай паэтычна-вобразнай мо-
вай. Яму ўласцiвы некаторыя
рысы барока: кантрастнасць, барочныя эпiтэты, метафары, параўнаннi i iнш.
Важны ўклад у развiццё беларускай i рускай культуры зрабiў паэт i драматург, кнiгавыдавец i грамадскi дзеяч Сiмяон Полацкi (1629 -1680). Сацыяльна-палiтычны iдэал Сiмяона Полацкага — моцная дзяржава на чале з "асветным манархам", мэта якой — усталяваць у грамадстве "вечны мiр" i "ўсеагульны дабрабыт" без расколу i мяця-жоў. Ен лiчыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасцi, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усiх заган, усталюе поў-ную гармонiю i мiр. Сiмяон Полацкi асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сiлы i працу, прапаноўваў праграму прагрэсiўнай дзфйнасцi цара, прыдворных вяльмож i некаторых царкоўных.дзеячаў. Ен апя-ваў беларускiя землi, асаблiва Полацк i Вiцебск. Ен пiша п'есы на бiблейскiя тэмы: "Комедйю прйтчй о блудном сыне" i "Трагедйю о Навуходоносоре царе, о теле злате й о трйех отроцех в пещй не со-жженных". Найбольш значнымi зборнiкамi яго паэтычных твораў з'яуляюцца "Вертоград многоцветный" i "Рйфмологйон".
Тэатр i музыка. Развiццё драматургii выклii^ла да жыцця тэатр. Спачатку з явiўся школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гiстарычныя i бiблейскiя тэмы, а таксама ў антрактах i пасля спек-такляў разыгрывалiся iнтэрмедыi — пантамiмы, танцы, кароценькiя п'ескi або сцэнкi, найчасцей камiчнага зместу. Школьныя п'есы пiсалiся i выконвалiся па пэўнiых правiлах. Паводле iнструкцыi 1647 г., на сцэне нельга было "есцi, пiць, тупаць нагамi, паказваць што-
240
КУЛЬТУРА
небудзь такое, што^ магло б выклiкаць непрыемнае*ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў". У адпаведнасцi з вiленскiм прадпiсаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца больш за тры гадзiны. Спачатку жаночыя ролi забаранялiся наогул, а потым iх дазвалялi выконваць толькi муж-чынам.
Сiмяон Полацкi
Шырокае распаўсюджанне на Беларусi ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек - батлейка. Сюжэты батлейкi былi заснаваны на бiблейскай i евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпа-вярховым домiку з вежачкай-мезанiнам. На самым верхнiм "узроўнi" разыгрывалiся сцэнкi са Святога Пiсання пра Адама i Еву, нараджэнне Iсуса, на сярэднiм — пра злачынства цара Iрада, а ў са-мым нiзе — з народнага побыту. Пастаноўкi батлейкi суправаджала як вакальная, так i iнструментальная музыка: псалмы i канты, на-родныя песнi i танцы. Музычныя нумары пачыналi i завяршалi спектаклi, гучалi памiж сцэнамi, з'яўлялiся своеасаблiвымi iнтэрмедыямi.
Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многiя беларускiя магнаты: Радзiвiлы, Храптовiчы, Агiнскiя, Тышкевiчы, Сапегi, Тызенгаўзы i iнш., iмкнучыся да раскошы, запрашалi для пабудовы сваiх маёнткаў i iх упрыгажэння лепшых айчынных i замежных дойлiдаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваiх маёнтках яны ўтрымлiвалi капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка i самi станавiлiся лiтаратарамi, музыкантамi, кампазiтарамi, як Мацей Радзiвiл, Мiхал Казiмiр Агiнскi, Уршуля Радзiвiл, Мiхал Клеафас Агiнскi, аўтар знакамiтага паланеза "Развiтанне з Радзiмай" i iнш.
У свецкай музыцы XVI — XVIII стст. найболып характэрным жан-рам быў кант: шматгалосая песня свецкага зместу. Вытокi канта — у старажытных гiмнах i песнапеннях яшчэ дахрысцiянскiх часоў, якiя трапiлi ў праваслаўную i каталiцкую музыку i знайшлi свой працяг у свецкiх песнапеннях. Разнастайныя па сваёй тэматыцы (фiласофскiя, павучальныя, пакаяльныя, жартоўныя, лiрычныя, сатырычныя), канты набылi шьфокае распаўсюджанне на Веларусi, Украiне i Расii.
241
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.