История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 54

КУЛЬТУРА

Васкрасенстя царта (справа) i касцё'л бернардзiнцаў (злева) у Вiцебску

на Рыначнай плошчы

Планiроўка палаца была змешанай — у цэнтральнай частцы анфiладная, а ў крылах — калiдорная. Парадныя залы былi аздоб-лены плафонамi з размалёўкай i мармуровымi разнымi камiнамi. Да паўднёва-ўсходняга боку палаца быў прыбудаваны тэатр Тызенгаўза. 3 гэтага ж боку палаца прафесарам Ж.Э.Жылiберам з Лiёна быў ство-раны батанiчны сад, якi па разнастайнасцi, рэдкасцi i колькасцi вiдаў раслiн не саступаў лепшым садам Еўропы. Пасля далучэння Беларусi да Расii з пачатку XIX ст. ён стаў рэзiдэнцыяй губернатара.

У Слонiме аднапавярховы палац Агiнскiх налiчваў 116 пакояў i залаў.

У Нясвiжскiм палацава-паркавым ансамблi Радзiвiлаў мелася больш за 300 пакояў i 12 вялiкiх залаў. Самымi багатымi скарбамi былi напоўнены Каралеўская, Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнiчая i iншыя залы. Каменныя лесвiцы, упрыго-жаныя меднымi парэнчамi, вялiзныя прыхожыя, завешаныя старадаўнiмi карцiнамi, партрэтамi гетманаў Радзiвiлаў, дыванамi i габеленамi, паркеты з чырвонага, чорнага i лiмоннага дрэва, багатая мэбля, зброя, упрыгожаная iнкрустацыяй золатам i серабром, маршальскiя жэзлы, гетманскiя булавы, поўныя камплекты рыцарскiх даспехаў, скульптуры з мармуру, сабранага з усяго свету, васковыя

255


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ


 


Будынак Вiцебскай ратушы

фiгуры гiстарычных асоб, скульп-туры 12 апосталаў у рост чала-века, выкананыя з золата i серабра, кованыя срдбныя сталы, падсвечнiкi болын чым метровай вышынi з каштоўных металаў, ся-рэбраны коўш "вагой 82 залатнiкi, вышынi 5 вяршкоў", пазалочаныя балея i рукамыйнiк, старадаўнi фарфор, фамiльнае золата i сераб-ро — гэтыя i многiя iншыя гiстарычныя i мастацкiя каштоўнасцi Радзiвiлаў былi створаны не адным пакаленнем беларусаў, большасць з якiх за сваю працу на паноў мелi "лапцi, торбу, хлеб з мякiнай, цемру кур-най хаты...". Паводле слоў пiсьменнiка У.Сыракомлi, якi пра-цаваў ва ўпраўленнi гаспадаркай Радзiвiлаў, сяляне плацiлi сваiм гаспадарам за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыбу, а магчыма, "i за само паветра". Другая палова ХУШ ст. — час росквiту дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва на беларускiх землях. Сярод выдатных дасягненняў майстроў: посуд урэцкай i налiбоцкай шкляных мануфактур, мiрскiя i слуцкiя дываны, карэлiцкiя габелены i сусветна-вядомыя слуцкiя паясы, што выраблялiся ў радзiвiлаўскай "персiярнi" пад кiраўнiцтвам Яна Маджарскага.

Мануфактура ў Слуцку па вытворчасцi паясоў была заснавана ў канцы 30-х гадоў XVIII ст.* Яна належала князям Радзiвiлам. Слуцкiя паясы, вытканыя з шаўковых, залатых i сярэбраных нiтак, упрыгожвалiся ўзорным шляком i беларускiм раслiнным арнаментам з кветак слуцкага краю — незабудак, валошкаў i iнш. Арнамент амаль нiколi не паўт;араўся. Лепшыя майстры ўмелi рабiць двух- i чатырох-баковыя паясы. На кожным баку быў свой малюнак. Адзiн i той жа пояс выкарыстоўвалi як будзённы, святочны, вясельны i жалобны. Паводле падлiкаў даследчыкаў, усяго было выраблена каля 10 тыс. унiкальных, непаўторных слуцкiх паясоў.

Такiя асноўныя накiрункi развiцця культуры на беларускiх землях у другой палове XVI - XVIII стст.

* У 1844 г. мануфактура па вытворчасцi слуцкiх паясоў была закрыта. Слава аб паясах iшла па ўсiм свеце. Iх паказвалi ў музеях Лоядана, Нью-Йорка, Парыжа, Амстэрдама, Варшавы i iншых гарадоў. Вялiкi збор паясоў у Маскоўскiм гiстарычным музеi, Санкт-Пецярбургу, Кiеве, Вiльнюсе, Чарнiгаве. Да 1939 г. вялiкi збор слуцкiх паясоў захоўваўся ў замку Радзiвiлаў у Нясвiжы. Перад Вялiкай Айчыннай вайвой яны былi перададзены ў Мiнск i знiклi адтуль пасля захопу сталiцы Савецкай Беларусi нямецка-фашысцкiмi войскамi.

256


ВЫВАДЫ

ВЫВАДЫ