БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
4 тыс. чалавек. Аднак карнае войска раптам напала на лагер паў-станцаў i разбiла яго, бо сiлы былi няроўныя. На полi бою з лiку паўстанцаў засталося 100 чалавек забiтых i 500 параненых, а 77 трапiлi ў палон. Прыгнятальнiкi жорстка падавiлi паўстанне: 74 паўстанцы былi закатаваны (адны павешаны, iншыя — жывымi пасаджаны на кол). Васiль Вашчыла ўцёк на Украiну, але польскiя ўлады патрабавалi яго выдачы. Доўга цягнулася дыпламатычная пiсанiна, тым часам Васiль Вашчыла захварэў i памёр у'турме.
У 40-х гадах XVIII ст. сялянскiмi хваляваннямi былi ахоплены Мазырскi павет (1745), Гомельскае староства (1747), Чачэрскае ста-роства i iнш. Антыфеадальны i антырэлiгiйны рух на Беларусi калацiў Рэч Паспалiтую, заганяючы яе ў труну.
Пяты выток паглыблення палiтычнага крызiсу — барацьба памiж магнатамi за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм асноўнымi сапернiкамi былi Радзiвiлы, Пацы i Сапегi. У 60-х i першай палове 70-х гадоў XVII ст. найболып уплывовымi былi Пацы, а ў першай палове 80-х - Сапегi.
У 1696 г. болыпая частка беларуска-лiтоўскай шляхты выступiла супраць усемагутнасцi Сапегаў. Барацьбу ўзначалiлi Агiнскiя i Вiшнявецкiя. Яны выдалi ў Вiльнi унiверсал, у якiм абвяшчалi гет-мана Сапегу i яго сяброў ворагамi айчыны i прыгаварылi iх да пака-рання смерцю з канфiскацыяй маёмасцi. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны, у вынiку якой руйнавалася Беларусь. Пачатак Паўночнай вайны не спынiў феадальных мiжусобiц, Сапега перай-шоў на бок Карла XII i разам з iм пачаў грамiць i руйнаваць айчыну. Скончылася вайна, але не спынiлiся феадальная анархiя i бясконцыя iнтрыгi, барацьба за ўладу.
Пасля Паўночнай вайны палiтычны крызiс у Рэчы Паспалiтай пе-рарастае ў апошнюю стадыю — агонiю.
Надзвычай добра раскрыў палiтычнае становiшча тагачаснай Рэчы Паспалiтай Ф.Энгельс: "3 пачатку васемнаццатага стагоддзя Полыпча, згодна з выказваннямi самiх палякаў, трымалася бязладдзем (Роiзка пiеггасiет зiоi), замежныя войскi бесперапынна акупiравалi ўсю краiну i праходзiлi цераз яе, яна служыла для iх заезным дваром i карчмой (Кагсгта гаегсiпа, як казалi палякi), пры гэтым, аднак, як правiла, забывалiся заплацiць" {Маркс К., Энгелъс Ф. Соч. Т. 22. С.18).
Найбольш прадбачлiвыя палiтыкi Рэчы Паспалiтай папярэджвалi загадзя аб смяротнай небяспецы, якая навiсла над дзяржавай. Яшчэ ў 1668 г. йольскi кароль Ян-Казiмiр, аДмовiўшыся ад прастола, на развiтанне перасцерагаў сенатараў: "Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калi вы не выправiцеся i не зменiце сваiх парадкаў, то Польшча загiне ад iншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускiя землi i Лiтву да самага Буга, Нарэва i нават да Вiслы; Прусiя возьме Вялiкую Полыпчу i польскую Прусiю. Аўстрыя ж, бачачы, што iншыя дзеляць памiж сабой наша дабро, кiнецца на Кракаў i сумежныя ваяводствы, — i кожная з суседнiх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага
228
ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАШТАЙ
гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем i вашымi вольнасцямi" (Брянцев ПД. Очерк Древней Лйтвы й Западной Рос-сйй. Вйльна, 1891. С.114 - 115).
У часы кiравання Аўгуста III (1733 — 1763, сын Аўгуста II) феа-дальная анархiя паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыя-нальны i рэлiгiйны прыгнёт. У палiтычным жыццi з'яўляецца новая, даволi характэрная рыса — зварот шляхты за дапамогай да суседнiх краiн дзеля вырашэння ўнутраных спраў.
Наблiжэнне канца адчувалi i сучаснiкi падзелаў Рэчы Паспалiтай, i таму патрыёты спрабавалi хоць як-небудзь прыпынiць агонiю. У 1764 г. Чартарыйскiя на канвакацыйным сейме паспрабавалi правесцi памяркоўныя рэформы дзяржаўнага ладу: абмежаваць "лiберум вета", аслабiць залежнасць дэпутатаў ад iнструкцый сеймiкаў, упарадкаваць суд, фiнансы, павялiчыць войска. Аднак рэформы закраналi шляхецкiя вольнасцi i таму адразу ж выклiкалi рашучы адпор рэакцыйных сiл краiны, а таксама Прусii i Расii. Пры падтрымцы расiйскага пасла Рэпнiна дысiдэнты стварылi канфедэрацыi: пратэс-танцкую ў Торунi i праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу iм прыйшла 40-тысячная руская армiя, карыстаючыся правам абароны права-слаўных у Рэчы Паспалiтай, згодна з "вечным мiрам" памiж Масквой i Варшавай (1686).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.