Бiтва пад Ноўгарад-Северскiм неадназначна ацэньваецца ў навуко-вай лiтаратуры. Адны даследчыкi лiчаць, што войска самазванца па-цярпела сакрушальнае паражэнне, другiя — што поспех быў на баку iнтэрвентаў. Тым не менш вядома, што пасля бiтвы болыпасць наёмнiкаў пакiнулi Лжэдзмiтрыя i накiравалiся да мяжы Рэчы Паспалiтай. Ад'ехаў да Рэчы Паспалiтай i галоўны натхняльнiк iнтэрвенцыi сенатар Мнiшак. 3 самазванцам засталiся езуiты, якiя прынялi ўдзел у iнтэрвенцыi з самага яе пачатку. Але разбiтая армiя самазванца пачала папаўняцца простым рускiм людам, што наiўна паверыў у байку пра цудам уцалеўшага царэвiча Дзмiтрыя.
204
ЗНЕШНЯЯ ПАШТЫКА
Чарговая бiтва, якая адбылася памiж войскамi цара i самазванца 21 студзеня 1605 г. ля в.Дабрынiчы Камарыцкай воласцi, прынесла бясспрэчную перамогу царскай армii над 23-тысячнай армiяй Лжэдзмiтрыя. Тут самазванец страцiў амаль усю пяхоту. Паводле свед-чанняў сучаснiкаў, на полi бою засталося больш за 11 тыс. чалавек. У рукi пераможцаў трапiлi 15 сцягоў i штандараў, уся артылерыя — 30 пушак. Але Лжэдзмiтрый зноў знайшоў падтрымку насельнiцтва, якое жадала мець "сапраўднага, законнага" цара, а абяцаннi лепшага жыцця ўспрымалiся галодным народам вельмi прыхiльна.
Новы штуршок "смуты" надалi раптоўная смерць Барыса Гаду-нова (1605) i абранне царом яго сына Фёдара Барысавiча. Пры мала-дым цару паднялi галовы незадаволеныя i пакрыўджаныя Барысам баяры, некаторыя з iх былi вернуты з ссылкi. Фёдару ў гэтых умовах цяжка было стабiлiзаваць палiтычнае становiшча. На бок "царэвiча Дзмiтрыя" пачалi пераходзiць дваране, што адкрыла самазванцу шлях на Маскву. Паўстанне простага люду адчынiла маскоўскiя вароты. Цар Фёдар i царыца Марыя былi звергнуты i ўзяты пад варту. 20 чэрвеня 1605 г. самазванец уступiў у Маскву. Праз месяц, 21 лiпеня, ён вянчаўся ва Успенскiм саборы на прастол "продкаў сваiх" як цар i вялiкi князь усёй Русi. Але толькi год цярпелi масквiчы самазванца. Падман пачаў выкрывацца, i паўстаўшыя масквiчы гэтак жа хутка зверглi Лжэдзмiтрыя, як хутка прынялi на царства.
У гэтых умовах баяры паспяшалiся ўзяць сiтуацыю пад кантроль i абвясцiлi царом В.I.Шуйскага. Ён i яго прыхiльнiкi пачалi праводзiць курс аднаўлення старых парадкаў, з чым не захацелi мiрыцца нiзы. 3 аднаго боку, пачынаецца паўстанне на чале з Iванам Балотнiкавым, з другога — узнiмаецца новы вал руху пад сцягам "добрага цара" царэвiча Дзмiтрыя, якi нiбыта ў другi раз цудам выратаваўся ад смерцi. Лжэдзмiтрыем II становiцца паплечнiк першага самазванца дваранiн Мiхаiл Малчанаў.
Дзесяткi гарадоў прысягаюць цару "Дзмiтрыю", пад яго сцягi збiраюцца масы народа. На яго бок пераходзiць частка дваран i нават баяр, па розных прычынах незадаволеных царом Васiлiем Шуйскiм. Цiкава, што ў абставiнах Сялянскай вайны, на сцягу якой было напiсана iмя царэвiча Дзмiтрыя, урад цара Васiлiя Шуйскага кананiзуе "невйнно убйенного отрока", тым самым перакрэслiваючы вывады следчай камiсii 1591 г., якую ўзначальваў учарашнi баярын, а сённяшнi цар Васiлiй Шуйскi.
На дапамогу Лжэдзмiтрыю II прыходзяць атрады польскiх магна-таў Лiсоўскага i Ражынскага, а пазней Яна Сапегi, аднаго з буйных магнатаў ВКЛ. У в.Тушына ля Масквы, дзе размясцiўся самазванец, прыязджае i прызнае яго за сапраўднага царэвiча Марына Мнiшак, якая тайна вянчаецца з новым самазванцам. Ён атрымлiвае падтрымку ад папы рымскага, католiкаў, якiх не пакiдаюць мары прывесцi Расiю да унii.
28. Зак. 5167. 205
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Польскiя i лiтоўскiя магнаты захоплiваюць рускiя гарады i вёскi, рабуюць народ, паводзяць сябе як iнтэрвенты. У вераснi 1608 г. яны бяруць у аблогу святыню зямлi рускай — Троiца-Сергiевы манастыр. Сапега i Лiсоўскi мелiчасам ад 15 да 30 тыс. чалавек. Але нi штурмы, нi аблога, якая працягвалася 16 месяцаў, не маглi зламаць гераiчную барацьбу абаронцаў-манахаў i навакольных сялян.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.