История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 51

КУЛЬТУРА

Панарама г. Нясвiжа

кляштар бернардзiнцаў (да нядаўняга часу ў гэтых будынках размяш-чаўся архiў), касцёл i кляштар бернардзiнак (зараз - гэта праваслаўны сабор на плошчы Свабоды, у кляштарных будынках — жылыя дамы).

У XVII ст. у Мiнску былi пабудаваны касцёл i кляштар бенедыкцiнак, якiя знаходзiлiся на старой Кальварыi (Кальварыяй называлiся каталiцкiя могiлкi, якiя тады знаходзiлiся ў раёне цяпе-рашняй вулiцы Камсамольскай на адрэзку памiж вулiцай Iнтэрнацыянальнай i праспектам Ф.Скарыны). У 1612 — 1613 гг. у раёне вулiцы Ракаўскай, ля Нямiгi, на сродкi i стараннем праваслаў-най шляхты i гараджан пачалося будаўнiцтва мураванай Петрапаў-лаўскай царквы i манастыра. Праз некалькi гадоў царква i манастыр былi пабудаваны (царква iснуе i сёння). У горадзе вялося таксама будаўнiцтва асабнякоў багатых гараджан i крамаў.

Да сярэдзiны XVIII ст. быў архiтэктурна закончаны ансамбль Са-борнай плошчы Верхняга горада. У 1709 — 1710 гг. на заходнiм баку гэтай плошчы пабудаваны езуiцкi касцёл, кляштар i мураваныя будынкi калегiума. У 1750 г. з правага боку касцёла была вымура-вана ў стылi барока, як i касцёл, трох'ярусная гарадская вежа з гадзiннiкам (зараз яна не iснуе). Кафедральны касцёл быў часткова перабудаваны ў 1951 г. i ў iм размяшчалася спартыўнае таварыства "Спартак" (цяпер адноўлены як касцёл).

Галоўнай архiтэктурна-будаўнiчай дамiнантай Нясвiжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага

249


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛГГАЙ


 


Нясвiжскi палацава-замтвы комплекс

замка. Мiкалай Радзiвiл Чорны ў 1547 т. перабудаваў драўляны за-мак. Яго сын i наследнiк Мiкалай Крыштоф Радзiвiл, па мянушцы Сiротка, пасля падарожжа ў Сiрыю, Палесцiну i Егiпет распа-чаў у Нясвiжы вялiкае будаўнiцтва. Ён запрасiў выдатнага архiтэктара Яна Марыю Бернардонi, па пра-ектах якога былi створаны цудоўныя збудаваннi ў Кракаве, Калiшы i Люблiне. Але менавiта ў Нясвiжы таленавiты iтальянец пакiнуў свае лепшыя творы — за-мак, касцёл i калегiум езуiтаў.

Нясвiжскi замак пабудаваны па стараiтальянскай абарончай сiстэме, паводле якой каменная сцяна замянялася каменным валам, а вежы пераўтваралiся ў болын нiзкiя бастыёны, куды ставiлi гарматы для абстрэлу перадполля за ровам. Па версе вала iшла дарога, абароненая брустверам. 3 вонкавага боку рова знаходзiлася дадатковая дарога — для перамяшчэння стралковых атрадаў, якiя абаранялi па-дыходы да крэпасцi. Замак акружала з усiх бакоў вада азёр i кана-лаў. Трапiць на яго тэрыторыю можна было толькi па драўляным мосце, якi разбiралi пры пагрозе варожага нападзення. Вароты замка былi двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другi паверх злучаўся з валам. У замку знаходзiлiся атрады прыватнай армii Радзiвiлаў.

Галоўны франтон замка Радзiвiлы ўпрыгожылi сваiм гербам i ваеннымi эмблемамi з пышным арнаментам у стылi барока. Арка ўяз-ной вежы вяла ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя пабудовы размяшчалiся па перыметры своеасаблiвага кола. Цэнтральны корпус займалi самi Радзiвiлы. Злева ад яго знаходзiўся трохпавярховы казар-менны дом з высокай дазорнай вежай, справа — двухпавярховае гаспадар-чае збудаванне. Другi двор — конны, альбо гаспадарчы, на iм у XVII — пачатку XIX ст. размяшчалiся падземная стайня i яма-бункер для мяд-зведзяў. !Грэцi двор быў зусiм маленькi. Ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымi пераходамi. Мясцовыя легенды сведчаць аб тым, пгго падземныя хады iшлi да Альбы (летняй рэзiдэнцыi Радзiвiлаў з каналамi i сажалкамi, на якiх плаваў княжацкi флот) i нават Мiрскага замка.

У 1706 г. Нясвiжскi замак быў разбураны шведамi. У 1726 г. яго адбудавалi ў стылi барока. Запрошаны для гэтага архiтэктар К.Ждановiч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусi ландшафтных паркаў завяршалася фармiраванне палацава-паркавага ансамбля. 3 таго часу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.

У другой палове XVI - першай палове XVII ст. ролю абарончых збудаванняў выконвалi Гальшанскi, Глускi, Заслаўскi, Клецкi,

250