КУЛЬТУРА
абарончых i культавых збудаван-няў у стылi барока1. Як i раней, беларускi феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны за-мак — рэзiдэнцыя феадала, князя альбо велiкакняжацкага намеснiка i размешчаны вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрам горада i галоўнай яго архiтэктурна-будаўнiчай дамiнантай.
Не быў выключэннем з гэтага правiла i Мiнск, у якiм у другой палове XVI ст. вызначалiся пяць асноўных раёнаў забудовы:
Мiнскi касцёл бернардзiнак
Замчышча,
якое iснавала ў
раёне цяперашняй плошчы 8
Сакавiка. Мiнскi замак быў пабу-
даваны з дрэва, абгароджаны
высокiм земляным валам (месцамi
да 10 м i вышэй) i апаясаны
глыбокiм ровам, напоўненым
вадой. Замак часта гарэў, але зноў
адбудоўваўся;
Нiзкi
рынак, альбо Стары (Нiзкi) горад, - цэнтральнае гандлёвае
месца, якое знаходзiлася ў балоцiстай мясцiне, перад паўднёвай сця-
ной замка, на беразе вусця р.Нямiгi, дзе цяпер прыпынак транспарту
на плошчы 8 Сакавiка i дзе праходзiць вулiца ад праспекта Машэрава
да Свiслачы i знаходзiцца Петрапаўлаўская царква;
Высокi
рынак, альбо Верхнi горад, размяшчаўся там, дзе сёння
плошча Свабоды, вулiцы Бакунiна, Герцэна, Iнтэрнацыянальяая, Рэ-
валюцыйная i iнш. Архiтэктурны ансамбль рынка ўключаў гандлёвую
плошчу, крамы, Казьмадзям'янаўскi кляштар, Святадухаўскую
драўляную царкву, ратушу;
Траецкае
прадмесце знаходзiлася на левым беразе р.Свiслач
(раён вулiц Старавiленскай, Багдановiча, Янкi Купалы), насупраць
1 Для архiтэктурыбарока былi характэрны крывалiнейныя абрысы i ўскладненыя планы будынкаў, анфiладныя кампазiцыi iнтэр'ераў (размяшчэнне сумежных пакояў у iнтэр'еры, калi дзверы знаходзяпда па адной прамой лiнii i ўтвараюць скразны праход), высокiя вальмавыя дахi (чатырохспадны дах, у якога спады па доўгiм баку будынка маюць форму трапецыi, а па кароткiм - трохвугольнiка), фiгурныя цэльныя i разарваныя франтоны, валюты (пластычныя аздабленнi ў выглядзе спiральных завiткоў), пучкi калон i багатая лепка на фасадах, хвалiстасць плоскасцi сцен, пiлястры (вертыкальныя выступы ў сцяне ў выглядзе чатырохвугольнага слупа, апрацаванага ў форме калоны, г.зн. з базай (асновай), ствалом, капiтэллю (завяршэннем), канялюрамi (падоўжанымi жалабкамi), пышныя парталы (уваход у будынак), адзiны кампазiцыйны цэнтр.
247
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Мiнскi езуiцкi касцёл i гарадская вежа з гадзiннiкам на Сабор-най плошчы
замка i Нiзкага рынку. На тэрыторыi прадмесця знаходзiлiся рынак з гандлёвай плошчай, крамы, жылыя кварталы;
5) Татарскае (Ракаўскае) прадмесце было заселена палоннымi крымскiмi татарамi i знаходзiлася ў раёне цяперашнiх вулiц Аст-роўскага, Вызвалення, Дзiмiтрава, а таксама на месцы, дзе сёння размешчаны Дом кнiгi i гасцiнiца "Юбiлейная". Тэрыторыя памiж Татарскай слабадой i Свiслаччу называлася Татарскiмi агародамi.
Да XVII ст. Мiнск быў драўляны. Iнтэнсiўнае мураванае будаўнiцтва ў Мiнску ўзнiкла ў пачатку XVII ст., што было звязана з абвастрэн-нем сацыяльна-палiтычнага i рэлiгiйнага становiшча ўнутры Вялiкага княства Лiтоўскага ў сувязi з заключэннем Брэсцкай царкоўнай унii i наступленнем контррэфармацыi. Праваслаўныя, католiкi i унiяты iмкнулiся засведчыць сваю сiлу i прысутнасць у горадзе шляхам па-будовы манументальных мураваных храмаў i кляштараў. Iдэйнае i рэлiгiйнае саперйiцтва стымулявала мураванае будаўнiцтва. У пер-шай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, на месцы драўля-най Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскi кляштар (у змененым выглядзе захаваўся да нашых дзён — у iм да нядаўняга часу размяшчаўся Белсаўпраф), а побач з iм (цяпер вул, Энгельса) -дамiнiканскi касцёл i кляштар. У сярэдзiне XVII ст. насупраць будынка базыльянскага мужчынскага кляштара быў пабудаваны базыльянскi жаночы кляштар. Будынкi мiнскiх базыльян уяўлялi сабой адзiны архiтэктурны комплекс з кампазiцыйным цэнтрам — царквой Свя-тога Духа. На Высокiм рынку былi пабудаваны таксама касцёл i
248
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.