БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
саксонцы i патрыёты-палякi. Аб'яднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калiшам блiскучую перамогу. Шведская пяхота была перабiта, выратавалася толькi частка шведскай коннiцы.
Пасля бiтвы пад Калiшам Карл XII абвясцiў Альтранштацкi мiрны дагавор. Расiя засталася без саюзнiкаў. Галоўныя шведскiя войскi з Саксойii накiравалiся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск iсцi на Маскву.
Пераправiўшыся праз Бярэзiну, 3 лiпеня 1708 г. Карл XII неча-кана напаў на рускiх i вымусiў iх адступiць. Гэта была апошняя пе-рамога шведаў у Паўночнай вайне.
Руская армiя, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры наблiжэннi шведаў беларускае насельнiцтва забiрала збожжа, жывёлу i хавалася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, палiла. Шведскае войска галадала. Руская армiя заняла важныя стратэгiчныя рубяжы i рыхтавалася да бiтвы, чакаючы шведаў на Смаленскiм i Бранскiм напрамках. Усё гэта, разам узятае, падштур-хнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украiну, дзе яго чакаў тайны прыхiльнiк польскай арыентацыi гетман Мазепа.
На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкi iшоў атрад на чале з Левен-гаўптам з абозам зброi i харчу. Каб не дапусцiць яго злучэння з галоўнымi сiламi шведаў, быў выдзелены атрад з коннiцы i гвардыi ў 12 тыс. чалавек, якi ўзначалiў Пётр I.
Бiтва адбылася 28 верасня (10 кастрычнiка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магiлёва на р.Сож. Шведы пацярпелi паражэн-не. 3 16 тыс. чалавек шведы згубiлi 10 тыс, 17 пушак, 44 сцягi i абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр I назваў бiтву паблiзу Лясной "матерью полтавской победы".
Левенгаўпт
прыйшоў да Карла XII без зброi i без харчу. Яшчэ
горшыя навiны чакалi Карла XII на Украiне. Мазепа падманам прывёў
да Карла XII3 — 4 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовiлася
ад Мазепы i выбрала гетманам Скарападскага. Украiнскi народ пад-
няўся на партызанскую барацьбу супраць iншаземных рабаўнiкоў i
сваiх здраднiкаў. _
3 цяжкасцю перазiмаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэпасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнулiся i асноўныя рускiя сiлы.
Шведскiя генералы раiлi адступiць у Полыпчу, Карл XII не згадзiўся.
Рускi ўрад вёў дальнабачную знешнюю палiтыку, калi забяспечыў нейтралiтэт Турцыi i крымскiх татар, не дапусцiў Станiслава Ляш-чынскага на дапамогу шведам i падкупiў частку польскiх магнатаў, прыхiльнiкаў Расii.
Генеральная бiтва Паўночнай вайны пачалася ранiцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялi рускiя пазiцыi. Руская армiя пад Палтавай не проста атрымала
214
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАШЧНАЕ СТАНОВIШЧА
блiскучую перамогу, але i прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр I i яго паплечнiкi забяспечылi колькасную перавагу рускiх войск, скарысталi новыя земляныя ўмацаваннi-рэдуты, артылерыю i ўрэш-це так прыкрылi магчымыя шляхi адступлення шведаў, што накiравалi iх да Дняпра. Рэшткi шведскай армii, якiя праз тры днi апынулiся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправiцца здолелi толькi Карл XII з Мазепай i невялiкiм атрадам) здалiся ў палон Меншыкаву. Англiйскi пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай армii (каля 16 тыс. чалавек), пiсаў: "Так вельмi праслаўленая на ўвесь свет шведская армiя стала здабычай яго царскай вялiкасцi. Магчыма, ва ўсёй гiсторыi не знойдзецца падобнага прыкладу пакорлiвага падпа-радкавання лёсу з боку такой колькасцi рэгулярных войск".
Праз два тыднi руская армiя зноў накiравалася ў Полынчу i Пры-балтыку, дзе атрымала шэраг блiскучых перамог. Станiслаў Ляшчынскi разам са шведскiм корпусам уцёк у Памеранiю. Аўгуст II 8 жнiўня 1709 г. абвясцiў Альтранштацкi мiрны дагавор несапраўд-ным, аднавiў саюз з Расiяй i з дапамогай рускiх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былi. Паводле мiру, заключанаму ў фiнскiм г.Нiштаце, Эстляндыя, Лiфляндыя, як i Iнгрыя i частка Карэлii, адышлi да Расii. Беларусь у вынiку вайны страцiла каля 700 тыс. жыхароў, многiя паветы былi спустошаны i ўяўлялi сабой край пустэчы, гора i слёз.
Такiм чынам, войны Рэчы Паспалiтай у другой палове XVI — XVIII стст., якiя ў той цi iншай ступенi закраналi Беларусь, не прынеслi i не маглi прынесцi ёй якiх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнавалiся гарады i вёскi, скарачалася насельнiцтва. Але разам з тым трэба адзначыць i той факт, што вызваленчая барацьба бела-рускага народа ў сярэдзiне XVII ст., уз'яднанне Украiны з Расiяй засталiся ў народных марах i надзеях як рэальны шлях свайго вызва-лення ад нацыянальна-рэлiгiйнага прыгнёту.
ГЛАВА 4
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ СТАНОВIШЧА
БЕЛАРУСI
(другая палова XVI - канец XVIII ст.)
Напярэдаднi Люблiнскай унii на Беларусi, паводле разлiкаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якiя па свайму сацыяльна-эканамiчнаму становiшчу адносiлiся да трох саслоўяў: шляхты, ся-лян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялiлася на групоўкi паводле сваёй
215
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.