История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 22

"Смута" ў Расii падштурхнула польскiх i лiтоўскiх феадалаў да актыўнай рускай палiтыкi, для якой склалiся спрыяльныя ўмовы. Справа ў тым, што яшчэ пры Фёдару Iванавiчу 15 мая 1591 г. ва ўдзельным Углiчы пры загадкавых абставiнах памёр брат цара васьмiгадовы царэвiч Дзмiтрый — фактычны наследнiк рускага пра-стола. Адразу пасля смерцi царэвiча ўзнiклi дзве версii аб яе пры-чынах. Згодна з адной, Дзмiтрый накалоўся на ножык ў час прыпад-ку падучай хваробы; паводле другой, ён быў забiты падаслайымi Га-дуновым асобамi. Мацi царэвiча сведчыла аб забойстве i адразу ж пасля смерцi сына назвала iмёны забойцаў, якiя разам з некалькiмi пасадскiмi людзьмi былi забiты раз'юшаньiм натоўпам.

Камiсiя ў складзе В.Шуйскага, А.Клешнiна i Е.Валузгiна прыйшла да высновы, што царэвiч Дзмiтрый па нядбайнасцi мацi закалоўся ножыкам у час падучкi. Па распараджэннi ўрада Барыса Гадунова мацi Дзмiтрыя сiлком пастрыглi ў манашкi, а сотнi углiчан, удзельнiкаў хваляванняў, былi сасланы ў Сiбiр.

У 1600 г. пачалi распаўсюджвацца чуткi, быццам царэвiч Дзмiтрый выратаваўся. Неўзабаве "царэвiч" слушна заявiў аб сваiх прэтэнзiях на маскоўскi прастол. Паводле афiцыйнай версii рускага ўрада, у ролi самазванца выступiў Грыгорый (Грышка) Атрэп'еў, беглы манах, якi перабраўся пасля блуканняў па Расii ў Рэч Паспалiтую.

Пасля пераходу мяжы Атрэп'еў са сваiмi спадарожнiкамi тры тыднi жыў у Кiева-Пячэрскiм манастыры, а затым у Астрогу i Дзермане. Пакiнуўшы Дзерманскi манастыр, Атрэп'еў скiнуў з сябе манаскае адзенне i падаўся да антытрынiтарыяў. Ён стаў выконваць iх абрады i здабыў iх прыхiльнасць. Але антытрынiтарый не мог разлiчваць на

203


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

маскоўскi прастол. Ад антытрынiтарыяў Атрэп'еў накiроўваецца да казакаў, а потым шукае падтрымку ў прыхiльнiка праваслаўя i далёкага родзiча Iвана Грознага Адама Вiшнявецкага, якi варагаваў з маскоўскiм царом з-за зямель. Разам з тым частка ўплывовых i найболып дальнабачных палiтыкаў, менавiта такiх як К.Астрожскi, каронны гетман Я.Замойскi, разглядалi падтрымку самазванца як небяспечную авантуру.

Арганiзатарам паходу Лжэдзмiтрыя ў Расiю становiцца другарадны чыноўнiк Рэчы Паспалiтай сенатар Юрый Мнiшак, якi абапiраўся на падтрымку свайго ўплывовага родзiча бiскупа Б.Мацiеўскага. Мнiшак дапамог самазванцу заручыцца падтрымкай лiтоўскага канцлера Льва Сапегi, а затым з дапамогай папскага нунцыя (пасла) Рангонi атры-маў аўдыенцыю ў Жыгiмонта III i абяцанне падтрымкi пры адпа-ведных умовах: пераходу самазванца ў каталiцызм, дапамогi Жыгiмонту III у яго барацьбе са шведамi за спадчынны прастол у Стакгольме. Ажыццяўленне гэтых планаў адкрыла б перспектывы контррэфармацыi ў Щвецыi, укаранення каталiцызму на Русi i, зра-зумела, зацiкавiла б каталiцкiя колы Кракава i Рыма.

13 сакавiка 1604 г. кароль звярнуўся да кароннага гетмана з пра-пановай узначалiць паход на Маскву. Гетман рашуча адхiлiў гэту прапанову, што прымусiла Жыгiмонта III у той час устрымацца ад адкрытай iнтэрвенцыi. Але абяцанне Лжэдзмiтрыя падзялiць памiж каралём i Мнiшкам Смаленскую i Чарнiгаўска-Северскую землi, а будучай рускай царыцы Марыне Мнiшак перадаць на правах удзела Наўгародскую i Пскоўскую землi прымусiла караля, магнатаў i касцёл фiнансаваць намаганнi авантурыста захапiць царскi прастол.

13 кастрычнiка 1604 г. войска Лжэдзмiтрыя ўварвалася ў Чарнiгава-Северскую зямлю, дзе на мяжы з Рэччу Паспалiтай назбiралася шмат беднага i галоднага люду. Прыход "сапраўднага i законнага" цара выклiкаў народныя паўстаннi ў Чарнiгаве, Пуцiўлi, Рыльску, Курс-ку i iншых гарадах. Затым паднялiся Арлоўшчына i Браншчына. Спачатку цар Барыс Гадуноў пасылаў супраць самазванца невялiкiя атрады, але хутка мусiў абвясцiць склiканне дваранскага апалчэння. Восеньскае бездарожжа зацягвала мабiлiзацыю. Толькi праз два месяцы, у снежнi 1604 г., адбылася бiтва памiж войскамi самазванца i царскай армiяй на чале з князем Мсцiслаўскiм.