История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 2

Вiцебска, Дуброўны, Оршы, Копысi, Шклова. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць Беларусi — Полацк, пасля захопу якой навiсла пагроза над сталiцай дзяржавы — Вiльняй. Польскiя феадалы выкарысталi гэтыя абставiны, каб пад сцягам унii канчаткова падпа-радкаваць сабе Вялiкае княства Лiтоўскае. У 1563 г. на Варшаўскiм сейме палякi склалi дэкларацыю аб з'яднаннi Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай i прапанавалi лiтоўскiм прадстаўнiкам на сейме падпiсаць яе i прыкласцi пячатку княства. Але апошнiя адмовiлiся i пакiнулi сейм. На наступным сейме ў 1564 г. палякi дамаглiся ад Жыгiмонта II Аўгуста, каб ён адмовiўся ад сваiх спадчынных правоў на княства на карысць Польшчы, г. зн. падараваў палякам Вялiкае княства Лiтоўскае. Адначасова быў распаўсюджаны "рэцэс" (сеймавая паста-нова), нiбыта на Варшаўскiм сейме адбылося "злiццё двух народаў, польскага i лiтоўскага, у адзiн народ, адно цела, а таму i ўстанаўлiваецца аднаму целу адна галава - адзiн гаспадар i адна рада". Але магнаты княства выступiлi насуперак волi караля i свайго вялiкага князя, i апошнi вымушаны быў адступiць. У вынiку чарговай хвалi iнкарпаратарскiх намаганняў Полыпчы княства апынулася ў склада-ным знешнепалiтычным становiшчы. 3 аднаго боку, яно было ўцягнута ў вайну за лiвонскую спадчыну, з другога — Польскае каралеўства аб'явiла, што жадае заключыць унiю без вайны, мiрна, шляхам сейма-вай пастановы захапiць i далучыць да сваёй тэрыторыi ўсё княства цалкам. Каб абаранiць свае межы з захаду, урад княства зрабiў спробу дамовiцца з Iванам Грозным: заключыць мiр цi нават унiю. Пера-мовы ў Маскве закончылiся безвынiкова. Княства апынулася перад перспектывай вайны на два франты. Над ВКЛ навiсла пагроза разва-лу i палiтычнага краху, бо сiл на адначаеовую вайну з Польскiм кара-леўствам i Расiяй не было. Нельга забывацца яшчэ i пра тое, што княства шмат гадоў вяло войны на паўднёвых сваiх межах. 3 1500 па 1569 г. на землi ВКЛ 45 разоў урывалiся полчышчы крымскага хана i ў 10 выпадках руйнавалi гарады i вёскi Беларусi. Цвёрдая пазiцыя Масквы працягваць вайну, такiм чынам, падштурхнула ВКЛ у абдымкi Кракава. Магнаты Полыычы, абапiраючыся на падтрымку польскага караля i вялiкага князя лiтоўскага, дапамогу касцёла, пачалi болып актыўна дзейнiчаць, каб павялiчыць колькасць прыхiльнiкаў унii ў княстве. Дзейнасць працягвалася ў некалькiх напрамках:

1) ураўнаванне ў правах праваслаўных з каталiцкай шляхтай
лiтоўскага паходжання (1563);

прапаганда з амбонаў касцёлаў шляхецкiх вольнасцей у Полыпчы
i абяцанне гэтых жа вольнасцей i для шляхты княства пасля унii;

абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны "на
мiласцi", "братэрскiм узаемаразуменнi";

абяцанне Жыгiмонта II, што дзякуючы унii княства атрымае ад
Полыпчы дапамогу ў Лiвонскай вайне.

Зразумела, усе гэтыя абяцаннi не былi прычынай згоды кiруючых колаў ВКЛ прыняць удзел у Люблiнскiм сейме. Галоўнай прычынай

172


    ЛЮБШНСКАЯ УНIЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

перамоў у Люблiне сталася цяжкае становiшча ВКЛ i надзея, што вялiкi князь лiтоўскi (якi быў адначасова i польскiм каралём) не знiшчыць уласнае гаспадарства. Гэта надзея падтрымлiвалася ўсiмi вышэйназванымi актамi Жыгiмонта II Аўгуста i касцёла. У грамадскай свядомасцi ВКЛ фармiраваўся вобраз польскага сябра. I гэты псiхаiлагiчны прыём падзейнiчаў на той час. Чарговая спроба заключыць унiю прызначалася на снежань 1568 г. у Люблiне. Але паслы Вялiкага княства Лiтоўскага не спяшалiся на сейм, мабыць, асцерагаючыся здрады. Каб рассеяць падазрэнне, Жыгiмонт II у снежнi выдаў грамату, у якой абяцаў абараняць iнтарэсы княства i не прымушаць паслоў падпiсваць унiю. Калi ж згоды не атрымаецца, гарантаваў паслам "воль-ное, учтйтельное, нй от кого нйчем не затрудненное й спокойное отъ-еханйе с того сейму"..Абяцаў таксама не выдаваць нiякiх грамат без згоды паны-рады Вялiкага княства Лiтоўскага. Значны ўклад у спра-ву далучэння княства да Полыпчы зрабiў Ватыкан, прадстаўнiкi якога былi не толькi пры кракаўскiм двары, але i ў Люблiне ў час падпiсання унii.