История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 43

Брацкiя школы з'яўлялiся цэнтрамi не толькi асветы, але i кнiгадрукавання. Брацкiя друкарнi ў Вiльнi, Еўi (каля Вiльнi), Ку-цейне i Магiлёве выдавалi болынасць кнiг богаслужэбнага зместу. Гэта выклiкалася неабходнасцю ўпарадкаваць сiстэму богаслужэння, процiстаяць каталiцызму i унiяцкаму ўплыву. Побач з лiтургiчнымi выданнямi прыкметнае месца займалi кнiгi для хатняга чытання (творы Iаана Златавуста, Макарыя Егiпецкага, вучэбная i iншая лiтаратура), а таксама палемiчныя выданнi, накiраваныя супраць контррэфармацыi, царкоўна-рэлiгiйнай унii, паланiзацыi.

У 1586 г. у Лоску быў выдадзены "Дапаможнiк для авалодання вучэннем Арыстоцеля" на лацiнскай мове, а ў 1589 г. — "Сентэнцыi, якiмi трэба кiравацца ў жыццi". "Сентэнцыi" ўзвялiчвалi чалавечы розум, веды, асуджалi невуцтва, кар'ерызм, марную трату часу, заклiкалi да карыснай дзейнасцi.

Адметную ролю ў кiрылiчйым кнiгадрукаваннi адыграў вядомы беларускi друкар магiляўчанiн Спiрыдон Собаль, якi на тэрыторыi Беларусi адчынiў дзве друкарнi. Адну — у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. i выдаў тут на беларускай мове "Малiтвы паўсядзённыя", "Буквар", "Часаслоў". У 1635 г. ён адчынiў друкарню i ў Буйнiчах (пад Магiлёвам), дзе выдаў "Псалтыр". У лiтаратуры апiсаны 18 яго выданняў.

У другой палове XVII ст. кiрылiчнае кнiгадрукаванне ўваходзiць у паласу крызiсу, абумоўленага агульным сацыяльна-эканамiчным i палiтычным крызiсам Рэчы Паспалiтай.

У XVIII ст. на беларускiх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнiчала рэформа школ,  якая праводзiлася  пад

234


КУЛЬТУРА


 


Бiблiятжа ў маёнтку Храптовiча ў в.Шчорсы (Навагрудскi раён)

кiраўнiцтвам С.Канарскага. Рэ-форма пахiснула манаполiю езуiтаў у галiне асветы, увяла ў школы польскую мову, значную ўвагу надала грамадска-этычным i прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнас-цей вучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камiсiя адмянiла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлiгii. На беларускiх землях камiсiя адкрьiла 20 сваiх школ.

Значнуюролюўраспаўсюджван- 

нi навуковых ведаў адыграла

Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антонiем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскi ўрач i натуралiст Ж.Э.Жылiбер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабiнет, аптэку, анатамiчны тэатр i батанiчны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы "Лiтоўская флора" (1781).

Бiблiятэчная i архiўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалiтай з'яўлялася Нясвiжская бiблiятэка Радзiвiлаў, заснаваная ў 1600 г. У бiблiятэцы налiчвалася болып за 20 тыс. тамоў кнiг амаль на ўсiх еўрапейскiх мовах. Разам з рэдкiмi i старажытнымi кнiгамi, творамi антычных паэтаў i мыслiцеляў, працамi французскiх асветнiкаў знаходзiлiся рукапiсы базыльянаў, дамiнiканцаў, бенедыкцiнцаў. Залы бiблiятэкi ўпрыгожвалiся вырабленымi на радзiвiлаўскай мануфак-туры ў Свержанi бюстамi старажытных фiлосафаў. У 1772 г. бiблiятэка была канфiскавана i перавезена ў Пецярбург. Па загаду Кацярыны II яе перадалi Акадэмii навук — 14 892 кнiгi, без улiку гравюр, карт i нот1.

У Нясвiжскай бiблiятэцы захоўвалiся таксама рэдкiя рукапiсы. Сярод iх — Радзiвiлаўскi летапiс, упрыгожаны 617 каляровымi малюнкамi. На думку даследчыкаў, ён адносiцца да Уладзiмiра-Суз-дальскага летапiсання XIII стм па зместу блiзкi да Лаўрэнцьеўскага летапiсу. Рукапiсная копiя, якая падаравана Янушу Радзiвiлу нейкiм Станiславам Зяньковiчам, была зроблена, магчыма, у Смаленску ў канцы XV ст. Радзiвiлаўскi летапiс быў названы так па iменi яго ўладальнiка Багуслава Радзiвiла. Другая назва летапiсу -Кёнiгсбергскi, бо з 1669 г. ён знаходзiўся ў бiблiятэцы г. Кёнiгсберга.

1 Радзiвiлаўскi кнiгазбор моцна пацярпеў падчас пажару ў наш час. У нацыянальным гiстарычным архiве Беларусi i Цэвтральнай навуковай iмя Я.Коласа бiблiятэцы Акадэмii навук Беларусi таксама захоўваюцца кнiгi з Нясвiжскай бiблiятэкi Радзiвiлаў, сабраныя ў канцы XIX — пачатку XX ст. На экслiбрысах кнiг намаляваны арол, якi трымае шчыт з фамiльным радзiвiлаўскiм гербам.

235