История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 19

Лепшыя сыны Рэчы Паспалiтай хутка зразумелi небяспеку, якую несла фанатычная палiтыка езуiтаў. Яны не толькi своечасова (па-куль пухлiна езуiцкага фанатызму не дала сваiх вынiкаў) перасцерагалi ўрад i грамадскасць, але i патрабавалi ад караля i сената адхiлiць езуiтаў ад усiх спраў пры двары, выгнаць iншаземцаў, а з некаторых гарадоў i тутэйшых езуiтаў за межы краiны. У 1623 г. Юрый Збаражскi (канюшы Вялiкага княства Лiтоўскага) папярэджваў, што каталiцкая экспансiя на Беларусi нясе пагiбель будучынi дзяржавы. У прамове на сейме ён казаў: "Тыя раны, якiя мы атрымалi ад жаўнераў, вялiкiя, падобныя на рану ад рукi, але не прыносяць яшчэ смерцi параненаму... Але той, хто знiшчае права, хто разры-вае згоду памiж народамi, з якiх складаецца польская Рэч Паспалiтая, той ранiць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалi з рускiм народам, нашымi братамi. Гэта рана, хаця б яна была i невялiкай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што па-чынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з iмi... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я нiякiм чынам зразу-мець не магу, таму што калi хочуць, каб у Русi не было Русi, — то гэта справа немагчымая..." (Журн. М-ва нар. просвещенйя. Ноябрь 1871 г. С. 53).

198


ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ

Па-трэцяе, нi на iмгненне народ не прыпыняў змагання за сва-боду веравызнання. Сродкi барацьбы былi самыя разнастайныя. Экспансiя каталiцызму i ўцiск унiятаў вялi да кансалiдацыi пра-васлаўных насельнiкаў. Звычайна ў час бескаралеўя гуртавалiся праваслаўныя святары, брацтвы, казакi, ставiлiся перад кандыда-там у каралi патрабаваннi. Напрыклад, у час вайны з Масквой агульнымi намаганнямi яны дамаглiся права мець праваслаўнага мiтрапалiта, праваслаўных епiскапаў у Полацку i Магiлёве, зваро-ту некалькiх захопленых унiятамi цэркваў i манастыроў. Былi i iншыя дзяржаўныя акты, якiя абвяшчалi роўныя правы права-слаўных жыхароў з унiятамi i католiкамi. Але трэба мець на ўва-зе, што ў краiне з бязмежным шляхецкiм самавольствам нiякiя законы не абаранялi i не маглi абаранiць праваслаўную царкву i яе прыхiльнiкаў.

Унiяцкая царква, навязаная праваслаўнаму насельнiцтву адмiнiстрацыйным шляхам, яшчэ больш паглыбiла этнiчна-рэлiгiйную барацьбу, а езуiты надалi ёй характар рэлiгiйнага фа-натызму. Тайная iдэя езуiтаў пацiху перавесцi праз унiяцкую царкву праваслаўнае насельнiцтва Рэчы Паспалiтай у каталiцызм ажыццяўлялася. Ужо на кангрэгацыi ў Брэсце ў 1666 г. адзнача-лася, што базыльяне (унiяцкi манаскi ордэн) змянiлi шмат у абрадах Святой Усходняй царквы i Боскай лiтургii i так пераблыталi ўсё ва унiяцкай царкве, што унiяцкiя абрады нельга назваць нi грэчаскiмi, нi рымскiмi.

У 1720 г. пытанне аб зблiжэннi унiяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскiм саборы. Некаторыя дагматы i абрады праваслаўнай царквы змянялiся на каталiцкiя. Так, сабор пры-знаў лацiнскiя дагматы аб зыходзе Святога Духа не толькi ад Бога-Айца, але i ад Бога-Сына, аб чысцiлiшчы, iндульгенцыях, перша-родным граху, беспамылковасцi рымскiх пап у справах веры. Было шмат i другарадных лацiнскiх новаўвядзенняў: памiнаць пры богаслужэннi папу рымскага, пасвячаць у свяшчэннiкi нежанатых асоб, насiць сутану, галiць бароды, прыняць кнiгi рымскага друку, зняць у цэрквах iканастасы, завесцi арганы, званочкi i г. д.

Шматгадовая каталiцкая экспансiя на Беларусi суправаджа-лася атаясамленнем рэлiгiйнай i этнiчнай прыналежнасцi. Побач са стэрэатыпам "католiк-паляк" пачынае выкрысталiзоўвацца ў грамадскай свядомасцi стэрэатып "праваслаўны — рускi". У вынiку гэтага рэлiгiйная барацьба набыла этнiчную афарбоўку, пераўтварылася ў этнiчна-рэлiгiйную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалiтай.

Такiм чынам, на працягу ўсяго iснавання Рэчы Паспалiтай беларускi народ вымушаны быў весцi цяжкую, няроўную бараць-бу за права быць самiм сабой, за сваю веру, мову, культуру.

199