История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 4


ЛЮБЛIНСКАЯ УНIЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ


 


Люблiнстя унiя

Карцiна ЯМатзйкi


Нельга не зазначыць, што з пункту гледжання заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага дзеяннi Жыгiмонта II Аўгуста былi не толькi гвалтоўныя (бо прысяга дабывалася пад страхам пазбаўлення маёнткаў, пасад, высылкi з краю), але i незаконныя. Згодна з законамi Вялiкага княства Лiтоўскага, гаспадар не меў права змяншаць тэры-торыю дзяржавы i выдаваць якiя-небудзъ заканадаўчыя акты без згоды рады i сейма. Больш таго, вялiкi князь, уступаючы на трон, даваў прысягу i абяцаў дзейнiчаць толькi згодна з дзяржаўнымi законамi. Таму дзеяннi Жыгiмонта II Аўгуста па далучэннi часткi Вялiкага княства Лiтоўскага да Полыпчы трэба разглядаць як здраду вялiкага князя лiтоўскага сваёй Айчыне i свайму народу.

Праўда, палякi спрабавалi апраўдаць Жыгiмонта II тым, што ён нiбыта з'яўляецца спадчынным манархам i яго ўлада абсалютная i неабмежаваная, а таму вялiкi князь можа распараджацца лёсам княства аднаасобна, без згоды рады i сейма. Лiтоўскiя паслы напомнiлi, што права спадчыны вялiкiя лiтоўскiя князi даўно страцiлi (сам Ягайла ад гэтага права адмовiўся).

У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Пад страхам далучэння iх да Полыпчы ў Люблiн вярнулiся паслы ад гэтай групоўкi княства. Спачатку яны iмкнулiся даказаць незаконнасць анексii часткi Вялiкага княства Лiтоўскага. Але, згубiўшы надзею на яе зварот, паслы прыкладвалi намаганнi захаваць хоць якiя-небудзь атрыбуты дзяржаўнасцi.

Пачалiся цяжкiя, стамляльныя перагаворы. Урэшце сенатары i паслы ВКЛ вымушаны былi здацца на лiтасць караля. 28 чэрвеня 1569 гм у дзень падпiсання унii, выступiў Хадкевiч, староста жмудскi. Ён прасiў караля зберагчы прывiлеi Вялiкага княства Лiтоўскага i не

175


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

рабiць яму крыўды. "Прыносiм Вам найнiжэйшую просьбу: так правесцi да канца гэту справу, каб яна не цягнула за сабою рабавання i ганьбу нам i нашчадкам нашым, — казаў Хадкевiч. — Мы зараз даве-дзены да таго, што павiнны з пакорнаю просьбай упасцi да ног вашай светласцi..." (Дневнйк Люблйнского сейма 1569 г. С. 470 — 471).

Пры гэтых словах усе лiтоўска-беларускiя паслы i сенатары ад Лiтвы сталi на каленi. Кароль у адказ запэўнiў, што унiя паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправiць.

1 лiпеня 1569 г. адбылася прысяга на унiю, а затым малiтва ў касцёлах. Згодна з Люблiнскай унiяй, Вялiкае княства Лiтоўскае i Полыпча злучалiся ў адзiн народ i адзiн дзяржаўны арганiзм — Рэч Паспалiтую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiеўскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi". Абранне павiнна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя - у Кра-каве. Абранне вялiкага князя лiтоўскага спынялася, хаця тытул "вялiкi князь лiтоўскi i рускi" i назва "Вялiкае княства Лiтоўскае" захоўвалiся. Было скасавана таксама i спадчыннае права вялiкага князя лiтоўскага на княства, яно давеку перадавалася Польшчы. Кароль павiнен быў даваць адну прысягу i выдаваць адзiную грамату для Польшчы i для княства, у якiх пацвярджалiся правы як польскага, так i беларускага i лiтоўскага народаў. Асобны сейм Вялiкага княства Лiтоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павiнны былi склiкацца толькi ў Полынчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывiлеi, вольнасцi, ганаровыя i службовыя пасады, княжацкiя тытулы, шляхецкiя роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процiлеглыя унii, павiнны быць скасаваны, лiквiдавана памiж краiнамi мытня. Унiя абвясцiла ўвядзенне адзiнай манеты, дазвол усiм жыхарам дзяржавы набываць маёнткi, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалiтай.

Люблiнскi сейм захаваў недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычную моц усiх папярэднiх падараванняў вялiкага князя лiтоўскага. Павiнна была стаць агульнай i знешняя палiтыка. За-ключаныя раней дагаворы трацiлi юрыдычную сiлу, калi яны супярэчылi iнтарэсам Рэчы Паспалiтай.