3 канца 1608 г. просты люд пачынае аб'ядноўвацца супраць ня-прошаных гасцей. Цар Шуйскi iмкнецца скарыстаць народны рух у барацьбе з польска-лiтоўскiмi войскамi. Вясной 1609 г. войска на чале з пляменнiкам цара князем М.В.Скопiным-Шуйскiм разам з атра-дам шведаў i апалчэнцамi нанесла паражэнне войску тушынцаў. Але Скопiн-Шуйскi, лiчачы сваю моц недастатковай для барацьбы з галоўнымi сiламi тушынцаў, пакуль што пазбягаў iсцi прама да Масквы. Асцярожнасць Скопiна-Шуйскага была выклiкана i тым, што ў вераснi 1609 г. з'яўляецца новы i болын небяспечны вораг, як "тушынскi злодзей", польскi кароль Жыгiмонт. III, якi ў рэшце рэшт распачаў адкрытую iнтэрвенцыю супраць Расii. Ён сам узначалiў армiю i, размясцiўшыся ля Дняпра, направiў жыхарам Смаленска грамату, дзе iмкнуўся запэўнiць iх, што мае намер толькi пазбавiць Расiю i рускiх людзей ад непрыемнасцей, якiя iм даводзiцца перажываць. Але смаленскiя ваяводы — баярын Шэiн, князь Гарчакоў, а таксама архiепiскап Сергiй рашуча адмовiлiся здаць горад палякам.
Армiя Жыгiмонта несла вялiкiя страты. Кароль пачаў дасылаць граматы: у в.Тушына, сваiм аднапляменнiкам, цару Васiлiю, а таксама патрыярху, духавенству, дваранству i ўсiм жыхарам Масквы з абяцаннем вырашыць усе iх беды, калi яны прызнаюць яго вярхоўную ўладу.
Спачатку Сапега хiстаўся, не ведаючы, што рабiць. Ражынскi з паплечнiкамi абвясцiлi сябе канфедэратамi i заявiлi аб тым, што за-хопленыя iмi северскiя землi яны не аддадуць каралю. Але поспехi Скопiна-Шуйскага iх пераканалi лепш за каралеўскiя граматы, i яны хутка пацягнулiся да Смаленска. У 1609 г. тушынскi лагер пачаў раскiдвацца, а "тушынскi злодзей" уцёк у Калугу.
Герой барацьбы з iнтэрвентамi Скопiн-Шуйскi, якi прыйшоў у Маскву ў сакавiку 1610 г., быў атручаны. У забойстве 23-гадовага князя масквiчы абвiнавацiлi жонку аднаго з братоў цара. Змянiўшы на пасадзе галоўнакамандуючага Скопiна-Шуйскага, князь Дзмiтрый Шуйскi не толькi не меў таленту ваеначальнiка, але ў першай жа бiтве здрадзiў, пакiнуўшы армiю, казну без прыгляду (шведы забралi) i згубiўшы каня ў балоце.
Цар В.Шуйскi не паў духам i не страцiў мужнасцi. Ён звярнуўся да народа з адозвай паўстаць на абарону Айчыны. Праўда, днi яго ўжо былi кароткiя. Гарады не адгукнулiся на яго адозвы. Цар губляў горад за горадам. Сапега разграбiў багаты Пафнуцьеў манастыр, са-мазванцу здалiся Каломна i Кашыра.
17 лiпеня 1610 г. у Маскве пачаўся мяцеж. Мяцежнiкi захапiлi цара В.Шуйскага i сiлком яго i жонку ягоную пастрыглi ў манахi. Да
206
ЗНЕШНЯЯ ПАШТЫКА
ўлады прыйшла група баяр на чале з князем Ф.I.Мсцiслаўскiм, якi пад нацiскам тушынцаў праланаваў народу запрасiць на рускi пра-стол сына Жыгiмонта III, каралевiча Уладзiслава. 17 жнiўня 1610 г. памiж баярамi i гетманам Жалкеўскiм былi падпiсаны пагадненне i ўмовы, на якiх Уладзiслаў мог стаць рускiм царом. Вароты Масквы былi адчынены, i ў вераснi 1610 г. у Маскву ўвайшоў польскi атрад на чале з Жалкеўскiм. Усёй справай у дзяржаве пачынаюць верхаводзiць iнтэрвенты. Становiшча яшчэ болып ускладняецца, i ў краiне зноў пачынаецца народны рух супраць iнтэрвентаў. Да Масквы накiроўваецца апалчэнне, якое не паспявае на дапамогу паўстаўша-му гораду (19 сакавiка 1611 г.). 3 паўстанцамi жорстка распраўляюцца карнiкi Гансеўскага. Толькi ў адным Кiтай-горадзе яны забiлi да 7 тыс. чалавек. Апалчэнцы ж не знайшлi памiж сабой згоды, пасварылiся i ўрэшце разышлiся па сваiх гарадах.
3 чэрвеня 1611 г., калi ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгiмонт III парушыў дагавор ад 17 жнiўня 1610 г. i абвясцiў сябе рускiм царом.
Летам 1611 г. над Расiяй навiсла пагроза пазбаўлення яе нацыя-нальнай незалежнасцi. Сталiца была ў руках палякаў, на паўночным захадзе гаспадарнiчалi шведы. 3 поўдня ўрывалiся татары, англiчане планавалi захоп рускай поўначы i Паволжа. У гэту цяжкую часiну народ бярэ лёс Айчыны ў свае рукi. У Нiжнiм Ноўгарадзе ствараецца другое апалчэнне на чале з Кузьмой Мiнiным, "рода неславна, но смыслом мудре", i князем Дзмiтрыем Пажарскiм, таленавiтым пал-каводцам, якi "во йзмене не явйлся".
У лютым 1612 г. апалчэнне накiравалася да Масквы i замацава-лася ў Яраслаўлi, дзе быў створаны часовы орган вышэйшай улады. 3 вясны становiшча iнтэрвентаў у Маскве пагоршылася. Яны пачалi адчуваць недахоп правiянту (здабываць яго перашкаджалi падмас-коўныя партызаны), хоць польскi гарнiзон быў невялiкi — 4 тыс. чалавек. Толькi летам кароль паслаў у Маскву войска на чале з гетманам Хадкевiчам, якi павiнен быў даставiць абоз з правiянтам i зброяй.
Сюды, пад Маскву, прыйшлi i апалчэнцы. 22 — 24 жнiўня 1612 г. памiж войскамi Хадкевiча i апалчэнцамi адбылася бiтва, у вынiку якой Хадкевiч страцiў увесь абоз i з рэшткамi войска адышоў да Вязьмы. У Маскве пачаўся голад. 22 кастрычнiка 1612 г. апалчэнцы вызвалiлi Кiтай-горад, а 26 — здаўся i гарнiзон палякаў у крамлi. Кароль паспрабаваў арганiзаваць яшчэ адзiн паход на Маскву, але ён пачаўся няўдала i прымусiў Жыгiмонта III вярнуцца ў Полыпчу.
Такiм чынам, польска-лiтоўская iнтэрвенцыя ў Расiю закончылася безвынiкова.
У студзенi 1613 г. Земскi сабор у складзе вышэйшага духавенства, дваран, пасадскiх людзей, чарнасошных сялян i баярскай думы абралi царом 16-гадовага Мiхаiла Раманава, сына патрыярха Фiларэта, якi быў сваяком па жаночай лiнii Iвана Грознага.
207
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.