ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ
не паблiзу Лагойска)'. Напярэдаднi Люблiнскай унii Вiленскай епархii, дзейнасць якой распаўсюджвалася i на Беларусь, належалi 285 вёсак i 16 мястэчак, з якiх 2/3 уладанняў знаходзiлiся на Беларусi. Каталiцтва ахапiла паўночна-заходнюю i заходнюю часткi Беларусi па лiнii Браслаў — Паставы — Вiлейка — Мiнск — Пiнск. I хоць пра-васлаўная царква захавала свой уплыў на большую частку насельнiцтва, пануючай рэлiгiяй у ВКЛ становiцца каталiцтва. Па-водле прывiлей Ягайлы (1387), каталiцкая царква атрымала поўны iмунiтэт ва ўсiх сваiх уладаннях, у фiнансавых i судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў i павiннасцей.
Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглi займаць толькi католiкi. Былi, зразумела, i выключэннi, але яны вызывалi бурныя пратэсты каталiцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклiкала прызначэнне К.I.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы i най-вышэйшага гетмана ВКЛ. Кароль павiнен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамi перад дзяржавай i абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькi католiкам.
На пачатку XVI ст. каталiцкая рэлiгiя ўваходзiць у паласу крызiсу. Сутнасць яго зводзiцца да крытычных адносiн шляхты як да каталiцкага культу, так i да арганiзацыi касцёла i яго палiтыкi. Царква, як вядома, квапiлася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў iмкнулiся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавiта на гэтай глебе барацьбы памiж свецкай i духоўнай уладамi i прарасла Рэфармацыя.
Рэфармацыя — грамадска-палiтычны i рэлiгiйны рух, накiраваны супраць каталiцкай царквы як iдэйнай асновы феадалiзму. Рэ-фармацыя, як вядома, пачыналася ў Германii з выступлення М.Лютэра (1517) i распаўсюджвалася па ўсiх краiнах Заходняй i Цэнтральнай Еўропы. Iдэолагi Рэфармацыi (М.Лютэр, Ж.Кальвiн, У.Цвiнглi) вылучылi тэзiсы, у якiх, па сутнасцi, адмаўлялi неабходнасць каталiцкай царквы i святароў у "выратаваннi веруючага" (тэзiс "аб апраўданнi адной верай"). Адзiнай крынiцай рэлiгiйнай iсцiны яны абвясцiлi Свяшчэннае Пiсанне, адхiлiўшы Свяшчэннае Паданне, ма-наства, цэлiбат, культ Багародзiцы, святых, анёлаў, iконы i г. д. 3 сямi таiнстваў пратэстанты пакiнулi два — хрышчэнне i прычасце (лютэранства) цi тры — хрышчэнне, прычасце i царкоўны шлюб (англiканская царква). Патрабавалi таннай царквы, адмаўлялi ёй права на зямныя багаццi i г. д.
У Рэфармацыi можна выдзелiць тры напрамкi: 1) каралеўска-княжацкi, якi абараняў iнтарэсы манархаў i свецкiх.феадалаў ва ўмацаваннi сваёй улады i захопе зямных багаццяў царквы; 2) бюргерска-буржуазны з яго тэзiсам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мiрскога аскетызму" i рэспублiканскага ўладкавання царквы; 3) народны, якi патрабаваў лiквiдацыi царквы, фёадальнага прыгнёту i ўзаконення роўнасцi.
185
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.