История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 40

У 1768 г. сейм (пад нацiскам рускiх войск) прыняў пастанову аб ураўноўваннi ў правах праваслаўных i пратэстантаў з католiкамi. Адначасова Расiя стала гарантам не толькi верацярпiмасцi, але i за-хавання палiтычнага ладу Рэчы Паспалiтай, якi iснаваў да 1764 г.

У лютым 1768 г. каталiцкiя фанатыкi стварылi ў Бары (на Украiне) канфедэрацыю з мэтай процiдзеяння ўплыву рускай iмператрыцы ў Полыпчы. На пачатку 1770 г. з Францыi на дапамогу канфедэратам прыбыло некалькi афiцэраў на чале з Дзюмур'е. У сваiм данясеннi ён адзначаў адну з найважнейшых прычын крызiсу Рэчы Паспалiтай — неверагоднае падзенне маральнасцi шляхецкага стану: "Я нiдзе не бачыў падобнага ў Еўропе, што бачу ў Полыпчы: норавы правадыроў канфедэратаў чыста азiяцкiя, дзiвосная раскоша, безразважныя расходы, доўгiя абеды, гульнi, танцы — вось iх заняткi...Я...сярод канфедэратаў не зцайшоў нiводнага прыстойнага чалавека, за выклю-чэннем лiтвiна Богуша; галоўны распарадчык канфедэратаў — князь Радзiвiл сапраўдная жывёла".

Яшчэ больш змрочную карцiну малюе Эсэн, саксонскi пасол пры варшаўскiм двары: "Польскiя вяльможы...пастаянна ганяюцца за атрыманнем пенсiй ад замежных двароў з тым, каб падкопвацца пад сваю Айчыну. Кожны дзень у Полыпчы адбываюцца такiя з'явы, якiя неверагодны ў iншых дзяржавах: злосныя банкруцтвы купцоў i вяльмож, безразважныя азартныя гульнi, грабяжы, усялякага роду адчайныя ўчынкi...3лачынствы адбываюцца на кожным кроку, i хто ж iх учыняе? Людзi з вышэйшага свету, якiя пастаянна бываюць у караля i карыстаюцца павагай,  i якому ж пакаранню яны

30. Зак. 5167.  229


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

падвяргаюцца? Нiякаму...Адзiн сенатар выкрываецца ў падробцы вэксаляў, другi адмаўляецца ад свайго подпiсу, трэцi ўжывае фальщывыя карты падчас гульнi на грошы, чацвёрты прадае маёнтак, якiм нiколi не валодаў, пяты бярэ з рук крэдытора вэксалi, разрывае iх i ў той жа час загадвае бiць крэдытора, шосты захоплiвае чужую жонку, адвозiць яе дамоў i бессаромна зневажае яе. Я замiраю пры думцы, — пiша далей Эсэн, — што курфюрст ускладзе на мяне абавязак назваць яму сярод палякаў трох знатных асоб i разам з тым сум-ленных, я не змагу назваць яму нiводнага. Англiйскi пасол, — пра-цягвае Эсэн, — кожную пошту просiць свой урад адазваць яго адсюль, таму што ён, выконваючы абавязкi пасла пры варшаўскiм двары, тым самым зневажае сваю годнасць, як сумленнага чалавека. Нямецкi паўашуканец, — заканчвае сваё данясенне саксонскi рэзiдэнт, — у Полыпчы быў бы сумленным чалавекам" (Брянцев П. Д. Очерк Древ-ней Лйтвы й Западной Россйй. С.130 - 132).

Падзенне нораваў пануючага шляхецкага стану згубiла яго, зрабiла няздольным кiраваць дзяржавай. Гэта i было адной з галоўных пры-чын пастаянных зваротаў розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн.

Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай армii.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялiкага 5 жнiўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпiсана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалiтай памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Прусiя атрымала паў-ночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранiю i кавалак Вялiкай Полынчы памiж Прусiяй i Брандэнбургам), Аўстрыя — паўднёвую частку Полыпчы i частку Заходняй Украiны са Львовам. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвiны), амаль усё Вiцебскае, усё Мсцiслаўскае ваяводствы i ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магiлёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам i Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалiтай ацвярэзiў польскiх сенатараў. Хутка была створана паспалiтая рада, якая складалася з караля, 18 се^атараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэннi, накiраваныя на паляпшэнне гандлю i прававога становiшча гараджан, развiццё прамысловасцi. Але яны не закраналi асноў дзяржаўнага i грамадскага ладу Рэчы Паспалiтай.