БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
чым мастацтве склалася самабытная беларуская iканапiсная школа, якая ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. перастала iснаваць. Другiм важным напрамкам быў манументальны жывапiс — роспiсы культавых збудаванняў. Папулярным вiдам станковага жывапiсу з'яўляўся парт-рэт. Стваралiся сваеасаблiвыя родавыя партрэтныя галерэi. У архiтэктуры побач з готыка-рэнесансным стылем усталявалася барока, якое ў канцы XVIII ст. саступiла месца класiцызму. Нясвiжскi палацава-паркавы ансамбль Радзiвiлаў, палац Тызенгаўза ў Гродне, Слонiмскi палац Агiнскiх, Нясвiжскi фарны касцёл, касцёлы бернардзiнцаў у Гродне i Iўi, Мiкалаеўскi касцёл у Мiры, касцёлы ў Дзятлаве i Вiшневе, касцёлы дамiнiканцаў у Мiнску, Навагрудку, Смалянах i Дунiлавiчах, Богаяўленская i Крыжаўзвiжанская цэрквы ў Жыровiчах, Уваскрасенская царква ў Вiцебску, iншыя культавыя i абарончыя збудаваннi — помнiкi архiтэктуры беларускiх зямель другой паловы XVI — XVIII стст .
10. Асвета,
кнiгадрукаванне, бiблiятэчная i архiўная справа,
лiтаратура, тэатр, музыка, жывапiс, архiтэктура, уся духоўная куль-
тура беларускага народа часоў Рэчы Паспалiтай — яскравы адбiтак
палiтычнай i iдэалагiчнай барацьбы, якая вялася за права мець сваю
мову, адукацыю, мастацтва, традыцыi i звычаi, свой лад жыцця.
11. У
1772, 1793 i 1795 гг. адбылiся тры падзелы Рэчы Паспалiтай
памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Аж да 1918 г. Полыпча як
дзяржава не iснавала. Чаму Рэч Паспалiтая не змагла абаранiць свой
суверэнiтэт? Гэта тлумачыцца наступнымi абставiнамi:
адсутнасцю
адзiнай цэнтралiзаванай дзяржавы i моцнай цэнтраль-
най улады; выбарнасцю польскiх каралёў, iх залежнасцю ад магна-
таў i шляхты; усемагутнасцю, амбiцыйнасцю i непадкантрольнасцю
цэнтральнай уладзе мясцовых феадалаў, iх правам мець замкi i войскi.
Польскiя каралi фактычна не кiравалi дзяржавай, iх улада ў многiм
была фармальнай, абмежаванай;
наяўнасцю
"залатых шляхецкiх вольнасцей" — права "свабоднага
вета", якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакiраваць прыняц-
це таго цi iншага закону (рашэння); т. зв. канфедэрацый — саюзаў
узброенай шляхты для абароны сваiх вольнасцей i прывiлеяў; мяс-
цовых .шляхецкiх сеймiкаў, якiм належала ўся ўлада ў ваяводствах i
паветах. Таму сейм Рэчы Паспалiтай быў бяспраўным, недзеяздоль-
ным, а канфедэрацыi шляхты iншы раз мелi характар прамога паў-
стання супраць караля ("рокашы"). У краiне гаспадарыла феадальная
анархiя;
адсутнасцю
моцнага войска ў караля як гаранта суверэнiтэту
дзяржавы. Рэч Паспалiтая мела толькi 16 тыс. салдат, Расiя — 300 тыс.
Армii ў Рэчы Паспалiтай фактычна не было, бо феадальныя магнаты
i духавенства баялiся, што моцная дзяржава i моцнае войска не дадуць
iм магчымасцi ўздзейнiчаць на дзяржаўныя справы, кiраваць дзяр-
жавай. Шляхта баялася прытоку ў армiю сялян i лiчыла моцную
армiю перашкодай для "залатых шляхецкiх вольнасцей", свайго
260
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.