История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 3

У вынiку гэтых захадаў i абяцанняў у Люблiн прыехалi паслы ад княства: падканцлер ВКЛ А.Валовiч, староста брэсцкi, падскарбi ВКЛ I.Нарушэвiч i iнш. Люблiнскi сейм пачаў сваю работу 10 студзеня 1569 г. Перамовы iшлi цяжка. Палякi iмкнулiся шляхам унii iнкарпарыраваць княства ў Карону, а паслы ад ВКЛ жадалi захаваць саюз з Полылчай, але пры гэтым не страцiць самастойнасць i неза-лежнасць свайго гаспадарства.

Умовы унii дэлегаты Вялiкага княства Лiтоўскага зводзiлi да на-ступных патрабаванняў: 1) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю прадстаўнiкоў ад княства i Кароны; 2) выбраны такiм чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вiльнi, пацвярджаючы правы i прывiлеi кожнага народа асобна; 3) агульны сейм будзе збiрацца пачаргова: адзiн раз на тэрыторыi Лiтвы, а другi — на тэрыторыi Польшчы; 4) княства i Карона будуць мець свае асобныя органы дзяр-жаўнай улады i кiравання: сеймы, сенаты, "уряды", дзяржаўныя пячаткi; 5) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэлас-насць i недатыкальнасць; 6) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Полыпчы, так i ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькi "тубыльцамi".

Дэлегаты з Полыпчы выставiлi зусiм iншыя ўмовы: "Польскае каралеўства i Вялiкае княства Лiтоўскае, згодна з ранейшай iнкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных на-родаў адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзiн народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзiнай супольнасцi з двух народаў i амаль у адзiнага, аднароднага, непазнавальнага i непадзельнага цела будзе давеку адна галава (не асобныя гаспадары), адзiны кароль польскi, якi ў адпаведнасцi з даўнiмi звычаямi i прывiлеямi, супольнымi галасамi палякаў i лiцвiнаў будзе выбiрацца ў Полыпчы, а не ў iншым

24. Зак. 5167.  173


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

месцы... Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялiкага княства Лiтоўскага, то яно павiнна спынiцца так, каб адгэтуль ужо не было нiякага следу падабенства..." (Дневнйк Люб-лйнского сейма  1569 г. СПб.,  1869.  С. 69 - 70).

Такiм чынам, польская праграма унii прадугледжвала iнкарпарацыю Вялiкага княства Лiтоўскага ў Польшчу. Умовы былi ганебныя, i паводзiны палякаў таксама былi ганарлiвыя i знева-жальныя. Спачатку яны прапанавалi дэпутатам ад ВКЛ падпiсаць унiю без абмеркавання. Але па патрабаванню сенатараў ВКЛ палякi былi вымушаны абвясцiць тэкст унii i хоць як-небудзь абгрунтаваць яго. У барацьбе за сваю праграму унii яны даказвалi, што iнкарпарацыя княства ў Карону здаўна абвешчана вялiкiмi лiтоўскiмi гаспадарамi Ягайлам i Вiтаўтам i з'яўляецца спадчынай для народаў дзвюх краiн ад папярэднiх iх гаспадароў. Сваю праграму унii сенатары i паслы ад ВКЛ таксама абгрунтоўвалi гiстарычнымi дзяржаўнымi актамi, спа-сылаючыся на тыя ж прывiлеi папярэднiх гаспадароў, што i палякi, у тым лiку Казiмiра, Аляксандра, Жыгiмонта I, якiя падкрэслiвалi самастойнасць i незалежнасць Вялiкага княства Лiтоўскага, а так-сама на Лiтоўскi Статут 1566 г., ухвалены Жыгiмонтам II Аўгус-там.

Трэба заўважыць, дзеля гiстарычнай праўды, што абодва бакi мелi падставу, спасылаючыся на папярэднiя дзяржаўныя акты. Так, Гарадзельскi прывiлей, па-першае, абвяшчаў iнкарпарацыю Вялiкага княства Лiтоўскага ў Полыпчу, па-другое — падкрэслiваў адасобле-насць княства, захаванне ўлады i г. д. Вынiкам дваiстасцi як Гара-дзельскага, так i iншых прывiлеяў была шматгадовая барацьба памiж саюзнымi дзяржавамi.

Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку палякаў узаемапаразу-мення, 1 сакавiка 1569 г. ад'ехалi з сейма. Гэта выклiкала абурэн-не палякаў, i яны патрабавалi ад караля: 1) скасаваць усе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя Вялiкаму княству Лiтоўскаму i яго шляхце; 2) абвясцiць каралеўскiм указам далучэнне Падляшша, Валынi, Падолii да Полыпчы; 3) схiлiць на бок Польшчы крымскiх татар, каб княства не змагло абаперцiся на iх у барацьбе за сваю неза-лежнасць i г. д.

Жыгiмонт II Аўгуст пагадзiўся з гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчлянення i паслядоўнай анексii асобных частак Вялiкага княства Лiтоўскага. 5 сакрiка 1569 г. кароль абвясцiў аб далучэннi да Полыпчы Падляшша i загадаў падляшскiм паслам прысягнуць Польшчы пад пагрозай пазбаўлення пасад i прывiлеяў. 15 мая была абвешчана анексiя Валынi. Але валынскiя паслы не ехалi ў Люблiн. Тады кароль паабяцаў пазбавiць iх маёнткаў i пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы прыехалi ў Люблiн i прысягнулi на вернасць Польшчы князi Астрожскi, Чартарыйскi, Збаражскi i iншыя сенатары i паслы Валынi. Такiм жа чынам былi далучаны да Полыпчы Падолiя (Брацлаўскае ваяводства) i Кiеўшчына.

174