У 1577 г. П.Скарга выдаў свой твор "0 iесiпоз'сi Козсiоiа Воiе&о" ("Аб адзiнстве Божай царквы"), у якiм абгрунтаваў думку аб спрад-вечнай еднасцi хрысцiянскай царквьi i падпарадкаваннi яе папу рымскаму. Прычыну схiзмы (адступнiцтва праваслаўнай царквы ад Рыма) бачыў у ганарлiвасцi канстанцiнопальскiх патрыярхаў, iх залежнасцi ад канстанцiнопальскiх iмператараў i мностве ерасей на ўсходзе. Усходняя царква, апынуўшыся ў залежнасцi ад турэцкага султана i маскоўскага цара, страцiла чысцiню веры i таму перажы-вала крызiс. П.Скарга лiчыў, што пераадолець крызiс праваслаўная царква здолее ў тым выпадку, калi звернецца да веры дзядоў i стане на шлях падпарадкавання Рыму. Заклiкаючы да унii, П.Скарга, як шчыры католiк, але, вiдаць, не дужа паслядоўны езуiт, марыў дамаг-чыся еднасцi хрысцiянскай царквы пры дапамозе перакананняў, адхiляючы гвалт. Езуiты ж , як вядома, лiчылi, што мэта апраўдвае сродкi i "(}йi поп рарiзiiа езi; за1;апiз1;а" ("Хто не папiст, той сатанiст").
П.Скарга быў таленавiтым палемiстам, прамоўцам, да таго ж i абаяльнай асобай: строгi, сцiплы i дасцiпны ў жыццi, бясспрэчна вучоны, шчыры католiк i патрыёт. Асаблiвую ўвагу ён звярнуў на аднаго з самых магутных праваслаўных магнатаў, кiеўскага ваяводу К.К.Астрожскага, якi меў больш за 100 гарадоў i 1000 вёсак з гадавым даходам .больш за мiльён чырвонцаў. На той час гэта былi вялiкiя грошы. Ён мог выставiць войска больш за 30 тыс. чалавек. Такое войска не мог выставiць нават польскi кароль. Гэта быў незалежны чалавек, шчыры праваслаўны. За iм да унii пацягнулiся б i iншыя, залежныя ад яго праваслаўныя шляхцiцы, i часам здавалася, што П. Скарга здолеў яго пераканаць, схiлiць да унii. Але гэта толькi здавалася, бо К. Астрожскi, не адмаўляючы унiю, ставiў ёй непера-адольную перашкоду: згоду праваслаўнага народа на унiю, вырашэнне пытання на царкоўным саборы.
Заключыць унiю шляхам згоды, як прапанаваў П. Скарга, не атрымлiвалася. Трэба было хiтраваць, як раiў А.Пасевiна. Да канца XVI ст. склалiся неабходныя ўмовы: шэраг праваслаўных епiскапаў (пiнскi — Лявонцiй Пяльчыцкi, холмскi — Дзiяшсiй Збiруйскi, львоўскi — Гедэон Балабан, луцкi - Кiрыла Тарлецкi, брэсцкi - Iпацiй Пацей), а таксама мiтрапалiт кiеўскi Мiхаiл Рагоза пачалi схiляцца да унii. У
191
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
гэтым яны мелi рацыю: свае пасады атрымалi з рук караля i таму мусiлi лiчыцца з яго думкай наконт рэлiгiйнай унii, да таго ж яны часам падвяргалiся шантажу i нават нападкам i, урэшце, былi неза-даволены ўмяшаннем праваслаўных брацтваў у справы царквы.
Праваслаўныя брацтвы ўзнiклi ў XVI ст. як дабрачынныя грамадскiя арганiзацыi. 3 узмацненнем каталiцкай экспансii яны ператварылiся ў рэлiгiйныя праваслаўныя арганiзацыi з мэтай абароны праваслаўя. Галоўным напрамкам iх дзёйнасцi стала захаванне чысцiнi праваслаўнага вучэння, богаслужэння i царкоўнага кiравання. Ак-рамя таго, брацтвы мелi права кантролю не толькi рэлiгiйнага жыцця, але i маральнага стану свецкiх i духоўных асоб. У вынiку пачалася барацьба памiж епiскапамi i брацтвамi. Унiя магла вызвалiць iерархаў з-пад кантролю брацтваў. Залежнасць ад каралеўскай мiласцi, хiсткасць становiшча, надакучлiвасць брацтваў i iншыя абставiны падштурхнулi многiх епiскапаў, а таксама мiтрапалiта на унiю.
У iнструкцыi, дадзенай Мiхаiлу Рагозе езуiтамi, адзначалася: "Што датычыць мiран, асаблiва простага народа, то ... вам трэба як толькi магчыма берагчыся, каб не даць найменшага поваду здагадацца аб вашых намерах i мэтах. Паколькi ад мiран можна чакаць адкрытага ваеннага паўстання, то не раiм iсцi супраць iх ... Новыя абрады трэба ўводзiць у царкву не раптоўна, а пацiху замяняць старыя" (Гiсторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 232 - 233). У адпаведнасцi з iнструкцыяй у 1590 г. епiскапы Балабан, Тарлецкi, Збiруйскi i Пяльчыцкi падпiсалi ў Брэсце грамату, у якой былi згодны прыняць унiю, аў 1591 г. на саборы ў Брэсце адмовiлiся падпарадкоўвацца канстанцiнопальскаму патрыярху. Кароль ухвалiў гэту пастанову.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.