История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 13

Другiм ворагам католiкi i езуiты лiчылi праваслаўных жыхароў ВКЛ. Што сабой уяўляла праваслаўная царква таго часу?

Да сярэдзiны XVI ст. польскiя каралi практычна падпарадкавалi сабе праваслаўную царкву, прысвоiўшы некаторыя правы ў кiраваннi царкоўнай арганiзацыяй.

189


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Па-першае, каралi пачалi не толькi зацвярджаць выбраных на саборы епiскапаў i iгуменаў, але i прызначаць iх без ведама царкоў-най улады. Гэта наносiла ўдар па ўнутранаму ладу праваслаўнай арганiзацыi (саборнасцi) i па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымi крытэрыямi прыдатнасцi на епiскапскую кафедру цi паса-ду настаяцеля манастыра сталi не высокiя духоўныя i чалавечыя якасцi (шчырасць веры, унутраная чысцiня, хрысцiянская маральнасць, глыбокiя веды веравызнання), а паслугi Кароне цi каралю. Былi выпадкi, калi праваслаўныя манастыры ўзначальвалi не манахi, а свецкiя людзi, нават католiкi.

Па-другое, каралi прысвоiлi сабе права перадаваць цэрквы i ма-настыры ў апеку грамадзянскiм асобам. Каралеўскi црывiлей звы-чайна дазваляў апекунам браць "все пожйткй церковные себе й ужй-вать йх до жйвота своего". У вынiку гэтага праваслаўныя цэрквы i манастыры невыпадкова рабiлiся кармушкай для любых каралеўска-му сэрцу лiслiўцаў. Больш таго, некаторыя феадалы пачалi здаваць праваслаўныя цэрквы, якiя знаходзiлiся ў iх уладаннях, у арэнду.

Па-трэцяе, кароль прысвоiў права найвышэйшага суда над праваслаўнымi святарамi i тым самым замацаваў шлях для злоўжы-ванняў.

Усё гэта падрывала царкоўную арганiзацыю знутры, i яна хутка апынулася на краi безданi: царкоўныя законы парушалiся вышэйшымi святарамi, веруючыя пераходзiлi ў каталiцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гiстарычныя ўмовы, права-слаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой куль-турай, традыцыямi, мовай, звычаямi.

Палiтыка акаталiчвання краю адпавядала i задумам папы рымскага, якi марыў падпарадкаваць сабе не толькi Беларусь i Украiну, але i Маскву. Праўда, папскi легат езуiт Антонiо Пасевiна, якi меў даручэнне схiлiць да каталiцызму Iвана Грознага, прапанаваў абмежавацца Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, сканцэнтраваўшы тут усе свае сiлы. Пры гэтым ён раiў да мэты iсцi не напрамкi, а кружным шляхам, праз царкоўную унiю. Спачатку, на яго думку, трэба было схiлiць на свой бок праваслаўных епiскапаў праз царкоўную унiю, не кранаючы пы-танняў дагматыкi i культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталiцкую дагматыку i культ ужо праз унiяцкую царкву. Гэты план, разлiчаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў i спачатку трэба ў нетрах унii ўзгадаваць i выхаваць пакаленне, болып цярпiмае да каталiцкай веры, а потым яго патроху i непрыкметна акаталiчыць. У процiлеглым выпадку, папярэджваў А.Пасевiна, магчыма паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.

Згодна з гэтым планам, езуiты распачалi на Беларусi падрыхтоўку iдэалагiчнай i псiхалагiчнай глебы для царкоўнай унii. Першапачат-кова патрэбна было пераканаць магнатаў, шляхту, праваслаўных свя-тароў у гiстарычнай неабходнасцi унii праваслаўнай i каталiцкай

190


цэркваў. Асаблiва на глебе унii завiхаўся П.Скарга. Адукацыю ён атрымаў у Рыме, даў там чатыры зарокi манаха ордэна езуiтаў i ў 1570 г. быў накiраваны ў Рэч Паспалiтую. Хутка ён стаў "душой усiх мерапрыемстваў" С.Батррыя, а затым "думкай i пяром" езуiцкага караля Жыгiмонта III. Ён садзейнiчаў развiццю Вiленскага калегiума i перабудовы яго ў акадэмiю, заснаваў i кiраваў Полацкiм калегiумам, пiсаў i выдаваў рэлiгiйную лiтаратуру. Неўзабаве П.Скарга зразумеў, што рэлiгiйныя спрэчкi нясуць згубу дзяржаве. Шлях да ўмацавання айчыны ён бачыў у пераадоленнi пратэстантызму як найболыпай небяспекi дзяржаўнасцi i ў аб'яднаннi шляхам царкоўнай унii католiкаў i праваслаўных.