История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 55

Да другой паловы XVI ст. выспелi ўмовы для болып цеснага
дзяржаўнага аб'яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Полынчай.
Першая    група    прычын    гэтага    аб'яднання    звязана    са
знешнепалiтычнымi абставiнамi. Сапернiцтва памiж Вялiкiм княствам
Лiтоўскiм i Вялiкiм Маскоўскiм княствам за славянскiя землi вылiлася
ў першай палове XVI ст. у цэлы шэраг руска-лiтоўскiх войнаў, у
вынiку якiх ВКЛ страцiла 1/4 сваёй тэрыторыi. 3 1500 па 1569 г. у
межы Вялiкага княства Лiтоўскага 45 разоў урывалiся полчышчы
крымскага хана, у тым лiку 10 разоў спусташалi тэрыторыю Беларусi.
Барацьба ВКЛ, Полыпчы i Рускай дзяржавы за Лiвонiю прывяла да
працяглай Лiвонскай вайны (1558 - 1583). Каб болып паспяхова суп-
рацьстаяць агрэсii, польскiя паны прапанавалi ВКЛ аб'яднацца ў
адзiнай дзяржаве пад эгiдай Полыпчы. Другая група прычын звя-
зана з унутрыпалiтычным развiццём ВКЛ. Сярэдняя i дробная шляхта,
незадаволеная ўладай вялiкага князя лiтоўскага i магнатаў, лiчыла
прывiлеi польскай шляхты болыпымi за свае, а таму актыўна высту-
пала за аб'яднанне з Полылчай з тым, каб атрымаць у новай дзяржа-
ве яшчэ болып прывiлеяў. Трэцяя група прычын носiць дынастычны
характар. Пасля трох шлюбаў у польскага караля i вялiкага князя
лiтоўскага Жыгiмонта II Аўгуста не было нашчадкаў. Ён вырашыў
ажанiцца чацвёрты раз, але па каталiцкаму абраду гэта можна было
зрабiць толькi з дазволу папы рымскага. Жыгiмонт II Аўгуст пачаў
выслужвацца перад Ватыканам i выконваць любыя загады польскiх
магнатаў i каталiцкага духавенства.

Люблiнская унiя, гвалтам навязаная Вялiкаму княству
Лiтоўскаму палякамi на чале з Жыгiмонтам II Аўгустам на Люблiнскiм
сейме 1569 г. пасля анексii i далучэння болыпасцi тэрыторыi княства
да Польскага каралеўства (Падляшша, Валынь, Падолiя, Кiеўшчына),
прадугледжвала iнкарпарацыю рэшткаў Вялiкага княства Лiтоўскага
ў польскую дзяржаву пад назвай "Рэч Паспалiтая". На чале гэтай
дзяржавы стаялi выбарны польскi кароль (у яго карону ўпiсвалiся
тытулы: вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi i г.д.) i агульны вышэйшы
заканадаўчы орган — каронны (г.зн. польскi) сейм, у якiм голас
"лiцвiна" (г.зн. жыхара ВКЛ) заглушваўся пераважнай болыпасцю
каронных паслоў.

У вынiку жорсткай барацьбы на Люблiнскiм сейме i пасля
Люблiна за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць кiруючым
колам Вялiкага княства Лiтоўскага ўдалося захаваць рэшткi тэрыторыi
былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах
Рэчы Паспалiтай. Абедзве былыя самастойныя дзяржавы захавалi
свае ранейшыя назвы — Вялiкае княства Лiтоўскае i Польская Ка-
рона, а таксама свае законы, урады i iншыя органы выканаўчай улады,
судовыя сiстэмы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i

33. Зак. 5167.  257


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

да канца XVII ст. свае дзяржаўныя мовы. Статутам Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. чужаземцам, г.зн. этнiчным палякам, польскiм магнатам, забаранялася на тэрыторыi княства купляць зямлю i маёмасць, а таксама займаць дзяржаўныя пасады. Гэта дае падставу некаторым даследчыкам лiчыць, што Рэч Паспалiтая на першым этапе свайго iснавання з'яўлялася канфедэратыўнай дзяржавай. Iншыя сцвярджаюць, што Рэч Паспалiтая была федэратыўнай дзяржавай, у якой ВКЛ i Полыпча мелi адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзiнага польскага караля i адзiнага органа заканадаўчай улады — сейма Рэчы Паспалiтай, а таксама засiллем польскiх паноў i пашырэннем польскага ўплыву на беларускiх i лiтоўскiх землях у канцы XVII - XVIII стст.

4. Магнаты Вялiкага княства Лiтоўскага пры спрыяльных
абставiнах змагалiся за дасягненне iх княствам поўнай самастойнасцi,
рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад Рэчы Паспалiтай. У перыяд
барацьбы ўкраiнскага народа супраць польскiх паноў у сярэдзiне XVII ст.
Януш Радзiвiл вёў перапiску з Багданам Хмяльнiцкiм наконт атры-
мання ВКЛ поўнай самастойнасцi. Такiя ж дзеяннi ўчынялiся ў перыяд
Паўночнай вайны Расii са Швецыяй (1700 — 1721) i падзелаў Рэчы
Паспалiтай 1772, 1793 i 1795 гг. Вялiкае княства Лiтоўскае было
лiквiдавана канстытуцыяй Рэчы Паспалiтай 3 мая 1791 г. У 1811 -
1812 гг. М.К.Агiнскiм i iншымi магнатамi быў распрацаваны праект
аднаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага. Пасля захопу Вiльнi
28 чэрвеня 1812 г. французскай армiяй па загаду Напалеона быў
утвораны часовы ўрад пад назвай "Камiсiя Вялiкага княства
Лiтоўскага" як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванай тэ-
рыторыяй Лiтвы i Беларусi.