История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 9

Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалiтай, дзе панавала шляхецкая анархiя, шматлiкiя законы заставалiся на паперы.

Жыгiмонт III Ваза ў 1590 г. зрабiў спробу правесцi кадравую палiтыку ў духу Люблiнскай унii. На месца памёршага кракаўскага каталiцкага бiскупа ён запрасiў беларускага католiка Юрыя Радзiвiла, якi займаў дагэтуль вiленскую кафедру, а ў Вiльню ўзамен прапана-ваў паляка Бярнарда Мацiеўскага. Гэта было не звычайнае парушэн-не закону, а спроба разглядаць Рэч Паспалiтую не як федэратыўную, а як унiтарную дзяржаву. Канцлер Вялiкага княства Лiтоўскага Л. Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка на вiленскую бiскупскую кафедру i адмовiўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне бiскупа-паляка. Канфлiкт цягнуўся 10 гадоў, па-куль не памёр Мацiеўскi, i на вiленскую кафедру быў прызначаньi беларус Бенядзiкт Война.

183


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Нягледзячы на гэта i iншыя парушэннi законаў, Статут 1588 г. меў вялiкае гiстарычнае значэнне. Ен падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносiны памiж княствам i Полыпчай.

Такiм чынам, пануючы i кiруючы пласт Вялiкага княства Лiтоўскага пасля Люблiна распачаў барацьбу супраць польскай пра-грамы стварэння унiтарнай дзяржавы. У вынiку гэтай барацьбы ўда-лося захаваць частку тэрыторыi ВКЛ, якая засталася пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялiкага князя лiтоўскага" i "Вялiкага княства Лiтоўскага", рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах Рэчы Паспалiтай. 3 цягам часу польскi ўплыў на насельнiцтва ВКЛ усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталiцызм i апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай ВКЛ. Над насельнiцтвам Беларусi навiсла рэальная пагроза не толькi акаталiчвання, але i паланiзацыi.

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталiцкай экспансii

Маючы на мэце стварыць унiтарную дзяржаву, Люблiнская унiя ўхвалiла фармiраванне "аднаго збiрання, еднасцi, непадзельнага народа". Але ж Вялiкае княства Лiтоўскае было, як вядома, полiэтнiчнай дзяржавай, у якой жылi беларусы, рускiя, украiнцы, лiтоўцы, яўрэi, татары i iнш. Таму фармiраванне "непадзельнага народа", на думку iнкарпаратараў, павiнна было ажыццяўляцца шляхам асiмiляцыi ўсiх гэтых этнасаў уласна польскiм насельнiцтвам.

Гэта асiмiляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такiм духоўным цэментам з'яўлялася рэлiгiя. Рэлiгiя — гэта i светапогляд, i звычай, i нормы паводзiн, i, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлiгiйнай еднасцi наро-даў Рэчы Паспалiтай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзiны XVI ст. насельнiцтва Полынчы i Вялiкага княства Лiтоўскага мела розныя вёравызнаннi. У Полыпчы пануючай рэлiгiяй быў каталiцызм, а ў ВКЛ большасць насельнiцтва прытрымлiвалася праваслаўя (Бела-русь i Украiна) i пратэстантызму (Лiтва). Па-другое, каталiцызм i праваслаўе перажывалi крызiс. Па-трэцяе, былi вельмi складаныя рэлiгiйныя абставiны. Каб лепш iх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставiны.

Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы X ст. i да 1385 г. мiрна ўжывалася з язычнiцтвам лiтоўцаў, хоць i было амаль дзяржаўнай рэлiгiяй. Але пасля Крэўскай унii становiшча змйнiлася. Ягайла, якi дамовiўся з палякамi, хрысцiў язычнiкаў у Вiльнi, Троках, а таксама на Беларусi. Тут хутка (1387) з'яўляюцца тры каталiцкiя парафii (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына i ў Гай-

184