У 1595 г. Пацей i Тарлецкi з актам на унiю адправiлiся ў Рым. Усё гэта рабiлася патаемна, але хутка К. Астрожскаму стала вядома пра дзейнасць прыхiльнiкаў унii. Ён неадкладна распаўсюдзiў "Акруж-ное пасланне", у якiм заклiкаў праваслаўных аб'яднацца ў барацьбе за веру. Канцлер Леў Сапега папярэдзiў князя пра небяспеку грама-дзянскай вайны i загадаў спынiць распаўсюджванне грамат, тэкст якiх не ўзгадняўся з каралём i не замацоўваўся канцылярскай пя-чаткай. Але дарэмна. Унiя, задуманая ў верхнiх эшалонах улады, ужо пасеяла грамадзянскую вайну.
3 канца XVI ст. барацьба памiж каталiцызмам i праваслаўем на-бывае ўзброены характар. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налiвайкi (1595 — 1596). Ён некаторы час быў на службе ў князя К.Астрожскага, да таго ж у час паўстання яго мацi, сястра i два браты знаходзiлiся ў Астрожскiм замку. Вiдавочна, што мелася нейкая су-вязь памiж унiяй i паўстаннем С.Налiвайкi. Мэтанакiравана наносiлiся ўдары па тых гарадах, дзе жылi цi мелi маёмасць прыхiльнiкi унii. Асаблiва папала К.Тарлецкаму. Паўстанцы зруйнавалi яго i братавы маёнткi, захапiлi каштоўнасцi, а таксама паперы па падрыхтоўцы унii. Паўстанне было жорстка падаўлена, а С.Налiвайку пасля цяжкiх катаванняў у Варшаве пакаралi смерцю.
192
л\шццс>
Папа Клiмент VIII (былы прадстаўнiк Ватыкана ў Польшчы кар-дынал Альдабрандзiнi) выдаў булу аб унii, а польскi кароль — унiверсал, паводле якога праваслаўная i каталiцкая цэрквы ў Рэчы Паспалiтай абвяшчалiся злучанымi. Апошняе слова заставалася за саборам. Склiканы ў кастрьгчнiку 1596 г. у Брэсце дзеля канчатковага афармлення унii, ён раскалоўся на прыхiльнiкаў i працiўнiкаў унii. Першых падтрымлiвалi кароль, канцлер ВКЛ i ўвесь дзяржаўны апа-рат, апошнiх — праваслаўны народ. Антыунiяцкi сабор звольнiў з пасад i пазбавiў духоўнага звання мiтрапалiта М.Рагозу i ўсiх унiяцкiх бiскупаў. Унiяцкi сабор у сваю чаргу пазбавiў сану i адлучыў ад царквы ўсiх працiўнiкаў унii.
Сярод працiўнiкаў унii былi таленавiтыя беларускiя пiсьменнiкi свайго часу: С,тэфан i Лаўрэнцiй Зiзанii, Язэп Бабрыковiч, Лявонцiй Карповiч, Мялецiй Сматрыцкi i iнш. Пачалася вострая лiтаратурна-багаслоўская палемiка. Гэта быў першы напрамак рэлiгiйнай барацьбы.
Другiм напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах i сеймiках памiж праваслаўнымi i унiятамi заўжды адбывалiся вострыя спрэчкi.
Трэцяй формай рэлiгiйнай барацьбы была адмiнiстрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача iх i манастыроў унiятам. На гэтым напрамку завiхалiся унiяцкiя бiскупы, феадалы, польскiя каралi, канцлер Л.Сапега — прыхiльнiк унiятаў i ганiцель iх працiўнiкаў. Калi жыхары Магiлёва (19 кастрычнiка 1618 г.) не пусцiлi I.Кунцэвiча1 ў горад, Л.Сапега не толькi ўсклаў на гараджан велiзарны грашовы штраф, але i загадаў перадаць усе праваслаўныя цэрквы разам с маёмасцю пад уладу Кунцэвiча. Карыстаючыся пад-трымкай канцлера, апошнi праз нейкi час гвалтам зачынiў права-слаўныя цэрквы на тэрыторыi ўсёй велiзарнай епархii. Мабыць, пад уплывам Сапегi ў 1621 г. Жыгiмонт III накiраваў грамату полацкаму магiстрату, патрабуючы падпарадкавання праваслаўных Кунцэвiчу. Праваслаўнае насельнiцтва адказала непакорнасцю i паклiкала на дапамогу казакаў. Гэта прымусiла Сапегу хутка змянiць тактыку i заклiкаць Кунцэвiча адмовiцца ад гвалту.
Змена тактыкi канцлера ВКЛ была выклiкана некаторымi новымi з'явамi на палiтычным небасхiле Рэчы Паспалiтай. 3 пачатку XVII ст. у грамадска-палiтычным жыццi ўсё большую вагу сталi набываць казакi. Менавiта казакi пачынаюць баранiць пакрыўджаную царкву, яе святароў i прыхiльнiкаў са зброяй у руках. Пры непасрэдным удзеле казакаў i iх атамана Сагайдачнага ў 1620 г. была адноўлена iерусалiмскiм патрыярхам Феафанам праваслаўная iерархiя Беларусi i Украiны. А ў 1623 г. яны дамаглiся згоды караля на адмену ўсiх
Чясафат Кунцэвiч - з 1618 г. полацкi арцыбiскуп, якi атрымаў права на падначалёв-не сабе ўсiх праваслаўных манастыроў i храмаў у Полацку, Вiцебску, Магiлёве i Оршы.
25. Зак. 5167. 193
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.