БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАШТАЙ
эканамiчнай моцы i палiтычнай ролi ў гаспадарстве. Найболын буйнымi былi 29 магнатаў, якiя мелi маёнткi на Беларусi i валодалi не менш як 1000 сялянскiх "дымоў". Сярод шляхты яны складалi толькi 0,7 % землеўладальнiкаў, але валодалi болып за 42% сялянскiх гаспадарак. 13 магнатаў былi лiтоўскага паходжання — Алелькавiчы, Галыпанскiя, Гаштольды, Радзiвiлы, Пацы, Чартарыйскiя, Сангушкi; 7 — беларускага паходжання, да якiх далучалiся Рурыкавiчы i выхадцы з Масквы — Глябовiчы, Валовiчы, Iльiнiчы, Тышкевiчы, таксама ўкраiнскага i польскага паходжання — Хадкевiчы, Кiшкi i iнш. Яны насiлi тытулы паноў i князёў. Да iх далучылася група паноў, якiя мелi маёнткi не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усiх феадалаў Беларусi) валодалi ў 1568 г. 48,4 % сялянскiх гаспадарак. Яны складалi сенатарскае саслоўе.
Самай шматлiкай была група дробнай шляхты, якая налiчвала болып за 3 тыс. чалавек i ў пануючым класе складала болып за 70 %, але ў яе руках былi толькi 28 % сялянскiх гаспадарак. I яны не заўсёды маглi карыстацца на практыцы прывiлеямi шляхецкага ста-ну. 3 сярэдзiны XVI ст. роля дробнай шляхты ў палiтычным жыццi ВКЛ павялiчваецца ў вынiку рэформы судовых органаў i росту ўплы-ву павятовых сеймiкаў на грамадска-палiтычнае жыццё. Дробная шляхта паступова становiцца саюзнiцай вялiкага князя ў барацьбе з магнатамi. Менавiта дробная шляхта складала асноўную частку "паспалiтага рушэння".
Сярэднi пласт шляхты налiчваў 650 феадалаў, якiя валодалi ад 21 да 500 сялянскiх "дымоў" i складалi 16 % пануючага класа. Вярхi гэтай групоўкi наблiжалiся да паноў, а нiзы — да дробнай шляхты.
Нiжэйшым i нешматлiкiм пластом (142 шляхцiцы) была т.зв. пешая шляхта, якая складала 3,6 % пануючага класа i зусiм не мела сялянскiх гаспадарак. Паводле прававога становiщча яна адносiлася да пануючага класа, а паводле маёмаснага — наблiжалася да сялянскага саслоўя.
Да сярэдзiны XVI ст. клас феадалаў заканадаўча адгарадзiўся ад iншых класаў i ў Статутах 1529 i 1566 гг. паставiў шэраг перашкод на шляхах пранiкнення сялян i мяшчан у шляхецкi стан. Але шля-хецкаму стану пагражала iншае — ваенна-служылае саслоўе пачы-нала разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство i гандаль. Гэтыя зрушэннi ў шляхецкай самасвядомасцi выклiкалi заклапоча-насць у магнатаў. У Статуце 1566 г. падкрэслiвалася, што ваенная служба з'яўляецца ганаровым абавязкам шляхцiцаў, а заняткi рамя-ством i гандлем ганьбяць iх. Статут 1588 г. болып строга ставiўся да пытання разлажэння ваенна-служылага саслоўя. Адпаведны арты-кул удакладняў, што заняткi гандлем альбо шынкарствам вядуць да страты шляхецкiх прывiлеяў. Але вiрус узбагачэння ўжо пранiк у шляхецкае асяроддзе, i патрэбны былi болып жорсткiя сродкi барацьбы з гэтым злом. У 1633 г. сейм абвясцiў, што не толькi шляхцiц, але i яго нашчадкi назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкiх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль цi шынкарства.
216
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕСТАНОВIШЧА
Яшчэ адным клопатам кiруючых колаў ВКЛ у сацыяльнай палiтыцы было павелiчэння шляхецкага стану за кошт асоб з iншых саслоўяў. Каб неяк прыпынiць гэты працэс, у 1601 г. сейм прымае пастанову аб тым, што шляхецкiя званнi могуць быць прысвоены толькi на сейме цi сеймiках альбо па прапанове гетмана. Шляхта была замкнёным саслоўем i пiльна назiрала за чысцiнёй сваiх шэрагаў.
Самым шматлiкiм саслоўем феадальнага грамадства былi сяляне. Iм належала ствараць матэрыяльныя каштоўнасцi, паiць i кармiць сваiх абаронцаў i духоўных айцоў. Сялянскае саслоўе не было засты-лым, i на працягу дзесяцiгоддзяў сярод сялян адбывалiся прыкметныя змены. На становiшча сялян вялiкi ўплыў аказала т.зв. валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркi, згодна з "уставай на валокi", была вызначана каралём у 1557 г. На Беларусi рэформа праводзiлася з другой паловы XVI ст. да сярэдзiны XVII ст. Гэткая павольная пе-рабудова сялянскай гаспадаркi Беларусi вынiкала з шэрага эканамiчных i палiтычных абставiн у краiне. Рэформа ўзмацняла феадальны ўцiск сялян, завяршала iх канчатковае запрыгоньванне. Ужо адно гэта выклiкала супрацiўленне сялян. Але ж да феадальнага ўцiску далучаўся нацыянальны i рэлiгiйны прыгнёт. Усё гэта ства-рала надзвычай выбуховае становiшча.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.