История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 34

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы i частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроў i гандляроў) i беднаты. За межамi гарадской абшчыны знаходзiлася самая абяздоленая i бяспраўная частка гараджан — наёмныя людзi, занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкi, перавозчыкi i г.д.). Плябеi не мелi правоў гараджан, i таму на iх не пашыралiся саслоўныя правы i прывiлеi.

Пануючай i кiруючай групоўкай былi гарадскiя вярхi, якiя выкарыстоўвалi раду ў сваiх мэтах. Справа ў тым, што жыхары гарадоў плацiлi падаткi (падымны, чопавы, шоставы i iнш.), выконвалi нату-ральныя павiннасцi, неслi вартавую ахову гарадоў, давалi падводы для каралеўскiх паслоў, кватэры службовым асобам i салдатам пры пастоi. Цяжкiмi для мяшчан былi розныя зборы i "складанкi", якiя спаганялiся магiстратам для гарадскiх патрэб. Багацеi з магiстрата, вядома, перакладалi ўвесь цяжар падаткаў i пабораў на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняў памiж магiстратамi i гараджанамi, з аднаго боку, i пераходу мяшчан у падначаленне свецкiх або духоўных феадалаў — з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкцыi феадалаў (часам i паспяхо-вай, напрыклад у Полацку, Оршы, Пiнску), феадальная ўласнасць у гарадах не толькi захавалася, але яшчэ i ўзрасла. Да сярэдзiны XVII ст. пад прыватнымi "юрыдыкамi" ў Гродне i Вiцебску знаходзiлася болып за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыват-ную юрысдыкцыю пазбаўляў iх ад пабораў i збораў, якiя ўстанаўлiвалiся

221


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

магiстратам на тыя цi iншыя патрэбы горада, у той жа час не пагра-жаў забаронай рамеснай i гандлёвай дзейнасцi, стратай асабiстай сва-боды.

Супярэчнасцi грамадска-палiтьпiнага жыцця гарадоў праяўлялiся ў розных формах барацьбы: у падачы скаргаў i заяў у суды i вярхоў-най уладзе, у адмаўленнi падпарадкоўвацца адмiнiстрацыi цi аранда-тару, у паўстаннях. Напрыклад, у 1606 г. гараджане Магiлёва зрывалi судовыя разборы, не выконвалi распараджэннi магiстрата i ўрэшце дамаглiся таго, што старая рада была звергнута i выбрана новая, у склад якой увайшлi "людзi лёгкiя", г.зн. бедныя. Толькi ўлетку 1610 г. паўстанне было падаўлена i зноў на чале рады ўладкавалiся заможныя. Выступленнi гараджан мелi месца i ў iншых гарадах: Гродне (1670, 1700), Магiлёве (1733) i г.д.

Такiм чынам, грамадска-палiтычнае жыццё гарадоў складалася з вострых супярэчнасцей i глухога незадавальнення, якое нярэдка давала iмпульс да адкрытых выступленняў народа супраць прыгнёту.

Асновай эканамiчнага жыцця гарадоў былi рамёствы i гандаль. У крынiцах таго часу ўпамiнаецца каля 200 прафесiй i спецыяльнас-цей: па апрацоўцы металу — 41, дрэва — 27, скураной i футравай вытворчасцi — 25 i г.д. Беларускiя майстры былi добрымi знаўцамi сваёй справы, iх вырабы вызначалiся дакладнасцю, трываласцю, тон-касцю апрацоўкi. Ужо ў XVI ст. была прыкметнай спецыялiзацыя асобных гарадоў. Для Гродна, напрыклад, былi характэрны будаўнiчыя прафесii, Вiцебск i Полацк мелi добрых спецыялiстаў па абслугоў-ванню рачных партоў, Мiнск i Слуцк славiлiся гарбарнымi i кушнерскiмi прафесiямi.

Гарадскiя рамеснiкi жылi пад пастаяннай пагрозай беззаконня, са-мавольства i вымаганняў шляхты. Гэта штурхала iх да стварэння ўлас-най карпарацыi — цэхавай. Звычайна ў цэхi ўваходзiла 60 — 70 чала-век, але былi цэхi i па 130 - 150 рамеснiкаў, якiя дзялiлiся на майст-роў, чаляднiкаў i вучняў, памiж iмi таксама бесперапынна iшла барацьба. Цэхi былi трох тыпаў: епецыялiзаваныя (адной прафесii), аб'яднаныя (дзвюх i больш блiзкiх прафесiй), зборныя (розных прафесiй). Цэхавыя статуты не толькi рэгламентавалi вытворчую дзейнасць цэха, але i iмкнулiся ахоўваць сваiх рамеснiкаў ад канкурэнцыi на рынку.