История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 33

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ЮЧЫ ПАСПАЛГГАЙ

павялiчваюцца павiннасцi. Штотыднёвая паншчына з 8 — 12 дзён з валокi ўзрастае да 10 — 16. Але рэанiмацыя паншчыны была ўласцiва галоўным чынам Заходняй i Цэнтральнай Беларусi, дзе аднавiлася фальварачная гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусi, то тут да 70-х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая рэнта.

Рост таварнасцi сельскай гаспадаркi садзейнiчаў паглыбленню дыферэнцыяцыi вёскi насуперак усiм захадам феадалаў, якiя iмкнулiся да яе нiвелiроўкi. Павялiчваецца колькасць, з аднаго боку, заможных сялян, з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасцi каморнiкаў, кутнiкаў, бабылёў; апошнiя складалi i/Ю ад усiх сялян.

Маёмасная дыферэнцыяцыя вёскi стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлiвалi грашовую плату i плату натурай. Ва ўмовах прыгоннай залежнасцi наём у асноўным быў прымусовы, але гэта не выключала i адносна свабоднага найму.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладання свецкiх магнатаў з другой паловы XVIII ст. назiраецца i iншая тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог, якiя з цягам часу пачалi пераходзiць ва ўласнасць залогатрымальнiкаў. Такiм чынам, нараджалася тэндэнцыя да пе-раўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на галоўны сродак вытворчасцi, зямлю ў буржуазную. Гэта быў першы эканамiчны па-растак капiталiзму ў нетрах феадалiзму.

Другiм парасткам у гэтым напрамку было з'яўленне ў буйной па-меснай гаспадарцы прадпрымальнiцтва. Сярод шматлiкiх феадальных прадпрыемстваў на Беларусi найбуйнейшымi былi Урэцкi i Налiбоцкi шкляныя заводы князёў Радзiвiлаў, жалезаапрацоўчы завод графа Храптовiча (у маёнтку Вiшнева Ашмянскага павета), фаянсавы завод князя Агiнскага (Целяханы Шнскага павета), Нясвiжская суконная фабрыка i Слуцкая фабрыка паясоў i iнш. На гзтых прадпрыемствах працавала па 40 — 50 чалавек, якiя выпускалi вырабаў на некалькi дзесяткаў тысяч злотых.

Побач з вотчыннымi прадпрыемствамi ўзнiкаюць мануфактуры ў Гродзенскай i Брэсцкай каралеўскiх аканомiях. Тут дзейнiчалi су-конная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, кардонная.шаўковых паяс*ў, iгральных карт, зброевая i iншыя фабрыкi. Толькi на Гродзенскiх прадпрыемствах налiчвалася каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых, акрамя iх працавалi i часовыя рабочыя. Хоць у аснове гэтыя «iануфактуры былi феадальныя, але ў iх з'яўляюцца i некаторыя рысы капiталiстычных прадпрыемстваў, асаблiва ў арганiзацыi вытворчасцi i аплаце працы.

Такiм чынам, за два стагоддзi ў сялянскай гаспадарцы адбылiся карэнныя змены: усталявалася фальварачная сiстэма гаспадаркi, змянiлася юрыдычнае i эканамiчнае становiшча розных пластоў пры-гоннага сялянства, з'явiлiся першыя парасткi капiталiстычных бур-жуазных адносiн.

Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларўсi былi мяшчане, iнакш кажучы, жыхары гарадоў. На працягу XVI — першай паловы

220


САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ СТАНОВППЧА

XVII ст. колькасць гарадоў павялiчылася i дасягнула 37, а гарадскiх паселiшчаў — 350. Найболып буйнымi былi: Полацк, Магiлёў, Вiцебск, Брэст, Пiнск (10 i болып тыс. жыхароў), Мiнск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) i iнш.

Саслоўе мяшчан звычайна павялiчвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў i прыгонных.

Расла эканамiчная роля гарадоў у жыццi краiны, i яны пры пад-трымцы вярхоўнай улады атрымлiвалi магдэбургскае права. Да пер-шай паловы XVIII ст. яго мелi ўсе буйныя i шмат якiя з сярэднiх гарадоў. Згодна з каралеўскiмi граматамi на магдэбургскае права, магiстрат быў вышэйшым органам самакiравання, пад уладу якога перадавалiся ўсе жыхары горада. На справе юрысдыкцыi магiстрата не падлягалi сяляне, якiх пасялiў у горадз» феадал (мяшчане пры-ватных "юрыдык"), а таксама татары i яўрэi, што жылi асобнымi абшчынамi i мелi свае судова-адмiнiстрацыйныя органы. Побач з магдэбургскiм правам iснавалi мясцовыя нормы права, традыцыi i звычаi ўнутрыгарадскога жыцця.

Сярэдневяковы беларускi горад меў супярэчнасцi, якiя з'яўлялiся падмуркам вострай барацьбы памiж гараджанамi. Да iх лiку адносiлiся наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп багацеямi гарадской улады i выкарыстанне яе ў сваiх мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкi", не падначаленыя магiстрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.