3 перамогай контррэфармацыi ў манументальным жывапiсе распаў-сюджваецца стыль барока. Яму характэрна прасторавасць, маляўнiчасць, дынамiзм кампазiцыi, багацце ўзору, натуралiзм. У другой палове XVII ст. створаны буйныя фрэскавыя цыклы (Станiславаўскi касцёл у Магiлёве, Успенскi касцёл кармелiтаў у Мсцiслаўлi, езуiцкi касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродне).
Папулярным вiдам станковага жывапiсу ў XVI — XVIII стст. становiцца партрэт. Ствараюцца своеасаблiвыя родавыя галерэi (Канстанцiна Тызенгаўза ў Паставах, пры Полацкiм езуiцкiм калегiуме, партрэтныя галерэi Тышкевiчаў, Радзiвiлаў i iнш.)-У архiўным пералiку 1779 г. у Нясвiжскiм замку налiчвалася 984 творы мастацтва на палатне i дрэве. Сярод iх — партрэты Ягайлы i Льва Сапегi, Радзiвiлаў, гетманаў Казiмiра Сапегi i Станiслава Кiшкi i iнш.1
Таленавiтым мастаком i гравёрам XVI — пачатку XVII ст. з'яў-ляўся Тамаш Макоўскi, каморнiк пры двары Радзiвiлаў, нейкi час узначальваў друкарню ў Нясвiжы. Па прапанове Мiкалая Радзiвiла Сiроткi ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гiсторыкам i мастаком, каб сабраць матэрыял i скласцi поўную i дакладную карту Вялiкага княства Лiтоўскага. У 1613 г. у Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялiкiх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апiсанне Беларусi i Лiтвы: прыродныя багаццi, навуковыя ўстановы Полацка i Нясвiжа, народныя звычаi, курныя
1 Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусi з БССР у 1939 г. творы жывапiсу Нясвiжскага замка трапiлi ў Дзяржаўны мастацкi музей БССР. У час Вялiкай Айчыннай вайны яны былi вывезены гiтлераўцамi, i толькi пасля перамогi частка iх у дрэнным стане вярнулася назад. У 60-я гады пачалася рэстаўрацыя твораў мастацтва з Нясвiжскага замка. У 1982 г. у Дзяржаўным мастацкiм музеi БССР была праведзена першая выстава пад назвай "Парт-рэты з Нясвiжа i Гродна".
245
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Мiнская ратуша на плошчы Высокага рынку
(малюнак шнца XVIII—пачатку XIX ст.)
сялянскiя хаты, раскоша магнацкiх палацаў, гандаль з Заходняй Еў-ропай праз Кролевец (цяпер Калiнiнград) i Рыгу. На карце Макоўскага пазначаны рэкi i азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзiдэнцыi епiскапаў i мiтрапалiтаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. пера-выдавалася ў Амстэрдаме на лацiнскай i французскай мовах (зараз карта захоўваецца ва унiверсiтэцкай бiблiятэцы г. Упсала ў Швецыi).
Тамаш Макоўскi з'яўляецца аўтарам гравюр з краявiдамi Вiльнi, Клецка, Трокаў, Смаленска i iншых старажытных гарадоў. Ён iлюстраваў таксама мноiiя кшii. Напрыклад, кнiга К.Дарагастайскага пра конегадоўлю "Гiпiка" выдадзена ў Кракаве ў 1603 г. з 50 гравюрамi Макоўскага, на якiх конi, частка збруi адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў i наваколля. У кнiзе "Вандроўкi князя Мiкалая Радзiвiла Сiроткi ў Iерусалiм", надрукаванай у Брунсбергу на лацiнскай мове, змешчаны партрэт падарожнiка, выгравiраваны Макоўскiм. Серыя гравюр Т.Макоўскага "Асада Смаленска" прысвечана падзеям 1609 —1611 гг., калi пад кiраўнiцтвам ваяводы М.Шэiна рускае войска i насельнiцтва абаранялi горад на працягу 20 месяцаў.
Шматлiкiя творы выяўленчага мастацтва пакiнулi бацька i сын Гескiя, якiя жылi i працавалi ў XVIII ст. Яны рэстаўрыравалi фрэскi Нясвiжскага езуiцкага касцёла, якiя захавалiся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменiк, стварыў шэраг партрэтаў галерэi Радзiвiлаў. Лiчыцца, што ён з'яўляецца аўтарам карцiны "Тайная вячэра" для галоўнага алтара Нясвiжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф Ксаверы, напiсаў некалькi партрэтаў для нясвiжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамiнiканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалiтай Станiслава Аўгуста Панятоўскага.
У канцы XVIII ст. барочныя творы жывапiсу трацяць свае лепшыя якасцi. Псiхалагiзм замяняецца знешняй афектацыай стану, а рэалiзм — бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму етылю ў выяўленчым мастацтве — класiцызму.
Архiтэктура. У XVI — першай палове XVII ст. ускладнялася планiроўка i архiтэктура беларускiх гарадоў, працягвалася стварэнне
246
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.