Такiм чынам, Люблiнская унiя — вынiк шматгадовай барацьбы Польскага каралеўства з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм (з 1385 г.) за iнкарпарацыю апошняга ў Польскую Карону. Вялiкую ролю ў гэтай барацьбе адыграла стратэгiя i тактыка Ватыкана, накiраваная на пра-соўванне каталiцызму на Русь.
Акт Люблiнскай унii, на думку прафесара Я.А.Юхо, служыў фiгавым лiстком, якiм жадалi прыкрыць дзяржаўную здраду вялiкага князя, а таксама рабаўнiцтва i насiлле польскiх феадалаў i вярхоў каталiцкага духавенства. Апроч таго, што гэты акт узаконьваў адлу-чэнне ўкраiнскiх i часткi беларускiх земляў, ён павiнен быў стаць
176
ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ
праграмай апалячвання i лiквiдацыi беларускай i ўкраiнскай народ-насцяў, знiшчэння iх культуры (Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992. С. 134).
Люблiнская унiя — гэта анексiя i iнкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства. Для Беларусi люблiнскi акт - гэта пагроза поўнага акаталiчвання i паланiзацыi краю.
ГЛАВА 2
ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОУСКАГА ПАСЛЯ ЛЮБЛIНА (другая палова XVI - першая палова XVII ст.)
§1. Грамадска-палiтычны лад Рэчы Паспалiтай. Дзяржаўна-прававое становiшча княства ў складзе Рэчы Паспалiтай
Рэч Паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскi", сейм, якi складаўся з сената (рады) i пасольскай iзбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзiлi найболып знатныя свецкiя i духоўныя феадалы. Колькасць iх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбiскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталiцкай царквы, за iм iшлi бiскупы, кашталяны, ваяводы i г. д. Сейм выбiраў кара-леўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кiраўнiком дзяржавы. Нiжэйшай палатай сейма была пасольская iзба, якая скла-далася з дэпутатаў ад шляхецкiх павятовых сеймiкаў. Яны склiкалiся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма i не толькi выбiралi паслоў на апошнi, але i выпрацоўвалi iнструкцыi, якiя паслы павiнны былi праводзiць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збiралiся рэляцыйныя павятовыя сеймiкi, дзе паслы рабiлi справа-здачу аб ходзе кароннага сейма i сваёй дзейнасцi. Колькасць дэпута-таў пасольскай iзбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалi i прымалi пастановы на асобных пасяджэннях сената i пасольскай iзбы. На агульных пася-джэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымалiся i пасля за-цвярджэння каралём набывалi сiлу закону. Пастановы прымалiся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзiн дэпутат мог сказаць "не
177
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАШТАЙ
дазваляю , i пастанова прыпыня-лася. Гэта права iiЪегшп уеiо (сва-боднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкiх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было не-бяспечнае для дзяржавы, бо ўносiла анархiю, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.
Кароль Рэчы Паспалiтай Стэфан Баторый
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абраннi якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалiтае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў ка-ронны гетман), склiкаў сеймы, вызначаў тэрмiн iх пасяджэн-няў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяў-ляў знешнюю палiтыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.
Улада караля была iстотна абмежавана "залатымi шляхецкiмi вольнасцямi". Побач са свабод-
ным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамi на польскi прастол "Пакта канвента" — дагавор, згодна з якiм кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэннi некаторых унутраных i знешнiх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былi распрацаваны 'Тенрыхавы артыкулы", згодна з якiмi кароль трацiў права без згоды сейма ўстанаўлiваць новыя падаткi i пошлiны, склiкаць агульнае апалчэнне i г. д. Адначасова ён абавязваўся: склiкаць сеймы раз у два гады тэрмiнам на шэсць тыдняў; пры перанясеннi вайны за межы Рэчы Паспалiтай выплачваць кожнаму ратнiку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, якi фактычна кiраваў не толькi краiнай, але i асабiстым жыццём ка-раля. "Генрыхавы артыкулы" былi ўведзены толькi пры выбраннi Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджалiся ўсiмi каралямi Рэчы Паспалiтай.
Калi кароль дзейнiчаў насуперак праву i сваiм абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю i выступiць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склiкання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) цi "рокашы" - узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета i канфедэрацыi былi магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легаль-най формай феадальнай анархii.
178
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.