История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 11

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАШТАЙ

Пад iдэйным сцягам Рэфармацыi праходзiла Сялянская вайна 1524 -1526 гг. у Германii, Щцэрландская (1566 - 1609) i Англiйская (XVII ст.) буржуазныя рэвалюцыi.

У Вялiкае княства Лiтоўскае ўпершыню пратэстанцкiя iдэi былi прынесены ў 1521 г. iтальянцам Францыскам Лiсманiнi (прыдворны прапаведнiк Жыгiмонта I Старога i любiмец каралевы Боны). Лютэ-ранства ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды больш прыхiльнiкаў знайшоў у княстве кальвiнiзм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мiкалай Радзiвiл Чорны. У 1561 г. ён пабудаваў у Вiльнi супраць касцёла Святога Яна цудоўны храм, запрасiў кальвiнiсцкiх прапаведнiкаў з Прусii, Бельгii i Швейцарыi, распачаў асветнiцкую i кнiгавыдавецкую дзейнасць.

Сацыяльнай асновай кальвiнiзму на Беларусi (у адрозненне ад За-ходняй i Цэнтральнай Еўропы) былi феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй i дробнай шляхты. Магнаты i шляхта скарысталi Рэфармацыю для ўмацавання сваiх сацыяльна-эканамiчных i палiтычных пазiцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыi; скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазiцыi цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельнiцтва, незадаволеная распаўсюджаннем у гарадах каталiцкiх i праваслаўных "юрыдык", царкоўнымi паборамi, iдэйным уплывам праваслаўнай i каталiцкай цэркваў.

У 60-я гады XVI ст. на Беларусi, у Лiтве i на Украiне з кальвiнiзму вылучыўся болын радыкальны напрамак - антытрынiтарскi, цi, як яго называлi iнакш, — арыянскi. Сваiмi каранямi ён уваходзiў у

ст. н. э. i атрымаў назву ад iмя александрыйскага епiскапа Арыя,
якi выступiў супраць боскай сутнасцi Iсуса Хрыста i Святой Тройцы.

сярэднявеччы iдэi Арыя развiвалi некаторыя схаласты, рускiя
ерэтыкi, анабаптысты. 3 наступленнем Рэфармацыi арыянства выбух-
нула з новай сiлай. Iдэолагам антытрынiтарызму ў XVI ст. стаў iспанскi
вучоны Мiгель Сервет. У 40-я гады XVI ст. большасць iтальянскiх
антытрынiтарыяў уцякае ад iнквiзiцыi ў Швейцарыю, а затым у
Польшчу i на Беларусь.

Беларускi антытрынiтарызм (Сымон Будны, Пётр з Ганёндза, Марцiн Чэхавiц, Якуб з Калiнаўкi, Павел з Вiзны i iнш.) iмкнуўся да радыкальных сацыяльна-палiтычных змяненняў: лiквiдацыi пан-шчыны, прыватнай уласнасцi, феадальных прывiлеяў; выступаў суп-раць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай i рэлiгiйнай няроўнасцi; выношваў утапiчныя планы перабудовы грамадства. Антытрынiтарыi адмаўлялi антычную фiласофiю, схаластыку, былi стойкiмi прыхiльнiкамi роўнасцi, справядлiвасцi, братэрства, чала-векалюбства.

186


ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ


Антытрынiтарыi Беларусi мелi свае абшчыны ў Iўi, Лоску (ля Ашмян), Любчы, Навагрудку, Клецку i iншых гарадах, а так-сама свае органы самакiравання. Утапiчнасць iх наiўна-сацы-яльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процiдзеянне феада-лаў, каталiцкая рэакцыя прывялi да заняпаду антытрынiтарызму, а ў сярэдзiне XVII ст. пад уцiскам феадальна-каталiцкай рэакцыi паслядоўнiкi антытрынiтарызму — сацынiяне — былi выгнаны за межы Рэчы Паспалiтай, у тым лiку i з Беларусi. Што датычыць кальвiнiстаў, яны ўтварылi тэ-рытарыяльную арганiзацыю кальвiнiсцкай царквы на Беларусi i ў Лiтве з цэнтрам у Вiльнi.

На думку некаторых вучоных, рэфармацыйны рух закрануў i праваслаўную царкву ў выглядзе ерасей.

1569 г. адкрыў новы этап рэлiгiйнай барацьбы. У Вiльню прыехалi некалькi езуiтаў на чале з Магi, кiраўнiком аўстрыйскiх i польскiх езуiтаў. Ордэн езуiтаў быў створаны I.Лайолай у 1540 г. дзеля барацьбы з Рэфармацыяй. Ён адрознiваўся ад другiх манаскiх ордэнаў тым, што езуiтам дазвалялася насiць свецкае адзенне, хаваць сваю прыналежнасць да ордэна. Найстражэйшая дысцыплiна спалучалася з адмысловай езуiцкай мараллю: "Мэта апраўдвае сродкi". У ход iшлi iнтрыгi, паклёп, яд, кiнжал, шпiянаж i г.д. Паняцце "езуiт" стала сiмвалам крывадушнасцi, каварства, вераломства.

Першапачатковую ўвагу езуiты звярнулi на асобу караля. Давер Жыгiмонта II Аўгуста яны заваявалi праз пасрэднiцтва яго сястры Ганны. А вось прыхiльнасць Стэфана Баторыя была здабыта дзякуючы Лiвонскай вайне. Пасля ўцёкаў Генрыха Валуа ў Парыж бескаралеўе цягнулася амаль два гады. Перамог трансiльванскi ваявода Стэфан Баторый, мабыць таму, што паабяцаў весцi Лiвонскую вайну ўласнымi сiламi i на свой кошт.

Калi ў 1579 г. Стэфан Баторый быў вымушаны распачаць ваенныя дзеяннi, езуiты прынялi дзейсны ўдзел у паходзе. Яны мужна пераносiлi цяжар паходу, клапатлiва даглядалi параненых, гаiлi раны

187

Касцёл езуiтаў у Гродне