3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалiтай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, iiЪегштi уе1;о i права на "канфедэрацыi". Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i павiнен быў прымаць рашэннi большасцю галасоў. У склад сейма ўводзiўся 21 прадстаўнiк гарадоў з правам дарадчага голасу. Каралю i радзе ("вартавому закону"), якая складалася з прымаса каталiцкай царквы i пяцi мiнiстраў, належала выканаўчая ўлада. Урад, войска i бюджэт былi абвешчаны агульньдаi для ўсёй Рэчы Паспалiтай. Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў i прывiлеяў
230
ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
шляхты i яе "першынство ў пры-ватным i грамадскiм жыццi". Ад-начасова канстытуцыя зрабiла крок у напрамку зблiжэння мяш-чанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца ганд-лем, а мяшчане — набываць зя-мельныя ўладаннi, займаць цывiльныя пасады. Зусiм не змянiлася становiшча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калi ён таго захоча, вызваляць му-жыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталiцтвам пакiдаўся статус дзяржаўнай рэлiгii. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясцiла поўнае злiццё Польшчы з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм у адзiны i непадзельны арганiзм.
Тадэвуш Касцюшка
Безумоўна, канстытуцыя насiла прагрэсiўны характар. Адчуваўся ўплыў Вялiкай французскай рэвалюцыi, ства-ралiся больш спрыяльныя ўмовы для развiцця прадукцыйных сiл краiны.
Працiўнiкi канстытуцыi, на чале якiх стаялi Севярын Ржэвускi, Ксаверый Бранiцкi i iншыя, узнялiся на барацьбу супраць канстытуцыi. 14 мая-1792 г. у мястэчку Таргавiцы (на Украiне) была створана канфедэрацыя i абвешчаны акт аб абароне каталiцкай рэлiгii i ранейшага парадку кiравання краiнай. На дапамогу канфедэраты запрасiлi Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў i выступiў супраць канстытуцыi i папярэднiх рэформ.
У 1793 г. адбыўся другi падзел Рэчы Паспалiтай памiж Расiяй i Прусiяй. Да Прусii адышлi Данцыг i Вялiкая Польшча, а да Расii -частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвiны), рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнскае i ўсходнiя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў.
Другi падзел Рэчы Паспалiтай выклiкаў абурэнне i пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавiка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстан-не на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання — "аднаўленне незалежнасцi нацыi i ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае
231
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ЮЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
акаталiчванне i паланiзацыю Беларускага краю. У першы дзень паў-стання Касцюшка звярнуўся з адозвамi "Да армii", "Да грамадзян", "Да духавенства", "Да жанчын", у якiх заклiкаў абараняць свабоду i айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкi унiверсал, якi абвяшчаў сялян асабiста вольнымi, але без зямлi.
Паўстанне перакiнулася на Лiтву. 3 22 на 23 красавiка 1794 г. паўстанцы захапiлi Вiльню i ўтварылi найвышэйшую раду лiтоўскага народа на чале з вiленскiм камендантам палкоўнiкам Якубам Ясiнскiм. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымiнальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднiкаў айчыны, а так-сама органы кiравання паўстаннем (дэпутацыi).
Паўстанцы мелi тры карпусы войск, у аснове якiх было рэгуляр-нае войска княства Лiтоўскага на чале з Я.Ясiнскiм, А.Хлявiнскiм, Ф.Сапегам. Кiраўнiцтва паўстаннем мела намер уцягнуць у паўстан-не ўсiх шляхцiцаў i вылучыла заклiк: "Хто не з намi — той супраць нас". Але абаронцы айчыны i ў час смяротнай небяспекi не здолелi згуртавацца. Памiж iмi адсутнiчала ўзаемапаразуменне, дысцыплiна, працягвалiся сваркi i спрэчкi. Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхiлiў ад кiравання паўстаннем Ясiнскага, замянiўшы яго генералам Вiельгорскiм. Хутка ўся Беларусь i Лiтва былi ахоп-лены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылi абяцанням Касцюшкi вызвалiць iх ад феадальнага прыгнёту. Паколькi выкананне абяцання затрымлiвалася, сяляне пачалi адыходзiць ад паўстання. Пры такiх абставiнах было няцяжка справiцца з паўстаўшымi.
Супраць рэшткаў Рэчы Паспалiтай выступiлi Прусiя, Аўстрыя i Расiя. Лёс Рэчы Паспалiтай быў вырашаны ў бiтве пад Мацаёвiцамi (паблiзу Варшавы) памiж рускiмi i польскiмi войскамi. Касцюшка трапiў у палон, а ў Варшаву былi ўведзены рускiя, прускiя i аўстрыйскiя войскi. Апошнi кароль Рэчы Паспалiтай Аўгуст IV (Станiслаў Панятоўскi) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расiя i Прусiя зноў пачалi кроiць Рэч Паспалiтую.
У 1795 г. адбыўся трэцi, апошнi падзел Рэчы Паспалiтай. Расiя атрымала Заходнюю Беларусь i Усходнюю Лiтву, а таксама Украiну да Заходняга Буга. Аўстрыя i Прусiя захапiлi карэнныя землi, частку ўкраiнскiх i лiтоўскiх зямель. Рэч Паспалiтая была знiшчана, а польскi народ на доўгiя гады аказаўся пад сацыяльным i нацыянальным прыгнётам.
Такiм чынам, прароцтва караля-езуiта Яна-Казiмiра збылося. Палiтычны лад Рэчы Паспалiтай, неабмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, рэлiгiйны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явiлiся галоўнымi прычынамi гiбелi дзяржавы.
232
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.