История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 48


243


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛГГАЙ

Акрамя тэатраў у Слонiме i Нясвiжы ў другой палове XVIII ст. прыгонныя i прыватныя тэатры працавалi ў Слуцку, Шклове, Магiлёве, Чачэрску, Свiслачы, Плешчанiцах. Дзейнiчаў таксама "плы-вучы тэатр" на баржах на Агiнскiм канале. Талiя i Мелыiамена — музы грэчаскай мiфалогii, якiя апекавалi камедыю i трагедыю, натхнялi беларускiх артыстаў.

Выяўленчае мастацтва. Iдэi Адраджэння, а затым i барока пранiклi ў майстэрнi мастакоў. У беларускiм жывапiсе акрэслiлiся два напрамкi. Першы — мастацтва, заснаванае на старажытнарускiх традыцыях; другi — жывапiс, якi знаходзiўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але i ў першым i ў другiм напрамках адбываецца перапляценне вiзантыйскага i заходнееўрапейскага стыляў з мясцо-вай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго iдэалу i мастацкiх прынцыпаў.

У вынiку сiнтэзу розных школ i напрамкаў склалася самабытная беларуская iканапiсная школа, якой ўласцiва вернасць канону, сiмвалiзм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выка-рыстанне этнаграфiчных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арна-менту, у тым лiку i расiйскага). У найболып раннiх творах XVI ст. ("Мацi Боская Адзiгiтрыя" са Случчыны, "Мацi Боская Iерусалiмская" з Брэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамi рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лiрычнасць. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца iмкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасцi чалавечых фiгур i асяроддзя ("Нара-джэнне Багародзiцы", "Апосталы Лука i Сымон", "Пакланенне веш-чуноў" з Брэстчыны).

У XVIII ст. у iканапiс, як наогул у беларускае мастацтва, пранiкае стыль барока ("Выбраныя святыя: Васiль Вялiкi, Рыгор Багаслоў, Iаан Златавуст" з Брэстчыны, "Аўрамiй i Меркурый Смаленскiя" i iнш.)- У барочным iканапiсе вялiкая ўвага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканiнай, ляпным арнаментам i г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб iснаваннi на Беларусi некалькiх iканапiсных школ: магiлёўскай, полацка-вiдебскай, палескай, гро-дзенскай, слуцка-мiнскай. Магiлёўская школа, напрыклад, характа-рызавалася стрыманасцю жывапiснай палiтры, некаторай прыглуша-насцю, у той час як жывапiсу палескай школы ў большай меры ўласцiва колеравае гучанне, багацце палiтры, а ў гродзенскай прык-метны ўплыў польскага жывапiсу XVI — XVII стст. Але, нягледзячы на некаторае адрозненне, для ўсiх iх характэрны рысы, якiя i складаюць беларускую iканапiсную школу.

У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускi iканапiс паступова страцiў сваю адметнасць i перастаў iснаваць як самабытная мастацкая школа.

Другiм важным напрамкам быў манументальны жывапiс. У XVI ст. тут таксама прыкметны ўплыў рэнесанснага стылю - iмкненне да перадачы аб'ёму, перспектывы, святлоценявой i коЛеравай мадэлiроўкi. Яскравым прыкладам манументальнага жывапiсу пераходнага перыя-

244


КУЛЬТУРА

ду з'яўляецца роспiс драўлянай царквы куцеiнскага Богаяўленскага манастыра (каля Оршы). Шматфiгурная кампазiцыя (38 сцэн) на бiблейскiя i евангельскiя сюжэты пакрывала амаль усе сцены. I хаця яшчэ дамiнуюць статычнасць i фрагментарнасць малюнка, ужо адчуваецца iмкненне авалодаць тэхнiкай перадачы руху, спробы адлюстраваць у кампазiцыi прастору i аб'ём. Цiкавымi кампанентамi ману-ментальнага жывапiсу XVII ст. насычаны роспiс мураванага Богаяўленскага сабора ў Магiлёве (1633 - 1636), Святадухаўскай царквы Тушчэўскага ма. настыра ў г.Мсцiслаўлi (70 сцэн на бiблейскiя i евангельскiя сюжэты).

Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапiсе з'яў-ляецца роспiс Мiкалаеўскай царквы ў Магiлёве (1669 — 1672) — "Но-вазапаветная Троiца". Фiгуры Бога-Айца i Бога-Сына размешчаны на сiне-блакiтным фоне купала. Твары мадэлiраваны пастэльнымi танамi з найтанчэйшымi нюансамi колеру. Адзенне персанажаў традыцыйна чырвона-карычневага, жоўтага i сiняга колеру, свабодныя складкi, светлапаветранае асяроддзе, кампазiцыя i iншыя асаблiвасцi "Нова-запаветнай Троiцы" сведчаць аб высокiх мастацкiх каштоўнасцях помнiка беларускага жывапiсу.