5. У
вынiку Брэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. i прынятай на iм
царкоўнай унii была створана унiяцкая царква. Фактычна ў Брэсце
працавалi два саборы: прыхiльнiкаў аб'яднання праваслаўнай i
каталiцкай царквы ў адзiную унiяцкую царкву i працiўнiкаў гэтага
аб'яднання. У рэшце рэшт у царкоўныя справы ўмяшаўся польскi
кароль, арыштаваў працiўнiкаў унii i зацвердзiў рашэнне таго сабора,
якi прыняў унiю. Унiяцкая царква падпарадкоўвалася папу рымска-
му, а абрады ў ёй на першым этапе заставалiся ранейшымi, а потым
пераводзiлiся на каталiцкi лад. Ватыканам i польскiм каталiцкiм
духавенствам рабiлася спроба паступова, незаўважна, падманным
шляхам, цераз выкарыстанне беларускай мовы ў пропаведзях i пры
звяртаннi да вернiкаў акаталiчыць праваслаўнае насельнiцтва
Беларусi. Унiяцкая царква, такiм чынам, уяўляла сабой сродак
акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальнай аснове, а не нацыя-
нальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шдяхта
перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi унiяцкай царквы сталi сяляне i
гарадскiя нiзы, якiх нярэдка сiлай i падманам далучалi да гэтай
царквы. Апошнюю iранiчна называлi "хлопскай царквой". Унiяцкая
царква ў Беларусi была лiквiдавана ў 1839 г.
258
ВЫВАДЫ
Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi ў XVI - XVIII
стст.,
як i грамадска-палiтычнае жыццё, не адзначалася стабiльнасцю. Са-
цыяльныя, этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi феадальнага
грамадства, шматлiкiя войны i феадальныя мiжусобiцы не спрыялi
эканамiчнаму росквiту краю. Правядзенне ў жыццё на тэрыторыi
Беларусi ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. аграрнай
рэформы Жыгiмонта II Аўгуста прывяло да ўсталявання фальварач-
най сiстэмы гаспадарання, канчатковага запрыгоньвання сялян i
значнага павелiчэння iх прыгоннiцкага ўцiску. Побач з тэндэнцыяй
да росту землеўладанняў свецкiх магнатаў назiраецца залог iх
маёнткаў, што нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пе-
раўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную.
Разам з залогам зямлi ўзнiкаюць i такiя парасткi буржуазных адносiн,
як арэнда зямлi, лiхвярства, мануфактуры.
Войны
Рэчы Паспалiтай вялi да эканамiчнага заняпаду Беларусi,
разбурэння гарадоў i вёсак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. Яны
павялiчвалi раскол грамадства па этнiчнай i рэлiгiйнай прыкметах.
Позняе
Адраджэнне з яго рэфармацыйна-гуманiстычным рухам,
перамога контррэфармацыi i панаванне ў мастацтве стылю барока зрабiлi
вялiкi ўплыў на развiццё культуры беларускiх зямель другой паловы
XVI — XVIII стст. Функцыянiравалi найболын перадавыя для таго часу
брацкiя i пратэстанцкiя (кальвiнiсцкiя i арыянскiя) школы, выдавалася
вучэбная i палемiчная лiтаратура, кнiгi богаслужэбнага зместу, а так-
сама для хатняга чытання. У XVIII ст. на беларускiх землях пашы-
раецца свецкая адукацыя, праводзiцца школьная рэформа. Створаная
ў 1773 г. Адукацыйная камiсiя адмянiла выкладанне ў рамках школьных
праграм рэлiгii. Развiвалася бiблiятэчная i архiўная справа.
Выдатным творам беларускага летапiсання XVII ст. была Барку-лабаўская хронiка, якая з дэмакратычных пазiцый адлюстравала дзяр-жаўныя, ваенныя i грамадзянскiя справы айчыны свайго часу. Ад-нак летапiсы i хронiкi паступова саступаюць месца новым лiтаратурным вiдам i жанрам: публiцыстыцы, гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры, палiтычнай сатыры, паэзii. Беларуская рэфармацыя i контррэфармацыя вылучыла плеяду публiцыстаў: С.Буднага, В.Цяпiнскага, П.Скаргу, М.Сматрыцкага, Л.Карповiча, братоў Зiзанiяў, А.Фiлiповiча i iнш. Важны ўклад у развiццё беларускай i рускай культуры зрабiў паэт i драматург, кнiгавьвдавец i грамадскi дзеяч С.Полацкi.
9. Развiвалася
тэатральнае i музычнае мастацтва. Дзейнiчалi
школьныя тэатры, тэатры лялек - батлейка, прыгонныя i прыватныя
тэатры. Апошнiя ў другой палове XVIII ст. працавалi ў Слонiме,
Нясвiжы, Слуцку, Шклове, Магiлёве, Чачэрску, Свiслачы,
Плешчанiцах. Дзейнiчаў таксама "плывучы тэатр" на баржах на
Агiнскiм канале. У маёнтках буйных магнатаў мелiся%рафесiйныя
аркестры i капэлы. Дзейнiчалi ваенныя аркестры i народныя капэлы.
У свецкай музыцы найбольш характэрным жанрам быў кант — шматга-
лосая песня свецкага зместу. Развiвалася царкоўная музыка. У выяўлен-
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.