История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 37

ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

хiсткi падмурак пад Рэч Паспалiтую. Уся гiсторыя Рэчы Паспалiтай ад Люблiна да трох падзелаў — гэта гiсторыя барацьбы народаў Вялiкага княства Лiтоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе iснавання. Бяскроўная i крывавая, дыпламатычная i ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяцжавы i ў эканамiчных, i ў палiтычных, i ў культурных адносiнах, рабiла Рэч Паспалiтую лёгкай здабычай суседнiх краiн.

Такiм чынам, Люблiнская унiя — гэта пачатак канца, згубы не толькi Вялiкага княства Лiтоўскага, але i Полыпчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палiтычнага крызiсу Рэчы Паспалiтай.

Другiм вытокам крызiсу стаў палiтычны лад Рэчы Паспалiтай, якi заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасцi. Найболып небяспечным было спалучэнне знакамiтых "залатых шляхецкiх воль-насцей": выбранне манарха, iiЬегйт уеiо i "РасЪа сопуепiа", "канфедэрацыi" i "рокашы". Страцiўшы са смерцю Жыгiмонта II Аўгуста манархiчную дынастыю Ягелонаў, якая правiла амаль 200 гадоў, палякi не знайшлi ў сябе дзяржаўнай мудрасцi i адказнасцi за лёс бацькаўшчыны i не вылучылi нiводнай са шматлiкiх вядомых магнацкiх фамiлiй на каралеўскi пасад (як гэта здарылася ў Расii на пачатку XVII ст. пры адпаведных умовах). Яны пайшлi па шляху запрашэння манарха на польскi трон з суседнiх краiн. Сам гэты факт сведчыў аб iснаваннi глыбокiх супярэчнасцей у кiруючым стане дзяржавы. Практыка пошукаў гаспадара яшчэ болып паглыбляла гэтыя супярэчнасцi. У час бескаралеўя шляхецтва раз'ядноўвалася звычайна на процiлеглыя партыi: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краiна апускалася ў бездань бязладдзя, анархii. Стэ-фан Баторый неўзабаве пасля свайго абрання адзначаў у лiсце да вiленскага павятовага сейма (жнiвень 1577 г.), што Рэч Паспалiтая ўсё больш апускаецца ў хаос "свавольства, анархii, гвалту i безза-коння", якiя губяць дзяржаву.

Выбранне манарха мела i такую адмоўную рысу, як подкуп. Ка-рупцыя стала звычайнай з'явай палiтычнага жыцця Рэчы Паспалiтай. Напрыклад, да сярэдзiны XVII ст. у асяроддзi польскай шляхты ўзнiк рух за скасаванне царкоўнай унii. Унiяцкi мiтрапалiт Календа ў 1688 г. быў вымушаны падкупляць сенатараў, каб захаваць унiю. У вынiку шырока распаўсюджанай карупцыi з грамадскай свядомасцi паступова знiкаюць такiя паняццi, як маральнасць, сумленне, год-яасць, грамадзянскi доўг, патрыятызм i iнш. Асабiсты iнтарэс прэвалiруе над усiм жыццём.

Выбары манархаў у Польшчы стваралi таксама падставу для зацiкаўленасцi суседнiх краiн у "хатнiх" справах Рэчы Паспалiтай; паступова яны ўцягваюцца ў вырашэнне польскiх спрэчак, у тым лiку i ўзброенай сiлай.

Такiм чынам, дастаткова было адной шляхецкай вольнасцi — выбрання караля, каб прывесцi дзяржаву да згубы. Але шляхта ка-

29. Зак. 5167.  225


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

рысталася яшчэ i такой вольнасцю, як "Расiа сотгепЪа". Гэтыя ўмовы для выбрання караля звычайна пашыралi шляхецкiя вольнасцi i абмяжоўвалi каралеўскую ўладу, адначасова паглыблялi палiтычны крызiс, бо iнтарэсы шляхецкiх груповак часцей за ўсё не адпавядалi iнтарэсам дзяржавы. Так з'явiлiся "Генрыхавы артыкулы", вядомы Лiтоўскi Статут 1588 г., няздзейснены польскi план унiтарнай дзяржавы i iншыя пытаннi. Выбары, такiм чынам, прымалi выгляд гандлю памiж рознымi групоўкамi шляхты i кандыдатам у каралi. Дарэчы, да Люблiнскай унii шматлiкiя заявы шляхецкiх дз-путатаў на сеймiках насiлi форму просьбаў да вялiкага князя. Каронны ж сейм у Рэчы Паспалiтай дыктаваў каралю сваю волю. I кароль павiнен быў строга выконваць як "Расiа сопуепiа", так i пастановы сейма. Гэта шляхецкая вольнасць была гарантавана правам на "канфедэрацыi" альбо "рокашы", якiя, па сутнасцi, былi не чым iншым, як узаконеным правам шляхты развязаць грамадзянскую вайну ў дзяржаве супраць вышэйшай улады ў асобе караля.