каралеўскiх грамат, варожых праваслаўным, i недапушчэнне захопу маёмасцi.
I.Кунцэвiч цi не разумеў, цi не жадаў разумець новых плыняў у грамадска-палiтычным жыццi. Нягледзячы на перасцярргу канцлера, Кунцэвiч зачыняў храмы, пазбаўляў сану святароў, лiчыў сябе воль-ным тапiць неунiятаў i секчы iм галовы. Канец такой нялiтасцi быў трагiчным. 12 лiстапада 1623 г. у г.Вiцебску ўспыхнула паўстанне. Велiзарны натоўп гараджан i сялян з навакольных вёсак, калi зазванiлi ў цэрквах, кiнуўся да дому Кунцэвiча. Яго забiлi, труп кiнулi ў Дзвiну, забiлi i яго памагатых. Па патрабаванню папы рымскага Урбана VIII над насельнiцтвам Вiцебска была ўтворана крывавая расправа. Кара-леўскую камiсiю ўзначалiў Л.Сапега. Ён спяшаўся ўчынiць расправу, бо стала вядома, што праваслаўныя звярнулiся за дапамогай да каза-каў. 75 удзельнiкаў паўстання былi прыгавораны да смерцi, а астатнiя да iншых мер пакарання. Маёмасць пакараных была канфiскавана. Вiцебск пазбавiлi магдэбургскага права, ратушу разбурылi, а званы знялi i адправiлi на пераплаўку.
Пасля расправы над паўстаўшым насельнiцтвам Вiцебска нацыя-нальна-рэлiгiйны прыгнёт беларусаў i ўкраiнцаў яшчэ больш узмацнiўся. Барацьба народных мас хутка перарасла ў нацыянальна-вызваленчы рух. У 1637 —1647 гг. ён меў характар асобных стыхiйных выступленняў. А ў 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнiкамi ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльнiцкiм. Паўстанне хутка перакiнулася на Беларусь. Адзiн за другiм прыходзiлi сюды казацкiя загоны. Каля iх гуртавалiся паўстаўшае беларускае сялянства i нiзы мяшчан. Паўстанцы знiшчалi шляхцiцаў, каталiцкае i унiяцкае духа-венства, руйнавалi шляхецкiя маёнткi, касцёлы, манастыры. Успых-нуўшы адначасова ў розных месцах, паўстанне шырылася так хутка, што спробы падавiць яго сiламi феадалаў не мелi-поспеху. Барацьбу з паўстаўшым народам узначалiў польны гетман Вялiкага княства Лiтоўскага Януш Радзiвiл. Восенню 1648 г. у Беларусь было накiравана некалькi буйных атрадаў наёмнiкаў i шляхты. Жорсткiя баi разгарнулiся на паўднёвым захадзе Беларусi ў раёне Пiнска, Нава-грудка, Слонiма, Брэста, Турава, Бабруйска. Лiтасцi не было нiкому. Паранецых дабiвалi, забiвалi жанчын i дзяцей. Пiнск быў амаль поў-насцю спалены. Па загаду Радзiвiла ледзь не ўсё насельнiцтва Турава, якое засталося ў горадзе, было знiшчана, а горад спалены.
Новы ўздым барацьбы пачаўся з вясны 1649 г. Б.Хмяльнiцкi накiраваў на Беларусь, нягледзячы на мiрныя перагаворы з польскiм урадам, трохтысячны атрад казакаў на чале з Iльёй Галотам. Да яго далучылiся сяляне, мяшчане, i хутка атрад павялiчыўся да 30 тыс. чалавек. Радзiвiлу ўдалося расправiцца з атрадам Галоты. Хутка з Украiны зноў прыйшлi атрады казакаў на чале з Пабадайлам, Гарку-шам, Крычэўскiм. У лiпенi 1649 г. памiж атрадам Крычэўскага i войскам адбыўся працяглы бой. I хоць Радзiвiл атрымаў перамогу, яна была пiравай. Войска панесла такiя страты, што прадаўжаць на-
194
ж i шнл,щ-i\л-йА; н 1 вi ЧПАй УКЫЦЦК ВКЛ
ступальныя дзеяннi яно больiп не магло. А казакi i беларускiя сяля-не пахавалiся ў навакольных лясах i перайшлi да партызанскай барацьбы.
Збораўскi мiр, заключаны 8 жнiўня 1649 г. памiж польскiм ура-дам i Б.Хмяльнiцкiм, дазволiў панам утапiць у крывi паўстанне на Беларусi. Аднак у 1650 — 1651 гг. вызваленчы рух зноў ахапiў паўднёвыя раёны Беларусi. Атрады наёмнiкаў i шляхты з лютай жор-сткасцю падаўлялi неарганiзаваныя выступленнi працоўных мас, якiя зноў падымалiся на барацьбу. Гераiчная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага i нацыянальна-рэлiгiйнага прыгнёту пацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе i Рэч Паспалiтая страцiла свой "залаты яблык". У 1654 г. Левабярэжная Украiна адышла да Расii.
У XVII — XVIII стст. на Беларусi ўзмацнiлася дзейнасць каталiцкiх манаскiх ордэнаў - францысканцаў, дамiнiканцаў, базыльян, бернардзiнцаў, бенедыкцiнцаў i iнш. Па заданню Ватыкана, а так-сама польскiх магнатаў i духавенства яны праводзiлi гвалтоўнае акаталiчванне беларускага насельнiцтва.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.