История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 25


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАШАЛIТАЙ

Але сталы каралевiч Уладзiслаў не жадаў мiрыцца з абраннем на рускi прастол Мiхаiла Раманава i ў 1618 г. прывёў польскае войска да сцен Масквы. Пацярпеўшы няўдачу, ён вымушаны быў у снежнi 1618 г. заключыць пагадненне аб перамiр'i на 14 з паловай гадоў у в. Дзеўлiна паблiзу Троiца-Сергiева манастыра. Гэта пагадненне за-вяршыла 14-гадовы перыяд скрытай i адкрытай польскай iнтэрвенцыi, у якой прынялi ўдзел i беларускiя магнаты. Паводле Дзеўлiнскага дагавора, да Рэчы Паспалiтай адышлi Ноўгарад-Северская, Чарнiгаўская i Смаленская землi.

У 1632 — 1634 гг. Расiя зрабiла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гiсторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай i закончылася Паляноўскiм мiрным дагаворам, падпiсаным у в.Семлеве на р.Паляноўцы. Рэч Паспалiтая захавала за сабой усе землi, атрыманыя паводле Дзеўлiнскага дагавора, акрамя г.Сярпейска з невялiкiм пагранiчным раёнам Севершчыны, якiя адышлi да Расii. Дыпламатычным поспехам Расii была адмова польскага караля ад прэтэнзii на маскоўскi прастол, прызнанне рускiм царом Мiхаiла Фёдаравiча i абяцанне вярнуць акт аб абраннi маскоўскiмi баярамi Уладзiслава на рускi прастол.

Вайна 1654 - 1667 гг. у гiсторыi Беларусi расцэньваецца як нацы-янальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскiх паноў за ўз'яднанне з Расiяй. 3 пераходам болыпасцi ўкраiнскай i беларускай шляхты ў каталiцызм i паступовым яе апалячваннем беларускi i ўкраiнскi народы не мелi дастатковых iнтэлектуальных i матэрыяльных сродкаў для барацьбы з паглыбленай польска-каталiцкай экспансiяй, якая прыняла ў канцы XVI ст. форму унiяцтва. Украiнскi i беларускi народы, якiя ўпэўнiлiся ў сваiх абмежаваных магчымасцях у час казацкага паўстання Б.Хмяльнiцкага,у асобе сваiх лепшых прадстаўнiкоў усё часцей i часцей сталi звяртацца да Масквы за дапамогай. Пры гэтым выкарыстоўваўся рэлiгiйны аргумент -просьба абаранiць аднаверцаў — праваслаўных хрысцiян, зневажа-емых у Рэчы Паспалiтай. Напрыклад, у красавiку 1651 г. у Маскву прыбыў iгумен Дзiсенскага манастыра Афiнаген Крыжаноўскi, якi аб'явiў сябе паслом ад усяго беларускага насельнiцтва i расказаў аб становiщчы на Беларусi i чутках аб прысязе Б.Хмяльнiцкага маскоў-скаму цару. Ён прасiў ад iмя беларусаў праваслаўнай веры прыняць i iх пад царскую абарону.

У 1648 - 1653 гг. царскi ўрад, нягледзячы на гэтыя пажаданнi, устрымлiваўся ад умяшання ў справы Рэчы Паспалiтай. Тым не менш просьбы гэтыя не прыпынялiся. Б.Хмяльнiцкi запэўнiваў рускага цара Аляксея Мiхайлавiча, што не толькi ўкраiнскi, але i беларускi народ падтрымае царскае войска i стане з ляхамi бiцца i будзе iх 200 тысяч, калi цар пачне вайну з Полыпчай. Шматлiкiя звароты беларусаў аб дапамозе ў iх барацьбе з акаталiчваннем i паланiзацыяй беларускага зтнасу пачасцiлiся пасля 8 студзеня 1654 гм пасля ўз'яднання Украiны з Расiяй.

208


ЗНЕШНЯЯ ПАЛIТЫКА

Вайна Расii з Рэччу Паспалiтай 1654-1667 гг.


 


'Ваенныя дзеяннi I65!-5эгг.

Тэрыгорыя Вялiкага | княства Лiтоўскага к пачатку вайны

Тэрыторыя  Рэчы | Паспалiтай. занятая швеяамiў 1621-29 гг

Раёны сканцэнтраван ня маскоўскiх войск к 20.5.1654г.

Дзеяннi маскоўскiх i Каэацкiх войск у час кампанii 1654г.

Дзеяннi маскоўскiх i казацкiх войск у час кампанii 1655г. ШАРАМЕЦЕУ ЧАРКАСКI ТРУБЯЦКОЙ  ВАЛКОНСКI ЗАЛАТАРЭНКА.

ОАблога гзрадоу цар скiмi войскамi i дата аблогi

О Бел.Пяскi    Месцы i даiы
О Кушлiкi   бiтваў

3.11.6!

крэпасцi

) Лагеры вонск Вялiка га княства Лiгоўскаi ^  Дзеяннi  войскВялi-кзга княства Лi гоў —

скзга ў 1655г.

Аблога   войскамi

Лiгоўскага гарзлоу, захопленных царскiм войскамi

■  Дзеяннi шведскагii нойска

Палпiсанне умii ■м ,7Чй--ВялiКага княства ^■'"-"'■'■'Лiтоўскага  а. Шнс ныяй

iключэнне Вiленск, 10.1656   перамiр-я

Тэрыюрыi. страча ныя Рэччу Паспзл

тайу 1667г. i эноу )йутыяёйу 167

Гранiйы лзяржаў лаволле Алiускаг мiру 1660 г.,

Андросаўскага пер мiр-я 1667 г. iВеч

наг мiру IбКбг


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ