ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ
Вялiкае княства Лiтоўсте ў XVII ст.
' т\» *Ь' Г ХбвiлБЯя / (.• •••• „ ■•. Тс
КЙЕ—Аугустаў. (М^ Н У*Я< Г
Кнышын^* -X ^. У Й\ С
М Ъм Гранiцы дзяржаў паводле Сталбоўскага мiру I6I7 г. i ~ Дэўлi'нскага лерамiр'я I6I8г.
Гранiца памiж Польшчай i Вялiкiм княствзм Лiтоускiм паводле "•*-•*-« Люблiнскайунii i569г.
Тэрыторыi, страчаныя Рэччу ПаспалiтаЙ у 1667 г. i зноў вврнутыяейу 1678 г. | 2 I 2 I Тэрыторыi. страчаныя Рэччу Паспалiтай паводле '—I—' Андросэускага перамiр'я 1667 г. i Вечнага мiру 1686 г.
Гранiцы дзяржау у 1699 г.
уу/\ Тэрыторыя Рэчы Паспалiтай. якая была занята шведамi у 1621 -29 гг. Сучасная гранiца Рэспублiкi Беларусь
мг-Д i адышла да Швецыi паводле Алiўскага мiру 1660г. О ВiЛЬНЯ Сталiцы дзяржаў
мiру 1634 г. 1 размежаванняў 1630-40-х га
Ш
Тэрыторыi.страчаныя
Рэччу Паспалiтай паводле Палянаўскага ° МЕНСК Цэнтры ваяводствау i
васальных герцагстваў
■iiпн \е.чА г ; п„йншлп,ййяi) iкчп лг\-„ г-чппв _ НэчЫ IIаспалiтэн
Пiнск Iншыя населеныя пункты
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Пасля смерцi караля пачынаўся перыяд безуладдзя, якi цягнуўся ад некалькiх месяцаў да некалькiх гадоў. У часы бескаралеўя iснавала асобая пасада iнтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталiцкай царквы. Ен склiкаў для абрання новага караля тры сеймы: 1) канвакацыйны, на якiм вызначалiся час i месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскi прастол, выпрацоўвалiся ўмовы дагавору з кандыдатамi; 2) элекцыйны (выбарчы), на якiм праводзiлiся выбары i заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якiм ажыццяўлялася каранацыя i кароль прыносiў прысягу за-хоўваць усе правы i выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992. С. 211 — 212).
Рэч Паспалiтая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Па-нуючым класам былi землеўладальнiкi: магнаты (паны), сярэдняя i дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так i шляхта былi роўныя памiж сабой. Аднак рашаючай палiтычнай сiлай у дзяржаве з'яўлялiся паны. Яны складалi сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя i свецкiя феа-далы: арцыбiскупы i бiскупы, ваяводы i кашталяны), i ўсё кiраванне дзяржавай знаходзiлася ў iх руках. Толькi паны i шляхта мелi права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфiскавана без суда, шляхцiц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, i яго мог судзiць толькi шляхецкi суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзiнай павiннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзiла "белае" i "чорнае" духавенства, якое валодала велiзарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плацiла аднаразовы падатак, якi зваўся "доброхотное даянйе". Мiж тым духавенства само збiрала дзесяцiну з каралеўскiх i шляхецкiх маёнткаў. Прадстаўнiкi вышэйшага клiра ўваходзiлi ў склад сената. Што датычыцца шляхецкiх сеймiкаў i пасольскай iзбы, у iх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнiчалi.
Такiм чынам, Рэч Паспалiтая была канстытуцыйнай саслоўнай манархiяй, у якой улада размяркоўвалася памiж двухпалатным пар-ламентам (магнатамi i шляхтай) i каралём. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi.
Якое ж месца адводзiлася Вялiкаму княству Лiтоўскаму ў Рэчы Паспалiтай i якое месца па сутнасцi яно займала?
Польская праграма унii мела на мэце заснаванне унiтарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася як "адзiнае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. ВКЛ адводзiлася роля правiнцыi Рэчы Паспалiтай. Аднак напярэдаднi Люблiнскай унii дзяржавы мелi аднаго гаспадара, а ў астатнiм былi самастойныя i незалежныя. Другiм крокам у бок унiтарнай дзяржавы пасля Люблiна стаў каронны сейм i скасаванне
1 Унiтарная дзяржава — форма дзяржаўнага ладу, пры якой тэрыторыя краiны, у адрозненне ад федэрацыi, не мае ў сваiм складзе федэратыўных адзiнак (штатаў, зя-мель, рэспублiк), а падзяляецца на адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi (раёны, вобласцi i г.д.).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.