БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
У 1761 г., калi рускае войска за-няло горад, летапiс у якасцi тра-фея быў перададзены ў бiблiятэку Акадэмii навук у Пецярбургу.
Больш за 6 тыс. рэдкiх кнiг, ста-ражытных рукапiсаў, геаграфiчных карт Беларусi, Лiтвы i Полыпчы знаходзiлiся ў Шчорсах (цяпер — Навагрудскi р-н), у маёнтку маг-ната Храптовiча. У яго бiблiятэцы захоўвалiся перапiска Багдана Хмяльнiцкага з польскiмi гетманамi, арыгiналы пiсьмаў Хмяльнiцкага да казакаў, дзённiк польскага пасольства ў Расii за 1686 г., дзённiк Марыны Мнiшак i iншыя дакументы1.
Лаўрэнцiй Зiзанiй
У Нясвiжскiм замку знаходзiўся i архiў, у якiм налiчвалася болын за 500 тыс. гiстарычных актаў, грамат, пiсьмаў i iншых дакумен-таў. Гэтыя матэрыялы былi саб-
раны з 1551 г., калi Мiкалай
Радзiвiл Чорны атрымаў права
захоўвання ў Нясвiжы т.зв. Лiтоўскай метрыкi — дзяржаўнага архiва Вялiкага княства Лiтоўскага. Некаторыя дакументы нясвiжскага архiва адносяцца да часоў Ягайлы. У архiве захоўвалiся пiсьмы Людовiкаў XV i XVI, Карла XII, Багдана Хмяльнiцкага, Пятра I i iнш. Дакументы архiва напiсаны на старабеларускай, польскай, лацiнскай i iншых мовах2.
Бiблiятэкi, зборы кнiг i гiстарычных дакументаў знаходзiлiся так-сама ў маёнтках Сапегаў, Тышкевiчаў, Агiнскiх i iншых магнатаў. Iх сядзiбы станавiлiся цэнтрамi культурнага жыцця краю.
Лiтаратура. Распаўсюджанне Рэфармацыi, гуманiстычнага света-погляду, кнiгадрукавання спрыяла далейiйаму развiццю беларускай лiтаратуры. Агульнадзяржаўныя летапiсы i хронiкi паступова са-ступаюць месца новым лiтаратурным вiдам i жанрам: публiцыстыцы, гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры, палiтычнай сатыры, паэзii.
1 У гады першай сусветнай вайны бiблiятэка Храптовiча
была вывезена ў глыб Расii, а
затым перададзена Кiеўскаму унiверсiтэту.
2 У
XX ст. нясвiжскiя архiўныя матэрыялы трапiлi ў розныя сховiшчы. У гады Вялiкай
Айчыннай вайны архiў быў вывезены ва Усходнюю Прусiю, адтуль яго вярвулi ў
Мiнск.
Больш за 20 гадоў вялася рэстаўрацыя дакументаў. Гэта праца была завершана ў
1982 г.
Сёння дакументы знаходзяцца ў Нацыянальным гiстарычным архiве Беларусi ў Мiнску
i
Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў у Маскве.
236
КУЛЬТУРА
Выдатным творам беларускага летапiсання XVII ст. была Барку-лабаўская хронiка, якая з дэмак-ратычных пазiцый адлюстра-вала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскiя справы айчыны свайго часу.
Беларуская
рэфармацыя i контр-
рэфармацыя вылучылi плеяду
публiцыстаў: С.Буднага,
В.Цяпiнскага, П.Скаргу, I.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Фiлалета, Л.Карповiча, братоў Зiзанiяў, А.Фiлiповiча i iнш.
Сымон Будны
Сымон Будны (1530 - 1593) упершыню ў сусветнай лiтаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмо-вай, каментарыямi i заўвагамi, у якiх спрабаваў даць радыкаль-ную рацыяналiстычную крыты-ку кнiг Новага Запавету. Ён напiсаў некалькi твораў, больш значным з якiх быў "Аб най-галоўнейшых палажэннях
хрысцiянскай веры" (1576 г., Лоск). У гэтым творы С.Будны адстой-ваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць незямнога све-ту, замагiльнага жыцця, Боскай Троiцы, з пазiцый антрапацэнт-рызму тлумачыў маральны выбар чалавека: не страхам перад замагiльным жыццём цi пасмяротнымi пакутамi, а розумам i свя-домасцю. Будны лiчыў, што без дапамогi царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласцi. Грамадска-палiтычныя погляды Буднага былi памяркоўна-гуманiстычныя. Ён прызнаваў прыват-ную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залеж-насць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззакон-не, захопнiцкiя войны, быў абаронцам верацярпiмасцi i iнтэлектуальнай свабоды. Iдэi С.Буднага аб развiццi беларускай мовы, культуры былi адным з фактараў станаўлення нацыяналь-най самасвядомасцi, а яго эстэтычныя погляды насiлi рацыянальны характар: цудоўнае тое, што iсцiннае.
Васiль Цяпiнскi (1540 — 1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў (каля 1570 г.) на беларускай мове, крытыкаваў палiтыку акаталiчвання беларускага народа, выступаў за развiццё беларускай мовы, перабудову асветы i наблiжэнне яе да працоўных мас, быў прыхiльнiкам зблiжэння славянскiх народаў, падкрэслiваў iх гiстарычную i моўную роднасць, значэнне iх культурнай спадчыны. Дзейнасць В.Цяпiнскага садзейнiчала зараджэнню i кансалiдацыi ў
947
32. Зак. 5167. ло '
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.