История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 53


КУЛЬТУРА


 




Касцёл iманастыр францысканцаў у Гродне


Богаяўленская царква Жыровiцкага манастыра


каталiцкiм будаўнiцтве другой паловы XVIII ст.: касцёлы ў Слонiме, Лужках i Германавiчах (каля Шаркаўшчыны), касцёлы дамiнiканцаў у Смалянах (каля Оршы) i Дунiлавiчах (каля Паставаў).

Да лiку пабудоў грамадзянскага прызначэння адносяцца адмiнiстрацыйныя i гаспадарчыя будынкi. 3 увядзеннем гарадскога самакiравання на аснове магдэбургскага права на рыначных плошчах, побач з крамамi i гасцiннымi дварамi, будавалiся ратушы розных памераў i планiроўкi. Пераважалi ратушы са шмат'яруснымi вежамi, завершанымi разнастайнымi купаламi цi шпiлямi. Частка памяшкан-няў ратушы (падвалы, першыя паверхi) адводзiлася пад хлебныя крамы, склады тавараў прыезджых купцоў, памяшканнi для апрацоўкi сукнаў, у iх хавалi гарадскiя вагi i бочкi, якiмi мералi збожжа ("бочка мерная"). У ратушы знаходзiлiся канцылярыя самакiравання, гарадская казна, архiў з кнiгамi адмiнiстрацыйных прадпiсанняў рады i яе судовых рашэнняў, граматы з прывiлеямi, выдадзенымi гораду. Найбольш вядомымi з'яўляюцца будынкi Мiнскай, Нясвiжскай, Гро-дзенскай, Вiцебскай, Магiлёўскай, Слонiмскай, Чавускай, Чачэрскай i Шклоўскай ратуш. Болыпасць гэтых будынкаў не захавалася.

Важнае месца ў беларускай архiтэктуры займалi будынкi наву-чальных устаноў. Нясвiжскi езуiцкi калегiум быў пабудаваны ў канцы

253


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ


 


XVI ст. На яго першым паверсе размяшчалiся школа, гасцёўня, аптэка i друкарня. Вiдавочна, на першым паверсе ў т.зв. канвiкце (бурсе) жылi вучнi. На другiм па-версе знаходзiлiся келлi манахаў, каплiца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоi былi распiсаны фрэскамi. Над галоўным уваходам знаходзiлася вежа, а на ёй — гадзiннiк i званы. Мураваныя будынкi калегiума мiнскiх езуiтаў мясцiлiся на Саборнай плошчы (у адным з iх пасля перабудовы ў 1968 г. у чатырохпавярховы гмах размяшчалася сярэдняя спецы-яльная музычная школа).

Крыжаўзвiланская царква Жыровiцкага манастыра

Стваралiся таксама выдатныя палацавыя ансамблi, якiя спалучалi розныя стылявыя плынi — барока, ракако, класiцызм. Для палацавых пабудоў характэрна спецыфiчная кампазiцыя з пара-дным дваром, анфiладнай планiроўкай,  багатай дэкара-

тыўнай апрацоўкай фасада i iнтэр'ера. Iх велiч i прыгажосць дапаўнялi паркавыя ансамблi. Магнацкiя рэзiдэнцыi сапернiчалi памiж сабой, а часам i з каралеўскiмi палацамi ў пышнасцi архiтэктуры, аксесуарах iх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзiдэнцыi буйных магнатаў: Агiнскiх у Слонiме, Чартарыйскiх у Воўчыне (Камянецкi р-н), Радзiвiлаў у Нясвiжы i Дзятлаве, Тызен-гаўза ў Гродне i iнш.

Палац Тызенгаўза ў Гродне быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. (1760 — 1770) архiтэктарамi Ю.Мёзерам (нямецкi архiтэктар на службе ў Тызенгаўза) i iтальянцам Дж.Сакам (прадстаўнiк архiтэктуры барока i класiцызму, прыдворны архiтэктар графа А.Тызенгаўза, а потым галоўны архiтэктар каралеўскiх мануфактур у ВКЛ). Палац размяш-чаўся на плошчы, да якой быў павернуты галоўным фасадам. Гэта аднапавярховы мураваны будынак, П-падобны ў плане, накрыты высокiм дахам з невялiкiмi мансардамi ў цэнтры бакавых крылаў. Будынак упрыгожваў бельведэр — круглая, авальная пабудова, шмат-гранная ў плане, з зашклёнымi цi адкрытымi праёмамi, завершаная купалам i скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Зялёны колер сцен, белыя ляпныя дэталi фасада добра спалучалiся з чырвоным колерам даху.

254