История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 20

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

ГЛАВА 3

ЗНБШНЯЯ ПАЛIТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ

XVI - XVIII ст.

Беларусь у складзе Рэчы Паспалiтай не магла весцi самастойнай знешняй палiтыкi. Але гэта не азначае, што насельнiцтва Беларусi не ўздзейнiчала на войны, якiя вяла Рэч Паспалiтая. Часцей за ўсё i тэрыторыя Беларусi з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Першай вайной Рэчы Паспалiтай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялiкага княства Лiтоўскага, была Лiвонская. Пад Лiвонiяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвii i Эстонii, заселеная лiвамi, латыголамi, эстамi i iншымi плямёнамi i захопленая крыжакамi ў XIII ст. Намiнальна Лiвонiя была пад уладай папы рымскага i гер-манскага iмператара.

3 сярэдзiны XIV да канца XV ст. бесперапынныя ўнутраныя смуты аслабiлi крыжакоў, што ў нейкiм сэнсе садзейнiчала перамозе аб'яднаных славянскiх сiл у 1410 г. пры Грунвальдзе i прыпыненню крыжацкай агрэсii на Усход. Другiм важным паказчыкам унутранай слабасцi крыжакоў з'явiўся пераход у васальную залежнасць ад Польшчы ў 1466 г. прускага бiскупства, залежнага раней ад Рыгi. У падзеле лiвонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацiкаўленасць яе суседзi: Швецыя, Полыпча, Вялiкае княства Лiтоўскае, Данiя i Расiя. Згодна з пагадненнем памiж Расiяй i Лiвонскiм ордэнам (1554), апошнi абавязваўся не заключаць дагавораў з Полыпчай, захоўваць нейтралiтэт у выпадку руска-польскай вайны, адрадзiць праваслаўныя храмы.

Ва ўнутрыпалiтычным жыццi Лiвонii пачынаюць барацьбу прыхiльнiкi i працiўнiкi зблiжэння з Полыпчай. Прыйшоўшы да ўлады, магiстр ордэна В.Фюрстэнберг як працiўнiк польскага ўплы-ву раптоўна становiцца прыхiльнiкам польскай арыентацыi i заклю-чае з Полыпчай абаронча-наступальны саюз супраць Масквы. Пару-шэнне папярэдняга пагаднення з Расiяй падштурхнула ўрад Iвана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеяннi супраць Лiвонii. Руская армiя захапiла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Талiна).

Зацiкаўленыя ў падзеле лiвонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлiкт. Данiя адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лiвонii - Эстляндыя - перайшла пад патранат Швецыi. Па-чынаецца распад ордэна. У вынiку вострых унутрыпалiтычных спрэ-чак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магiстра Г.Кетлерам, якi звярнуўся да Жыгiмонта П Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Вiленскi

200


ЗНЕШНЯЯ ПАШТЫКА

сейм прыняў уладаннi Лiвонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу працiўнiкам Расii ў Лiвонскай вайне стала Вялiкае княства Лiтоўскае.

Уцягненне ВКЛ у падзел лiвонскай спадчыны было невыпадко-вым. Магнаты ВКЛ, асаблiва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўля-лася аграрная рэформа Жыгiмонта II Аўгуста, былi зацiкаўлены ў заходнееўрапейскiм рынку для свайго збожжа, а выхад Расii да Бал-тыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лiвонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваiх уладанняў тэрыторыю Лiвонскага ордэна; 2) не дапусцiць Расiю да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскi рынак.

Пасля пераходу Лiвонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расiя пера-несла ваенныя дзеяннi на тэрыторыю Беларусi i ў 1563 г, захапiла самую магутную крэпасць княства — Полацк, якi адкрываў шляхi рускай армii на Вiльню i Рыгу.

Але ўжо ў наступным пасля полацкага паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле i пад Оршай.

Лiвонская вайна патрабавала ад насельнiцтва ВКЛ напружання ўсiх сiл. Яна прывяла да рэзкага павелiчэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне iх гаспадарак i смерць. Але самае галоў-нае заключалася ў тым, што вайна зусiм не карысталася папуляр-насцю не толькi сярод працоўных, але i дробнай i нават сярэдняй шляхты, яшчэ слаба акаталiчанай i паланiзаванай. Папскi пасол, якi быў сведкам падзей, пiсаў, што насельнiцтва Беларусi публiчна молiцца Богу, каб ён дараваў маскавiтам перамогу. Яскравым прыкладам непапулярнасцi Лiвонскай вайны сярод беларускага насельнiцтва была няўдалая спроба склiкаць апалчэнне i правесцi ваенную аперацыю ў 1567 г.

Магчыма, паражэннi, а таксама выступленнi крымскiх татар, уцёкi князя Курбскага ў Лiтву прывялi Iвана Грознага да думкi аб баярскай здрадзе i паклалi пачатак апрычнiне. Унутраныя справы адсунулi на нейкi час праблемы Лiвонскай вайны.

Не здолела i Вялiкае княства Лiтоўскае скарыстаць расiйскiя цяжкасцi. Само княства апынулася перад яшчэ болып небяспечнымi праблемамi. 3 пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыi Беларусi Польскае каралеўства аднавiла свае iнкарпаратарскiя намаганнi, палiтыку, якую вяло ў адносiнах да ВКЛ з часоў Крэўскай унii. Рознiца палiтыкi Расii i Полыпчы для ўрада ВКЛ была вiдавочнай: Расiя iмкнулася да выхаду да Балтыйскага мора i цiкавiлася тэрыторыяй не ВКЛ, а Лiвонii. Польскае каралеўства прэтэндавала на "мiрную", без аб'яўлення вайны i ваенных дзеянняў анексiю ўсяго Вялiкага княства Лiтоўскага цалкам. Гэта падштурхнула палiтыкаў ВКЛ шукаць пагаднення з Расiяй. У чэрвенi 1566 г. у Маскву было накiравана пасольства ВКЛ у складзе Ю.Хадкевiча, Ю.Тышкевiча i М.Гарабурды, якое прапанавала Iвану IV правесцi падзел Лiвонii на падставе iснуючага на той час становiшча. Але цар не прыслухаўся

27. Зак. 5167.  .         201