История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 18


ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ

Нурсiйскiм (ён быў i аўтарам статута) у г. Монтэкасiна (Iталiя). Ста-тут патрабаваў ад бенедыкцiнцаў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання i беднасцi. Мэта ордэна (харызмат) — кантэмпляцыя (прывядзенне псiхiкi ў стан глыбокай засяроджанасцi), фiзiчная i разумовая праца, выхаванне моладзi. Адным з абавязкаў бенедыкцiнцаў было выконванне ўрачыстай лiтургii. Кляштары бенедыкцiнцаў мелi свае школы, буйныя бiблiятэкi з рэдкiмi зборамi, скрыпторыi, дзе перапiсвалiся кнiгi i летапiсы. У XIII ст. бенедыкцiнцы страцiлi першынство, саступiўшы яго дамiнiканцам i францысканцам. На Беларусi бенедыкцiнцы мелi кляштары ў Гарадзiшчы каля Шнска, Мiнску, Нясвiжы, жаночыя кляштары бенедыкцiнак дзейнiчалi ў Мiнску, Оршы, Нясвiжы, Слонiме, пры якiх iснавалi школы для дзяўчынак са шляхецкiх сем'яў1.

Такiм чынам, каталiцкая экспансiя Ватыкана, польскiх магнатаў i духавенства, спробы гвалтоўнага акаталiчвання беларускага народа паглыблялi рэлiгiйнае процiстаянне, якое перарастала ва ўзброеную барацьбу. Адным з галоўных патрабаванняў паўстання 1648 г. была лiквiдацыя унiяцкай царквы.

Сучасныя палiтызаваныя гiсторыкi iмкнуцца падаць унiяцкую царкву як нацыянальную, не залежную ад Рыма i Масквы, якая нiбыта спрыяла захаванню беларускай нацыi. Такая трактоўка гiстарычнай ролi унiяцкай царквы, мякка кажучы, не адпавядае гiстарычным фактам.

Па-першае, як падкрэслiвалася вышэй, унiяцкая царква была ство-рана намаганнямi езуiтаў, касцёла, польскага караля Жыгiмонта III Вазы i часткi iерархаў праваслаўнай царквы насуперак волi бела-рускага i ўкраiнскага народаў праваслаўнага веравызнання i падпа-радкоўвалася Рыму. Iншая справа, што ва ўмовах непрыязнасцi з боку народных мас унiяты вымушаны былi захоўваць праваслаўны культ, каб народ не зразумеў, у якую царкву ён прыйшоў. Аб непрыхiльнасцi знацi да унiяцкай царквы сведчыць i такi факт. Пасля смерцi шчырага прыхiльнiка праваслаўя князя К.К.Астрожскага (1608) многiя праваслаўныя магнаты i шляхцiцы пераходзяць у каталiцызм. Заўважым: у каталiцызм, а не ва унiяцтва. Гэтай падзеi прысвечаны таленавiты твор Мялецiя Сматрыцкага "Фрынас" (1610), у якiм ён адлюстроўвае крызiс праваслаўнай царквы i пераход пра-васлаўных князёў у каталiцызм.

Па-другое, унiяцкая царква стваралася шляхам гвалту i падма-ну народа, адмiнiстравання. Польскiя каралi перадавалi унiятам лепшыя манастыры i прыходы, дзяржаўныя пасады. Шчырыя пра-васлаўныя цярпелi ўцiск ва ўсiх правах, абражалiся, святары з

1 У 30-60-я гады XIX ст. кляштары манаскiх каталiцкiх ордэнаў на Беларусi былi зачынены, жылыя будынкi прыстасаваны пад казармы, шпiталi i г.д., касцёлы сталi парафiяльнымi альбо перададзены праваслаўнай царкве.

26. Зак. 5167.  197


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

ганьбай выганялiся з прыходаў, па хлуслiвых даносах аддавалiся пад суд. Цэлыя паветы i ваяводствы заставалiся без святароў, цэрквы былi зачынены альб.о разбураны, некаторыя ператваралiся ў шынкi цi канюшнi. А праваслаўныя ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм - гэта i былi якраз беларусы: сяляне i нiзы гарадскога насельнiцтва. Супраць iх, палiтычна бяспраўных i амаль пагалоўна непiсьменных, i быў развя-заны сапраўдны генацыд уласнай шляхтай, што перайшла ў каталiцызм разам з польскiмi феадаламi, ксяндзамi i унiятамi. Дык якая ж гэта "нацыянальная", прабачце, царква, якая рабуе i прыгня-тае ўласна беларускi народ?

Унiятам дапамагалi касцёлы, шматлiкiя каталiцкiя ордэны (бернардзiнцы, кармелiты, дамiнiканцы), але болып за ўсiх — езуiты, якiя наогул не клапацiлiся наконт сродкаў дасягнення мэты. Свой уклад у барацьбу супраць праваслаўнага насельнiцтва ўнеслi папы рымскiя i польскiя каралi. Папа Бенядзiкт XIII прапанаваў польска-му каралю любымi сродкамi знiшчыць уцалелае пакуль што адзiнае праваслаўнае епiскапства ў Магiлёве. Ян Сабескi (1692) патрабаваў ад мяшчан Магiлёва "добровольно" перайсцi ў унiю, у адваротным выпадку пагражаў iм, што "будут в унйй поневоле" (Вйтебская ста-рйна. Т.5. 4.1. С. 268). Хутка праваслаўнай шляхце быў закрыты доступ не толькi ў сенатары, але i ў дэпутаты сейма, а праваслаўным мяшчанам — на магiстрацкiя пасады (Белоруссйя в эпоху феодалйзма. Т. 2. С. 358, 362, 364; Вйтебская старйна. Т.5. 4.1. С.335 - 336). У 1712 г. сейм забаранiў службовым асобам прыкладаць пячаткi да даку-ментаў, у якiх прадугледжвалiся выгоды для асоб некаталiцкага вера-вызнання.