История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 42


КУЛЬТУРА

ГЛАВА 6

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСI (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

У гiсторыi культуры Беларусi сярэдзiны XVI — XVIII стст. можна выдзелiць тры перыяды:

другая палова XVI ст. — актыўны рэфармацыйна-гуманiстычны
рух, якi iмкнуўся сiнтэзаваць тэарэтычны гуманiзм з сацыяльна-прак-
тычнай дзейнасцю;         х

канец XVI — першая палова XVII стст. — эпоха контррэфармацыi
i ўсталявання барока1;

другая палова XVII — XVIII стст. — панаванне ў мастацтве стылю
барока i пачатак стылю класiцызму.

Асвета i кнiгадрукаванне. XVI ст. прынесла змены ў асветнiцкую i школьную справу Беларусi. Разам з развiццём прагрэсiўных трады-цый Старажытнай Русi на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманiзму. На тэрыторыi Беларусi з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкiя i брацкiя школы. Амаль у кожнай пратэ-станцкай абшчыне адчынялiся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусi былi 163 кальвiнiсцкiя саборы, пры якiх iснавалi школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргонi, Нясвiжы, Мiнску, Пiнску, Магiлёве, Оршы, Вiцебску i г.д. Яскравым прыкладам кальвiнiсцкай школы на Беларусi быў Слуцкi лiцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкi, а таксама правiлы для вучняў i настаўнiкаў. У лiцэi вывучалiся галоўным чынам гуманiтарныя навукi — лацiнская, грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы i лiтаратуры, рыторыка, гiсторыя, логiка, правазнаўства, матэматыка, фiзiка. Лiцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмiн навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найбольш каш-тоўным лiчылася самастойнасць вывадаў. Болыпасць вучняў лiцэя станавiлiся прапаведнiкамi кальвiнiзму, а найбольш здольныя накiроўвалiся ва унiверсiтэты Германii, Англii, Iталii.

Арыянскiмi абшчынамi былi заснаваны школы ў Iўi, Клецку, Нясвiжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку i iншых гарадах i

1 3 канца XVI да сярэдзiны XVIII ст. у еўрапейскiм мастацтве на аснове позняга Адра-джэння ўзнiкае стыль барока (ад iтальянскага Ьагоссо — лiтаральна "вычварны, дзiўны" цi партугальскага Ьагосса — "жамчужына дзiўнай формы"). Стыль барока выкарыстоўваўся для прапаганды iдэй контррэфармацыi i быў заснаваны на процiстаўленнi iдэальнага i пачуццёвага ў чалавеку. Мастацкiмi прынцыпамi барока былi наступныя: дынамiчнасць кампазiцыi, кантрасты маштабаў, рытмаў, матэрыялаў, святлоценявыя i каляровыя эфекты, iмкненне стварыць iлюзiю бязмежнай прасторы.

31. Зак. 5167.


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

мястэчках. Арыянскiя школы былi двух тыпаў — пачатковыя i гiмназii. У гiмназiях, у тым лiку ў Iўеўскай, Нясвiжскай, Лоскай, вывучалiся разам з мовамi i лiтаратурамi (лацiнскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) фiласофiя, рыторыка, права, геаграфiя, прыродазнаўства, матэматыка, фiзiка, этыка. Вядомым педагогам арыянскiх школ быў Ян Лiцынiй Намыслоўскi.

У канцы XVI — першай палове XVII ст. на Беларусi адчыняюцца брацкiя школы, спачатку ў Вiльнi (1584), а затым i ў iншых гарадах (Брэст, Магiлёў, Мiнск, Пiнск, Орша i г.д.). У брацкiх школах звы-чайна вывучалiся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацiнская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфiя, астраномiя i iншыя дысцыплiны. Iндывiдуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як i зараз, пачынаўся 1 верасня. Былi вельмi вялiкiя патрабаваннi да вучняў (за два днi пропуску без уважлiвых прычын маглi выключыць са школы) i высокiя патрабаваннi да настаўнiкаў. Адметную ролю ў павышэннi якасцi выкладання ў брацкiх школах адыгралi выданнi "Азбукi" (у 1574 г. у Львове — Iванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вiльнi — Лаўрэнцiем Зiзанiем) i 'Траматыкi" Мялецiя Сматрыцкага (1621). 3 1590 па 1654 г. беларускiя друкарнi выдалi 16 буквароў.