История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 28


ЗНЕШНЯЯ ПАШТЫКА

накiравала свае войскi да Нарвы, дзе ў лiстападзе таго ж года шведы нашчэнт разбiлi рускiх.

3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становiцца тэрыторыя, якая прасцiралася з поўначы на поўдзень на 600 — 650 i з захаду на ўсход на 360 — 800.вёрст i закранала частку тэрыторыi Лiтвы, Полыпчы, Украiны i амаль усю Беларусь.

Разбiўшы летам наступнага года саксонскiя войскi, падмацаваныя рускiмi атрадамi ля Рыгi, Карл XII прымае рашэнне скiнуць Аўгуста II з польскага прастола, схiлiць Польшчу да саюзу са Швецыяй i затым злучанымi сiламi выступiць супраць Расii. Карл XII, якi заняў у маi 1702 г. Варшаву i разбiў польска-саксонскую армiю пад Клiшавам, заставаўся ў Полыпчы, каб падрыхтаваць "дэтранiзацыю" Аўгуста II на польскiм прастоле, выбранне i каранацыю Станiслава Ляш-чынскага, пазнанскага ваяводы, якi заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.

Пакуль Карл XII займаўся польскiмi справамi, Пётр I аднавiў армiю, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) i накiраваўся да Балтыйскага мора.'Захапiў Нотэбург (старажытнарускi г. Арэшак), Нiеншанц, Нарву i Дзерпт. Каб не пазбавiцца свайго апошняга саюзнiка, Пётр I вырашыў дапамагчы Аўгусту II, i ў кастрычнiку 1704 г. 10-тысячны корпус рускiх войск выступiў да мяжы Рэчы Паспалiтай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армiя ў 40 тыс. чалавек пяхоты i 20 тыс. кавалерыi.

Рэч Паспалiтая ў гэты час перажывала глыбокi ўнутрыпалiтычны крызiс. Грамадства падзялiлася на працiўнiкаў i прыхiльнiкаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлi Сапегi i Патоцкiя, якiя разам з вора-гам руйнавалi гарады i вёскi. Агiнскiя i Вiшнявецкiя шукалi падтрымкi ў рускай армii. Што датычыць народных мас, то боль-шасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхiльна сустрэлi рускую армiю i дапамагалi ёй чым маглi — ад прадуктаў харчавання да сумесных ваенных дзеянняў.

Ваенная кампанiя рускiх на Беларусi ў 1705 г. не дасягнула па-стаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонiю, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусiў Аўгуста II падпiсаць Альтранштацкi мiрны дагавор у вераснi 1706 г. (паблiзу Лейпцыга). Аўгуст II адмовiўся ад польскай кароны на карысць Станiслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расiяй, згадзiўся адклiкаць саксонцаў з рускай армii i вьвдаць Карлу XII усiх рускiх, якiя знаходзiлiся ў саксонскай армii, аддаць шведам польскiя крэпасцi Кракаў i Тыкоцiн i г.д. Шведскi кароль абмежа-ваўся абяцаннем абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсiй з боку Расii i пры заключэннi мiру з апошняй улiчваць саксонскiя iнтарэсы.

Мiр са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расii i ў той жа час тайна ад Карла XII iмкнуўся захаваць саюз з Расiяй. Праз месяц пасля падпiсання гэтага дагавора ў кастрычнiку 1706 г. пад польскiм г.Калiшам адбылася бiтва памiж шведамi i рускiмi войскамi. На баку шведаў змагалiся войскi польскiх прыхiльнiкаў Карла XII, а рускiх —

213