КУЛЬТУРА
Койданаўскi, Любчанскi,
Лепельскi, Ляхавiцкi, Магiлёўскi, Мазырскi, Шклоўскi замкi, Верхнi (Горны) i Нiжнi (Дольны) замкi Старога Слуцка i Новы замак Новага Слуцка, замкi Старога i Новага Быхава, замак у в.Сма-ляны Аршанскага раёна, дом-крэ-пасць у в.Гайцюнiшкi Вора-наўскага раёна, комплекс замкавых умацаванняў у Копысi, Дуброўне, Друi, Iказнi i iнш.
Касцёл бернардзiнцаўу Гродне
Працягвалася культавае будаўнiцтва. У другой палове XVI — пачатку XVII ст. былi створаны Троiцкi касцёл у в.Чарнаўчыцы (Брэсцкi р-н), Успенская царква i Петрапаўлаўскi касцёл у в.Новы Свержань i Петрапаўлаўскi касцёл у в.Дзераўная (Стаўбцоўскi р-н), фарны1 касцёл (фара Вiтаўта) у Гродне, касцёл Ушэсця Прасвятой
Багародзiды ў Магiлёве, касцёл у
в.Гальшаны (Ашмянскi р-н),
кальвiнскiя зборы ў Смаргонi, в.Асташына (Навагрудскi р-н) i ў
в.Кухцiчы (Уздзенскi р-н).
У 1587 — 1593 гг. быў пабудаваны Нясвiжскi фарны касцёл — трохнефавая крыжова-купальная базiлiка з адной выцягнутай апсiдай, па баках якой узведзены двухпавярховыя сакрысцii (памяшканнi, прызначаныя для захавання культавага начыння, адзення i, магчыма, кляштарнай казны). Цэнтральны высокi неф, нiжэйшыя бакавыя, алтарная апсiда, трансепт2, купал са светлавым лiхтаром, дзве бакавыя каплiчкi — вось часткi, з якiх складаецца прасторавая сфера храма. Даследчыкi адносяць Нясвiжскi фарны касцёл разам з аналагiчным у Калiшы да першых помнiкаў барока на тзрыторыi Рэчы Паспалiтай: галоўны фасад мае цэнтральную вось сiметрыi, плоскiя пiлястры размешчаны ў два ярусы. Фасад касцёла быў атынкаваны i пабелены, у яго нiшах размешчаны статуi святых. Сярод роспiсаў храма налiчваецца звыш 40 кампазiцый, сярод якiх "Тайная вячэра", дзе
1 Назва "фарны" абазначае
"прыходскi". Магчыма, гэтая назва звязана з востравам
Фарас каля Александрыi, дзе ў III ст. да н.э. быў пабудававы маяк, адзiн з сямi
цудаў
свету. Маяк паказваў караблям дарогу ў тумаве, а вера, на думку католiкаў,
паказвае iм
сапраўдную дарогу да Бога. ч
2 Трансепт
- у еўрапейскай царкоўнай архiтэктуры папярэчны неф або некалькi не-
фаў, якiя перасякаюць прадольны аб'ём у крыжападобных па плаву будынках.
251
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛГГАЙ
Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. У касцёле захаваўся старажытны арган, размешчаны на галерэi. У паўпадвальным памяшканнi храма, перакры-тым масiўнымi скляпеннямi, знаходзiцца магiльны склеп роду Радзiвiлаў. Касцёл дзейнiчае i сёння.
Касцёл i манастыр брыгiтак у Гродне
Стыль барока, запазычаны з Iталii, яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлiдстве з элементамi готыкi i рэнесансу. Так, касцёлы бернардзiнцаў у Гродне (1595 -1618) i Iўi (каля 1600 г.) побач з плоскiмi барочнымi фасадамi мелi гатычныя шматгранныя апсiды, умацаваныя контрфорсамi. Мiкалаеўскi касцёл у Мiры (1599 -1605) — трохнефавая базiлiка з трансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэне-сансная вежа, з двух бакоў да яе прымыкаюць невялiкiя круглыя бакавыя вежы з вiтымi ўсходамi, якiя кампазiцыйна завяршаюць бакавыя нефы.
Раннi этап станаўлення беларускага барока завяршыўся фармiраваннем характэрнага базiлiкальнага аднаапсiднага тыпу храма з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгiтак у Гродне (1642 — 1656), касцёл у Вiшневе каля Валожына (1637 - 1641) i iнш.
Але хутка на Беларусi будуюцца касцёлы з бязвежавымi галоўнымi фасадамi, дзе канцэнтравалiся асноўныя сродкi выразнасцi, што, як вядома, было характэрна для iтальянскага барока (касцёлы бернардзiнцаў i францысканцаў у Гродне, дамiнiкайцаў у Мiнску i Навагрудку i iнш.).
Позняму беларускаму барока побач з надзвьгчайнай маляўнiчасцю i пластычнасцю, багаццем святлаценю ўласцiвы стромкасць i лёгкасць, хвалiстыя абрысы вежаў i франтонаў. У мастацтвазнаўстве яно атры-мала назву "вiленскае барока". Найбольш выразна рысы позняга бела-рускага барока выявiлiся ў культавых пабудовах унiятаў XVIII ст. Сафiйскi сабор у Полацку (перабудаваны ў 1738 — 1750 гг.), цэрквы i манастыры ў Беразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля Ашмян), Талачыне, Богаяўленская i Крыжаўзвiжанская цэрквы ў Жыровiчах (каля Слонiма), Васкрасенская царква ў Вiцебску i iнш. У меншай ступенi характарыстыкi "вiленскага барока" знайшлi ўвасабленне ў
252
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.