История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 27

1657 год прынёс Расii дрэнную навiву. Памёр Б.Хмяльнiцкi, а на змену яму прыйшлi адзiн за адным гетманы (Iван Выгоўскi, Юрый Хмяльнiцкi, Пятро Дарашэнка i iнш.), якiя былi прыхiльнiкамi Польшчы, iмкнулiся парушыць дагавор з Расiяй i вярнуць Украiну пад уладу польскiх паноў альбо нават турэцкага султана. У вынiку гэтага становiшча рускiх войск на Беларусi i Украiне значна пагор-шылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускiя войскi пакiдаюць Мiнск, Барысаў, Магiлёў. Але неўзабаве наступ-ленне войск Рэчы Паспалiтай было спынена. Знясiленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблiзу Смаленска падпiсалi перамiр'е на трынаццаць з паловай гадоў.

Згодна з Андрусаўскiм перамiр'ем, Расiя вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усiмi паветамi i гарадамi, Старадубскi павет i Чарнiгаўскае ваяводства, Левабярэжную Украiну. Кiеў з акругай у адну мiлю быў перададзены Расii на два гады. Расiя згадзiлася,заплацiць выгнанай з Украiны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавор прадуг*леджваў сумесныя дзеяннi Расii i Рэчы Паспалiтай у сувязi з узмацненнем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У1683 г. iзноў пачалася вайна Рэчы Паспалiтай з Турцыяй. Полыпча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расii да антытурэцкага саюзу. У вынiку гэтай дзейнасцi ў 1686 г. у Маскве быў падпiсаны памiж Расiяй i Рэччу Паспалiтай "вечны мiр", у якiм замацоўвалiся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскiм перамiр'ем 1667 г. Полыпча канчаткова адмовiлася ад Кiева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю. Расiя разрывала свае адносiны з Портай i абавязвалася паслаць свае войскi ў Крым. "Вечны мiр" гарантаваў сва-боду веравызнання для праваслаўных хрысцiян у Рэчы Паспалiтай (на Беларусi i Украiне) i прызнаваў права за Расiяй прадстаўнiцтва ў iх абарону. Дагавор 1686 г. уступiў у сiлу адразу пасля падпiсання, але быў ратыфiкаваны польскiм сеймам толькi ў 1710 г.

211


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Не абмiнула Беларусь i Паўночная вайна, у якой шмат гадоў удзельнiчала Рэч Паспалiтая. Паўночная вайна (1700 - 1721) была выклiкана шматгадовай агрэсiўнай палiтыкай Швецыi, якую яна пачала праводзiць з часоў усталявання тут дынастыi Вазаў (1523). У вынiку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладаннi якой распасцiралiся на Фiнляндыю, Эстляндыю, Лiфляндыю, былыя рускiя землi — Iнгрыю i Карэлiю, а таксама Паўночную Памеранiю, герцагствы — Брэмен, Вердэн, Вiсмар у Паўночнай Германii.

У 1697 г. на шведскi прастол уступае юны Карл XII (1682 - 1718), якi болыпую частку свайго часу аддае забавам, пацехам i паляванню, палохаючы жыхароў сталiцы сваiмi дзiвацтвамi. Мабыць, гэты стыль жыцця караля i падштурхнуў зацiкаўленых гаспадароў суседнiх дзяр-жаў да думкi, што наступiў час вярнуць некалi страчаныя тэрыторыi. Данiя, Расiя, Саксонiя i Рэч Паспалiтая (у той час саксонскi кур-фюрст Аўгуст II быў адначасова i каралём Рэчы Паспалiтай — з 1697 г.) заключылi саюз супраць Швецыi. Гаспадары дзяржаў улiчвалi i той факт, што ў Еўропе склалiся вельмi спрыяльныя абставiны, якiя дазвалялi iзаляваць працiўнiка. Швецыю маглi падтрымлiваць Англiя i Галандыя, але яны разам з Францыяй i Германiяй рыхтавалiся да барацьбы за iспанскую спадчыну, таму што памiраў бяздзетны iспанскi кароль  Карл II.

Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны iнтарэс. Аўгуст II як саксонскi курфюрст i польскi кароль быў зацiкаўлены далучыць да Саксонii цi да Рэчы Паспалiтай тэрыторыю Лiфляндыi i Эстляндыi, стаць цвёрдай нагой на берагах Фiнскага залiва.

Ваенныя дзеяннi распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскi корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лiвонiю, каб знянацку i з дапа-могай здраднiкаў захапiць Рыгу. Але гэтыя разлiкi не спраўдзiлiся, бо армiя не мела артылерыi, без якой аблога Рыгi была бесперспек-тыўнай.

Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакiраваць Рыгу i прыняць асабiсты ўдзел у гэтай аперацыi. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армiя ўварвалася ў Галыптынiю (10 сакавiка 1700 г.) i захапiла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спа-чатку прыйсцi на дапамогу свайму родзiчу — галыптынскаму герца-гу, а потым ужо разбiць Аўгуста II ля Рыгi. На дапамогу Галыптынii прыйшлi таксама Англiя i Галандыя. Сумеснымi намаганнямi яны прымусiлi Данiю прызнаць вярхоўныя правы герцага над Гальштынiяй, заплацiць яму 260 000 талераў i не дапамагаць вора-гам Швецыi. Такiм чынам, адзiн з саюзнiкаў у антышведскай каалiцыi быў выбiты з гульнi. Засталiся Аўгуст II i Пётр I.

Аўгуст II, даведаўшыся аб вынiках кампанii датчан, быў ужо гатовы ўступiць у мiрныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расiя, за-ключыўшы мiр з Турцыяй, у жнiўнi 1700 г. аб'явiла вайну Швецыi i

212