История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 36

3 першай паловы XVII ст. да другой паловы XVIII ст. гарады i мястэчкi Беларусi апынулiся ў заняпадзе, выклiканым працяглымi войнамi. Шмат гарадоў i мястэчак былi разбураны, асаблiва Брэст, Пiнск, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск i iнш. Сеймавымi пастановамi 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускiх гарадоў, у тым лiку i самыя буйныя, былi вызвалены на 4 гады амаль ад усiх дзяржаўных павiннасцей.

223


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Аднаўленне гарадоў тармазiлася палiтычнымi i эканамiчнымi ўмовамi тагачаснага жыцця: палiтычным ладам Рэчы Паспалiтай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сiстэмы. Не паспявалi падняцца гарады з руiн, як зноў пачыналася чарговая вайна i зноў руйнавалiся гарады i вёскi Беларусi.

Перш за ўсё пасля ваеннага спусташэння краiны пачалi аднаўляцца мястэчкi, а з буййых гарадоў - Магiлёў, Вiцебск i Гродна. Болыпасць гарадоў i мястэчак да сярэдзiны XVIII ст. заставалася яшчэ ў заня-падзе, якi быў выкарыстаны феадаламi i каталiцкай царквой для пашырэння сваiх уладанняў. Нягледзячы на барацьбу магiстратаў за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскiх зямель, зямельныя ўладаннi феадалаў у гарадах да сярэдзiны XVIII ст. былi болыпыя за магiстрацкiя.

Будавалiся новыя шляхi зносiн. У 1784 г. было завершана будаўнiцтва канала Агiнскага, якi злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўнiцтва Днепра-Бугскага канала.

3 пачатку XVIII ст. цэхi змагаюцца за манапольнае права на крынiцы сыравiны, на вытворчасць i продаж прадукцыi рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пану-ючае становiшча багатай групы рамеснiкаў.

У гарадское жыццё, як i ў жыццё ўсёй краiны, пранiкаюць подкуп i карупцыя. Напрыклад, за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членаў магiстрата часам замянялася прызначэннямi войта i г.д.

У гарадах i мястэчках з'яўляюцца промыслы: млыны, цагельнi, руднi, вiннiцы, пiваварнi, якiя належалi, як правiла, феадалу, але маглi на-лежаць i магiстрату. Часцей за ўсё яны здавалiся ў арэнду i (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтваралiся ў мануфактуры.

Такiм чынам, сельская i гарадская гаспадарка Беларусi ў вынiку нястомнай працы народа да сярэдзiны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена, але гэта не стала асновай трывалага эканамiчнага росквiту. Палiтычны крызiс, якiм даўно ўжо хварэла Рэч Паспалiтая, перара-стае ў агонiю i вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.

ГЛАВА 5

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛIТЫЧНАГА КРЫЗIСУ.

ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ ч

Палiтычны крызiс Рэчы Паспалiтай быў закладзены ў час падпiсання ганебнай для Вялiкага княства Лiтоўскага Люблiнскай унii. Здрада вялiкага князя лiтоўскага свайму гаспадарству, гвалт польскай шляхты ў адносiнах да свайго шматгадовага саюзнiка заклалi

224