Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі)

Страницы работы

61 страница (Word-файл)

Содержание работы

Тэма 1: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада.

Пытанні:

  1. Агульнае паняцце кіравання. Кіраванне як сацыяльная з’ява.
  2. Дзяржаўнае кіраванне. Яго асноўныя рысы.
  3. Паняцце выканаўчай ўлады. Механізм яе ажыццяўлення.
  4. Суадносіны выканаўчай ўлады і дзяржаўнага кіравання.

Літаратура:

  1. Канстытуцыя.
  2. Закон РБ аб Савеце Міністраў і падпарадкаваных яму дзяржаўных органаў ад 7.07.98г. (“Звязда” 3.09.98г.
  3. Закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у з-н РБ аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ад 10.01.2000 г. (“Звязда” 26.01.2000 г.)
  4. “Савецкае адміністратыўнае права”; Казлоў Ю.М., Масква 1985 г.
  5. “Савецкае адміністратыўнае права”, Васіленкаў П.М., Масква 1990 г.
  6. Д.М. Бахрах “Адм. права” ВНУ, Масква 1993-1996 гг.
  7. А.П. Алехін, Ю.М. Казлоў  “Адміністр. права РФ” ч. 1, Масква.
  8. Аўсянка Д.М. “Адм. права” вуч. дап., Масква 1996 – 1998 гг.
  9. Ю.А. Піхаміраў “Курс адміністратыўнага права і працэса”, Масква 1998 г.

1.         Перад пачаткам вывучэння такой галіны прававой сістэмы як адміністратыўнае права, належыць пазнаёміцца з распаўсюджанай сацыяльнай з’явай, якая атражае навуку “кіраванне”. Тэрмін “кіраванне” (лац. – адміністрацыо”) з’яўляецца універсальным сродкам характэрыстыкі пэўнага віду дзейнасці для дасягнення грамадска значных мэт.

У сымым шырокім сэнсе кіраванне азначае кіраванне чым/кім-небудзь.Падобнае шырокае азначэнне сацыялбнай з’явы кіраванне патрабуе ўдакладненняў. Паэтаму зыходзячы з агульна-тэарэтычнай пазіцыі прыходзім да наступных высноў:

1.  Кіраванне – гэта функцыя арганізываных сістэм разнастойных па сваёй сутнасці (прыродзе), (сістэм біялагічных, тэхнічных, сацыяльных, касмічных...) для забеспячэння іх цэласнасці, для захавання структуры, падтрымання належнага рэжыму дзейнасці і дасягнення пастаўленых мэт.

2.  Кіраванне служыць інтэрэсам узаемадзеяння элементаў, складаючых тую ці іншую сістэму; прадстаўляючых адзінае цэлае з адзінымі (агульнымі) для ўсіх элементаў задачамі.

3.  Кіраванне – унутраная якасць цэласнай сістэмы, аснаўнымі элементамі якой з’яўляюцца суб’ект – кіруючы элемент, аб’ект – кіруемы элемент, якія пастаянна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой па прынцыпу самаарганізацыі (самакіравання).

4.  Кіраванне мяркуе (предполагает) не толькі ўнутранае ўзаемадзеянне элементаў, складаючых сістэму. Існуе мноства цэласных сістэм разнастайнага іерархічнага ўзроўню, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабою. Паэтаму мяркуецца ажыццяўленне кіраўнічых функцый як унутрысістэмнага так і міжсістэмнага характару. У апошнім выпадку сістэма вышэйшага парадку выступае ў ролі суб’екта кіравання адносна сістэмы ніжэйшага парадку – аб’екта кіравання.  

5.  Кіраванне па сутнасці зводзіцца да кіруючага ўздзеяння суб’екта на аб’ект, вынікам якога з’яўляецца ўпарадкаванне сістэмы і забеспячэнне яе фуекцыянаванне ў поўнай адпаведнасці з прызначэннем.

6.  Кіраванне рэальна толькі тады, калі ў наяўнасці маецца падпарадкаванне аб’екта суб’екту кіравання, кіруемага элемента кіруючаму элементу.

Гэтыя рысы цалкам прымальны для характэрыстыкі сацыяльнага кіравання. Толькі ў сацыяльнай сферы ў ролях суб’ектаў і аб’ектаў выступаюць людзі, іх разнастайныя аб’яднанні: дзяржава, грамадства, тэррытырыяльныя стварэнні, грамадскія аб’яднанні, вытворчыя і невытворчыя аб’екты, сям’я, школа ...

Сацыяльнае кіраванне – атрыбут грамадскага жыцця.

Прыкметы сацыяльнага кіравання:

1.  Сацыяльнае кіраванне ёсць толькі там, дзе праяўляецца сумесная дзейнасць людзей. Кіраванне арганізуе людзей для сумеснай дзейнасці ў пэўныя калектывы і арганізацыйнв афармляе іх.

2.  Сацыяльнае кіраванне сваім галоўным прызначэннем мае ўпарадкоўваючае ўздзеянне на ўдзельнікаў сумеснай дзейнасці; прыдае ўзаемадзеянню арганізаванасць.

3.  Сацыяльнае кіраванне мае ў якасці галоўнага аб’екта паводзіны людзей, іх дзеянні, іх узаемаадносіны.

4.  Сацыяльнае кіраванне выступае ў ролі рэгулятара паводзін.

5.  Сацыяльнае кіраванне базіруецца на пэўнай супадпарадкаванасці, волі людзей – удзельнікаў кіраваўнічых адносін. Пры гэтым воля кіруючых прыарытэтна ў адносінах да волі кіруемых. Адсюль – уладарнасць сацыяльнага кіравання, што азначае: суб’ект кіравання фармуе і рэалізуе пануючую волю, а аб’ект падпарадкоўваецца ёй.

6.  Сацыяльнае кіраванне мае патрэбу ў асобным механізме яго рэалізацыі, які ўвасабляюць суб’екты кіравання. У іх ролі выступают пэўныя групы людзей, арганізацыяна аформленыя ў выглядзе органаў ктравання, або асобныя ўпаўнаважаныя на гэта асобы – службовыя.

Сацыяльнае кіраванне мае і спецыяльны сэнс. У гэтым варыянце яго звычайна характэрызуюць як         дзяржаўнае кіраванне.

2.  Прырода дзяржаўнага кіравання прадстаўляе сабой складанае утварэнне, якое узнікла і ўжывалася ў былым СССР, а потым перайшло ў РБ да канстытуцыі 1994 года. Іншага паняцця не ўжывалася.  

Похожие материалы

Информация о работе