Тэма № 15. Спецыяльныя адміністратыўна-прававыя рэжымы.
1. Асновы адміністратыўна-прававой арганізацыі кіравання пры надзвычайных сітуацыях.
2. Асновы адміністратыўна-прававой арганізацыі кіравання ў асаблівых умовах.
Літаратура – з-ны:
1. “Аб органах дзяржаўнай бяспекі”
2. “Аб радыяцыйнай беспецы насельніцтва” 5.01.98 г.
3. “Аб дзяржаўнай эканамічнай экспертызе” 1993 г.
4. “Аб унутраных войсках”.
5. “Аб гідраметыяралагічнай дзейнасці” 10.05.99 г.
6. “Аб абароне насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый” 5.05.98 г.
1. Развіццё грамадства прадстаўляе сабой складаны, супярэчны працэс. У пэўныя перыяды яго жыцядзейнасці адбываецца абвастрэнне сацыяльных і тэхнагенных супярэчнасцей (паміж прыродай і грамадствам). Гэта цягне за сабой узнікненне этнічных і сацыяльных, палітычных і ваенных канфліктаў, эканамічных катастроф, прамысловых аварый.
Экстрымальныя сітуацыі пагражаюць жыццю і здароўю людзей, ствараюць умовы для знішчэння значных матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Яны пагражаюць дэстабілізацыі, разбурэннем сістэмы і патрабуюць неадыкватнага прыняцця неардынарных мер, найперш прававых, арганізацыйных, эканамічных, матэрыяльна-тэхнічных.
Прававой асновай для прыняцця нарматыўных актаў аказваючае кіруючае (рэгулюючае) уздзеянне з’яўляецца (К) РБ (арт. 84).
У алпаведнасці з К-яй, з мэтаю рэгламентацыі дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання ў названай сферы прымаюцца з-ны і падзаконныя акты кіравання.
З-н (№ 6 па спіску) вызначае асновы адм/прававой арганізацыі кіравання і дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання ў надзвычайнай сітуацыі.
Дзяржаўнае кіраванне і каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне абароны насельніцтва ажыццяўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па надзвычыйных сітуацыях – мін-ва па надзвычайных сітуацыях (Астапаў).
У мін-ве 2 камітэты:
1.Па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловысуі і атамнай энергетыке.
2.Па праблемах наступстваў катастроф ЧАЭС.
Надзвачайныя сітуацыі:
1.Лакальныя (меньш 10 ч-к).
2. Мясцовыя (больш 10 ч-к)
3. Рэгіянальныя (больш 50 ч-к)
4. Рэспубліканскія (больш 500 ч-к)
5. Трансгранічныя.
Усе гэтыя сітуацыі адрозніваюцца па колькасці пацярпеўшых і ад памераў матэрыяльных страт.
На вышэйшым узроўні адміністратыўна-прававое кіраванне ва ўмовах надзвычайных сітуацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з К-яй і бягучым з-вам:
1.Пр-там, які выдае дэкрэты, указы, распараджэнні па пытаннях папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ён прымае рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча на тэрыторыі РБ, або ў асобных яе мясцовасцях.
2.Цэнтральным органам кіравання (Саветам Міністраў). Выдае на падставе і ў мэтах выканання К-і акты заканадаўства (пастановы) і забямпечвае іх выкананне; прымае рашэнне аб непасрэдным кіраўніцтве, ліквідацыі надзвычайных сітуацый, мін-ва па надзвычайным сітуацыям зацвярджае або ўзгадняе нарматывы, стандарты і правілы, вядзе дзяржаўны ўлік, кіруе дзяржаўнай экпертызай, арганізуе незалежную экспертызу з прыцягненнем міжнародных экспертных арганізацый; выдае рэспубліканскім органам, арганізацыям і грамадзянам, мясцовым выканаўцам, распараджальным органам прадпісанні, якія маюць абавязковую сілу па папераджэнні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
3. Мясцовыя выканаўча-распараджальныя органы прымаюць рашэнні аб эвакуацыйных мерах і арганізуюць іх правядзенне.
У мерапрыемствах па ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыймаюць удзел іншыя рэспублікансуія органы, разнастайныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, узброеныя сілы і іншыя вайсковыя фармаванні, органы ўнутраных спраў і грамадзяне.
2. Асаблівыя ўмовы становішча – гэта згдныя паняцці, якія ўключаюць у сябе розныя рэжымы, а самі рэжымы вызначаюць экстрымальную сітуацыю “рэгіянальнага бедства”, дыктуючую неабхднасць прымянення асаьлівых мер, па жорсткасці і аб’ёму праваабмежавання ўступаючых тым мерам, якія скарыстоўваюцца пры рэжыме надзвычайнага становішча.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.